Мы знайшлі дрэнажную сістэму эпохі езуітаў у Барысаглебаўскім манастыры. Адна труба выходзіла на бераг ракі Бельчыцы. У абследаваных лёхах мы сустрэлі тттмат надпісаў, прозвішчаў і імёнаў, відаць, кадэтаў з Полацкага корпуса, а ў малой лёсе, што ішла да Дзвіны, знайшлі стражніцкую нагайку — спіральную спружыну са свінцовым шарыкам на канцы. 3 гаворак са старымі палачанамі, якія служылі ў кадэцкім корпусе, вядома, што кадэты любілі лазіць у сутарэнні і хавацца ў іх, таму дырэктар корпуса Ваулін загадаў заваліць ход пад корпусам і замураваць лёхі ў корпусных падзямеллях пад саборам… Адсек падвала сутарэння пад саборам, адкуль пачынаўся ход, быў ізаляваны ад астатняга памяшкання і атынкаваны. Тут, згодна з паданнем, — пакуль сабор быў касцёлам — захоўваліся мошчы каталіцкага святога Андрэя Баболі… Накіраванасць некаторых хадоў на ўсход спарадзіла легенды пра лёхі ў Струню, дзе была загарадная рэзідэнцыя полацкіх уніяцкіх біскупаў, а спускі да Дзвіны — пра падземныя хады пад ракою з выхадам у Барысаглебаўскі манастыр або ў Экімань».
Нельга ўтрымацца і ад цытавання яшчэ адных найцікавейшых успамінаў на гэтую тэму, надрукаваных у 1992 годзе ў першым нумары часопіса «Полацкі летапісец». Аўтар успамінаў палачанін па нараджэнні Міхаіл Андрэеў — літаратар і мастак, што надае яго сведчанням (яны падмацаваныя графічнымі малюнкамі) асаблівую каштоўнасць.
«У Полацку, годзе прыкладна ў 1926–1927, будучы яшчэ хлапчуком, я пачуў ад старажылаў што ад Мікалаеўскага сабора (ён знаходзіўся на тым месцы, дзе цяпер стаіць дом з магазінам «Дзіцячы свет». — У. А.) ёсць падземны ход, пракладзены пад Дзвіною на другі яе бок, у царкву, што месцілася перад цяперашняй псіхіятрычнай лякарняю.
Гаворачы пра гэты ход, старажылы апавядалі гісторыі, як цяпер разумею, тттмат у чым легендарныя. Напрыклад, сцвярджалі, што лёха мае лабірынты, у якіх назаўсёды знікалі людзі; што няпрошаных гасцей там нібыта чакаюць пасткі ў выглядзе прыкрытых адмысловым чынам ямаў; што ў падзямеллі можна сустрэць памяшканні з каванымі дзвярыма, зачыненымі на масіўныя замкі… Апавядалі, што камусьці ўдалося адчыніць адны такія дзверы. Калі туды зайшлі, дык быццам убачылі плоскі камень, на якім стаяла струхлелая дамавіна са ттткілетам, а на грудзях у яго — масіўны залаты крыж.
У Полацкай гарадской бібліятэцы мне ўдалося знайсці кнігу (назву і аўтара не памятаю), у якой даволі падрабязна расказвалася пра гэты ход. Не ўсё з пачутага мною пацвярджалася ў кнізе, але галоўнае пацвярджалася: лёха існуе!
Я задумаў асабіста ўпэўнідца ў яе наяўнасці. Разам з адным равеснікам мы пачалі збірацца ў нашую «экспедыцыю» (падрыхтавалі паходні, шпагат і г. д.).
Гэта бьшо ўзімку. Мы выправіліся да Мікалаеўскага сабора… праніклі ў сутарэнне. Яно аказалася не надта высокім. Скляпеністая столь абапіралася на досыць шырокія — верагодна, блізу 4 метраў — квадратныя ў плане слупы, якія стаялі непадалёку адзін ад аднаго і ўтваралі сабою як быццам асобныя адсекі.
Мы доўга блукалі па адсеках, шукаючы ўваходу ў падзямелле. У адным месцы заўважылі пралом у сцяне ў сярэдзіну слупа. Зазірнуўшы туды, убачылі, што слуп пусты і ў ім на зямлі валяюцца чалавечыя косці, у тым ліку і чарапы. Мы пралезлі ў пралом і сярод касцяных рэшткаў знайшлі чэрап і сцегнавую костку, якая калісьці была зламаная і няроўна зраслася. Насавая і вочная яміны ў чэрапе былі залітыя свінцом. Гэтыя знаходкі мы ўзялі з сабою.
Пошук падземнага хода працягваўся. Нарэшце ў адной секцыі мы ўбачылі сцены, спісаныя вугалем, фарбамі, крэйдаю і г. д. Запомніўся надпіс прыблізна такога зместу: «Здесь былй кадеты…», затым — прозвішчы і дата. (Калі не падводзіць памяць: 1910 г.)».
Нарэшце ў той секцыі, што была падножжам паўднёвай званіцы, сябры знайшлі ўваход у лёху. «Гэта быў калідор, — працягвае Андрэеў — з прыкметным нахілам у бок Дзвіны. Сцены і столь выкладзеныя чырвонаю цэглай. Паддога — земляная, шчыльнаўтрамбаваная. (Магчыма, падпластамзямлі — цэгла?) Шырыня лёхі — прыблізна 130–140 см, вышыня такая, што да столі можна дастаць рукой. На столі было мноства кажаноў.
Мы прайшлі па лёсе, як мне цяпер здаецца, метраў 300–400. Ход быў просты, без паваротаў і адгалінаванняў. Нарэшце мы дасягнулі таго месца, дзе столь аказалася абрынутай і знаходзілася ў вадзе. Прайсці далей было немагчыма…»
Варта дадаць, што нешта накшталт пачатку лёхі з сутарэнняў Богаяўленскага сабора ў накірунку да Дзвіны мы з сябрамі знайшлі ў сярэдзіне 1960-х гадоў.
Карацей кажучы, мяне не пакідае вера ў будучыя сенсацыйныя адкрыцці.