«В пусте», гэта значыць зусім без жыхароў стаялі таксама полацкія вёскі Крынкі, Дзяготкі на Каменцы, Вяркуды, Усвіца, Завечалле, Варонічы, Вусце, Мосар, Сосна, Мошнікі, Забаровічы, Нешчарда, Міхалаўшчына, Захарнічы, Якунцы, Чарніцы, Шашо, Груздзівічы, Бортнікі, Домнікі, Тросніца, Яўкавічы, Глыбокае, Копцева… Згодна з тагачаснымі сведчаннямі, усё Прыдзвінне на пяцьдзесят вёрст вакол Полацка ператварылася ў лясную пустэльню.
Як і кожны старажытны горад, Полацк мае сваіх прывідаў — гэтых своеасаблівых удзельнікаў і сведкаў далёкіх, пераважна трагічных падзей. Паводде маіх паддікаў заснаваных на пісьмовых крыніцах, а таксама на гарадскіх легендах і паданнях, спіс полацкіх зданяў уключае блізу дваццаці прадстаўнікоў розных эпох. Магчыма, у новых выданнях «Таямніцаў» з’явіцца прысвечаны ім адмысловы раздзел. А пакуль адзначым, што гісторыя самых даўніх тутэйшых прывідаў непасрэдна звязаная з Полацкай вайной. Гаворка ідзе найперш пра белатварую яўрэйскую дзяўчынку, якую мясцовыя жыхары нібыта тттмат разоў сустракалі каля Валовай азярыны. (Памятаеце, якраз там стральцы Івана Жахлівага кідалі пад лёд полацкіх юдзеяў.) Маленькую яўрэечку з белым — відаць, ад жаху — тварам бачылі, чуючы яе ціхі плач, не толькі ў XIX стагоддзі, але і ў часы майго дзяцінства. А недалёка ад Валовай азярыны, каля Ксавер’еўскіх могілкаў у месяцавыя ночы, кажуць, і цяпер можна спаткаць трох мужчынаў у манаскім адзенні. На пачатку мінулага стагоддзя полацкія краязнаўцы лічылі іх зданямі закатаваных у 1563 годзе каталіцкіх манахаў Адама, Дамініка і Пятра.
3 часоў Інфлянцкай вайны ў гісторыі горада яшчэ здараліся ўзлёты, ды вярнуць сабе былога багацця і велічы ён ужо ніколі не змог. Толькі гісторыя не канчаецца, і наш час дае Полацку магчымасць зноў адыграць ддя лёсу краіны асаблівую ролю.
КРЫВАВАЕ СТАГОДДЗЕ
Пасля вызвалення Полацк апынуўся ўжо ў іншай дзяржаве, што з’явілася на еўрапейскай карце ў 1569 годзе. Тады адбылася Люблінская унія: Польскае каралеўства (яго часта называлі проста Карона) аб’ядналася з Вялікім Княствам Літоўскім у федэрацыю пад назваю Рэч Паспалітая.
Кожная з дзвюх частак Рэчы Паспалітай жыве па сваіх законах, у кожнай сваё войска, свае грошы, межы і мытная служба. Дзяржаўных моваў таксама дзве: у Кароне — лаціна, у нас паранейшаму, яшчэ болып за стагоддзе, — старабеларуская. Вядомы нам Статут 1588 года ўсюды падкрэслівае суверэнітэт Княства, не дазваляе палякам займаць тут пасады і набываць зямлю. Княства мае сваё кіраўніцтва, галоўнай асобаю якога застаецца вялікі князь, што ўладарыць з удзелам рады і сойма. Праўда, князь гэты ад Люблінскай уніі адначасова быў і польскім каралём, прычым пасля смерці Жыгімонта Аўгуста перадача трона ў спадчыну скончылася, і манарха выбіраў агульнадзяржаўны сойм.
Нягледзячы на захаванне вялікае самастойнасці, над Літвой-Беларуссю падзьмуў новы вецер. Для палачанаў першым яго павевам стала запрашэнне Батурам у горад манахаўезуі-таў і шчодрае надзяленне іх маёмасцю.
Паводде рэвізіі 1580 года, у месце і ў яго блізкім наваколлі былі: «Церковь светого Софей в замку соборная, манастыр светого Спаса, который заведывала йгуменя Полоцкая; манастыр светого Йвана Предтечы на острове; манастыр светого Петра в замку; манастыр Мошоноцкйй Воскресенйя Хрйстова в замку; церков дворная светого Нйколы в замку; церков другая святого Нйколы в замку на Полупете; манастыр светых Кузьмы й Демяна в месте; церков Рожества Хрйстова в месте, наданье панов Корсаков, земян полоцкйх; церков светого Дмйтрыя в замку; манастыр светого Юря в полй за местом, наданье панов Зеновйчов Корсаков; церков Вознесенья Хрйстова в месте; церков Благовещене светого в месте; церков светого Василья в месте; манастыр светых Борыса й Біеба на Белчыцы, наданье земян полоцкйх панов Корсаков всйх; манастыр Городецкий светого Мйхайла; манастыр светого Нйколы Лученскйх; церков светое Пятнйцы в месте, наданье от давных часов мещан полоцкйх». Землі і маёнткі болыпасці гэтых манастыроў і храмаў (за выняткам кафедральнага Сафійскага сабора) атрымалі езуіты.
У Рэчы Паспалітай Полацкае ваяводства мела сцяг чырвонага колеру з «Пагоняй» на белым полі. Перад адкрыццём агульнадзяржаўнага сойма, што адбываўся папераменна то ў Горадні, то ў Варшаве, у Полацку праходзіў ваяводскі сойм, дзе выбіралі сваіх паслоўдэпутатаў У выпадку вайны ў горад збіралася з паветаў рушэнне.
Сцяпан Батура загадаў адбудаваць Верхні замак, выселіўшы адтуль усіх цывільных жыхароў Ганддёварамесная частка горада пакрысе «пераязджала» з Запалоцця на ранейшае месца, дзе аднаўляўся Вялікі пасад. Апрача клопатаў пра абарону месца, вялікі князь навекі вызваліў палачанаў ад абавязку кожны год плаціць дзяржаве дзвесце коп літоўскіх грошаў за магдэбургскае самакіраванне. Полацк атрымаў права на два штогадовыя тыднёвыя кірмашы, дзе гандлявалі, не плацячы мыта. Дзякуючы адмысловаму Батураваму прывіпею жыхары маглі мець уласныя лазні, а дзеля прыезджых кароль загадаў пабудаваць грамадскую «мыйню», прыбытак ад якой йпоў на патрэбы магістрата.