3 Оршы да Полацка мошчы святой везлі сухазем’ем. Пра яе сустрэчу ў родным горадзе прэса пісала: «Преподобная мать, княжна Евфросйнйя вернулась! Вернулась прй звоне колоколов, при торжественном пении пасхальных стйхйр; по путй, усыпанному руками юных полочанок зеленью и весеннймй цветамй, средй коленопреклоненных тысяч народа… Встреча святых мощей пройзошла в двух верстах от города, за Вйтебской заставой, у железнодорожного вйадука, где была устроена увитая зеленью и украшенная нацйональнымй флагамй сень с возвышенйем…
Около трех часов дня от градского Нйколаевского собора, собравшись и устроившись на корпусном плацу, пред йсторйческйм велйчественным памятнйком событйй 1812 года, двйнулся крестный ход от всех полоцких церквей й монастырей с многочйсленным духовенством во главе с четырьмя епйскопами й в сопровожденйй велйкого князя Константйна Константйновйча».
Пад перазвон усіх гарадскіх званоў рэліквію змясцілі спачатку ў кафедральным Мікалаеўскім саборы. 22 траўня па дарозе да СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра ўрачыстая працэсія расцягнулася на дзве вярсты.
Аб тым, якое значэнне надавалі пераносу мошчаў святой Еўфрасінні царскія ўлады, сведчыць і ўдзел у хросным ходзе каралевы Ерэцыі Вольгі Канстанцінаўны і вялікай княгіні Лізаветы Фёдараўны, роднай сястры царыцы.
23 траўня 1910 года, у дзень памяці святой[5], яе нятленныя парэшткі вярнуліся ў Спасаўскі сабор. Іх чакала абкладзеная срэбрам кіпарысавая рака, зробленая ў візантыйскім стылі на ахвяраванні вернікаў Рака каштавала велізарныя на той час грошы — 12 тысяч рублёў.
Звычайна мошчы святых выяўляюць цудадзейную сілу. Пра адно з дзівосаў расказаў 25 траўня 1910 года ў «Полоцком лйстке» старэйшы лекар кадэцкага корпуса доктар медыцыны А. Мансветаў.
У Спасаўскім манастыры жыла чарніца, якая хварэла на верад страўніка і праз цяжкія нутраныя крывацечы і крывавыя ваніты так знясілела, што ўжо амаль не падымалася з ложка. Доктар страціў усякую надзею выратаваць хворую: цела было ў пролежнях, а боль сунімалі наркотыкамі. Калі ў манастыр прыбылімошчы, сёстры, выконваючыпросьбухворай, прывя — лі яе ў храм, дзе яна пацалавала святой Еўфрасінні руку. Пасля гэтага манашка адчула такі прыліў сілаў што здолела падняцца і ісці без чужой дапамогі. У чарговы візіт доктар Мансветаў сустрэў пацыентку на двары і не даў веры вачам: учарашняя хворая падбегла да яго з радаснаю ўсмешкаю на вуснах. Лекар прызнаецца, што ў гэтым выпадку сутыкнуўся са з’яваю, якая выходзіць за межы чалавечага разумення.
Манастырская хроніка тых часоў на жаль, не захавалася. Магчыма, Еўфрасіння працягвала чыніць дзівосы, але з няўмольнасцю навальнічнае хмары ўжо насоўвалася іншая эпоха.
Пасля 1917 года, калі пачалася бязлітасная вайна супроць рэлігіі, святыя мясціны і рэліквіі зазналі на сабе варварства і здзекі новае ўлады. Драма не абмінула і СпасаЕўфрасіннеўскі манастыр.
Люты 1919-га. Народны камісарыят юстыцыі РСФСР, куды ў той час уваходзіла Віцебская губерня з Полацкам, выдае пастанову аб арганізаваным «выкрыцці» мошчаў цудатворцаў па ўсёй краіне.
У 1922 годзе ў Полацку адбылося злачыннае ўскрыццё дамавіны з мошчамі святой Еўфрасінні. (Першы раз іх зняважылі ў красавіку 1920-га ў Аўраміеўскім манастыры г. Растова Яраслаўскай губерні, у які святыню разам з крыжам Лазара Богшы і іншымі манастырскімі каштоўнасцямі эвакуявалі ў 1915-м у сувязі з набліжэннем фронту.) Уяўленне пра атмасферу, у якой гэта адбывалася, дае змешчаны ў канцы пратакола ўскрыцця зварот камісй «атэістаў» да жыхароў Полацка: «Тов. крестьяне, крестьянки, рабочие й работнйцы, красноармейцы й рабочекрест. молодежь. Запомнйте духовенству йх вековой обман. Научная экспертиза актом ликвидировала таковой, но монахини, попы й монахй, пользуясь невежеством и темнотой истеричных старух й ненормальных клйкуш будут й в дальнейшем через нйх сеять черное зло… Разоблачайте йх темные дела. Гонйте от себя подальше! Долой невежество, попов и монахинь! Да здравствует свет й разум человека». (Правапіс і стыль змагароў за «свет й разум» захаваныя.)
Пасля ўскрыцця мошчы адправілі на атэістычную выставу ў Маскву, адтуль — у Віцебск, дзе іх дэманстравалі ў краязнаўчым музеі. За год да гэтага ў СпасаЕўфрасіннеўскім манастыры рэквізавалі ўсе каштоўнасці і сярод іх срэбную раку, у якой ляжала святыня.
У нямецкую акупацыю, калі былі зноў адчыненыя храмы і адноўленыя манастыры, віцябляне перанеслі нятленныя парэшткі з музея ў СвятаПакроўскую царкву. У кастрычніку 1943 года яны вярнуліся ў Полацк. Рабілася гэта з дазволу і з дапамогаю акупацыйных уладаў якія, вядома, мелі свой разлік.
Непасрэдны ўдзельнік тых падзей пісьменнік Юрка Віцьбіч у сваёй выдадзенай у НьюЁрку ў 1975 годзе кнізе «Мы дойдзем!» прыгадваў:
«Позьнім вечарам зь Віцебска ў Полацак прыйшоў вагон з мошчамі сьв. Еўфрасіньні… Наступным днём адбылося перанясенне мошчаў з Сафійскага сабору ў царкву Спаса… Еіа старадаўнім звычаі дарожку да царквы выслалі льняной тканінаю».
3 таго часу мошчы князёўныігуменні спачываюць у Спасаўскім храме.