На святочнай бяседзе хадзілі па застоліцы чары варанага перабрадзілага мёду. Пілі таксама мёд, настоены на перцы, прывезенае з поўдня вінаграднае віно, ячменнае піва і квас. Сёмую чару хмельнага зелля лічылі «богаўгнявіцельнай», бо пасля яе чалавекам завалодвалі нячысцікі і пачыналіся сваркі, лаянка і тузанне за валасы. Знаходзіліся, праўда, і тыя, што перабіралі меру. Да нас дайшлі апісанні тагачасных жлуктаў: «Ни се мертв, ни се жив, опухл й акй болван… налйвся акй мех до гортанй, надомся (надзьмуўся) аки бочка, в ругание й посмех дав себе».
Горад любіў і ўмеў гандляваць. На торжышчы прапаноўвалі тавар тутэйшыя рамеснікі і сяляне. Кіеўскія купцы (яны трымаліся ў параўнанні з іншымі трохі фанабэрліва, ды ў Полацку на гэта ніхто не зважаў) прывозілі шкляныя вырабы, белы гліняны посуд з зялёнаю палівай. Яны ж вялі гандаль чарнаморскімі таварамі: віном, аліўкавым алеем, амфарамі. Багатыя гараджане з велікакняжацкага кола спыняліся каля прьшаўкаў з візантыйскімі квяцістымі тканінамі, з усходнімі прыправамі і тонкімі шклянымі келіхамі.
Як сведчаць археалагічныя знаходкі, палачанін мог купіць на рынку грэцкія арэхі, грабяні з самшыту, што расце на каўказскіх схілах, сердалікавыя пацеркі з Сярэдняй Азй. Знайшлі ў Полацку нават ракавінкі малюска каўры, радзіма якога — Індыйскі акіян. Чулася на торжышчы і нямецкая гаворка. 3 Заходняй Еўропы рамеснікі атрымлівалі волава, медзь і цыну. Першае месца ў полацкім імпарце колькі стагоддзяў займала соль, у экспарце — воск і футра.
Праведзеныя з дапамогаю рэнтгенаўскіх мікрааналізатараў даследаванні вырабаў полацкіх кавалёў паказалі, што мясцовае жалеза яны нярэдка спалучалі з якаснай сталлю з вострава Готланд, якая мела падвышанае ўтрыманне нікелю.
Разлічваліся срэбнымі зліткамі — грыўнямі. Грыўня дзялілася на 20 нагатаў або 50 кунаў Конь, напрыклад, каштаваў дзветры грыўні. Плацілі таксама вязкамі футравіны.
Гаворачы пра гандаль, трэба ўспомніць і пра шляхі, па якіх ездзілі купцы ды іншыя падарожнікі.
Галоўнымі дарогамі былі водныя. Паблізу горада па Дзвіне снавалі невялікія выддубаныя чаўныаднадрэўкі. Са стаўбура вячыстае ліпы тым самым спосабам можна было зрабідь лодку, куды змяшчалася некалькі коней з людзьмі. Ттттлі па рацэ важка наладаваньт таварам пласкадонньш стругі. Паўсотні ваяроў з рыштункам падымала ладдзя (яны хадзілі пад ветразем і на вёслах). Вялікія ладдзі з палубай і носам, аздобленым выразанай з дрэва звярынай ці птушынай галавой, зваліся насадамі. У сярэднявеччы на беларускіх рэках сустракаліся піраты, якіх называлі расколамі. (Ці не адтуль пайшло жаргоннае слаўцо «раскалоць»?)
Праз валокі, дзе ганддёвыя караваны пераходзілі з адной рачной сістэмы ў другую, судны перапраўлялі на катках і колах, а невялікія перавозілі на запрэжаных некалькімі конямі калёсах або валакушах. Ездзілі па рэках і на санях, але тыя лёгка беглі адно на пачатку зімы, пакуль завірухі не перагароджвалі ледзяную дарогу сумётамі.
На высокіх берагах і прыбярэжных узлобках усцяж Дзвіны будавалі «глядзені», адкуль вартавы ўдзень і ўначы сачыў ці не набліжаецца вораг. У выпадку небяспекі загараўся сігнальны агонь, які бачылі з суседняга дазору. Ланцужок агнёў хутка дабягаў да горада, і жыхары бралі ў рукі зброю. Адзін з такіх «глядзеняў» стаяў на ўзгорку каля вёскі Падкасцельцы, што ўвайшла цяпер у межы Наваполацка.
Ездзілі не толькі рэкамі. Сухаземныя шляхі вялі з Полацка ў Пскоў, Ноўгарад, Менск… Першымі дарожнымі знакамі былі засечкі на дрэвах, а ўзімку — высокія тычкі з жмутком саломы на макаўцы. Закінутая дарога праз нейкія тры дзесяткі гадоў бясследна знікала.
У далёкае падарожжа купцы выпраўляліся абозамі падваццаць — сорак падводаў, каб лягчэй было бараніцца ад лясных разбойнікаў За дзень абоз праходзіў разы ў тры меней, чым княжая дружына. Аддегласць крывічы вызначалі не толькі вёрстамі, але і даўнейшымі, нязвыклымі нам мерамі — пералётам стралы або попрышчам, у якім бьша тысяча крокаў.
Полацкія купцы мелі сваё ўласнае ганддёвае месца ў Кіеве — «у двора Брячйславля». Да 1159 года адносіцца паведамленне пра пачатак рэгулярнага ганддю Полацка з Брэменам. Разам са смаленскімі калегамі палачане мелі сваё прадстаўніцтва ў Рызе. 3 хронік вядома, што ў 1212–1234 гадах там ужо існаваў цэлы «крывіцкі» квартал з праваслаўнай царквой святога Міколы.
Горад за часамі Усяслава рабіўся значным агменем асветы. Княжых і баярскіх дзяцей манахі вучылі дома. Дзейнічала ттткола пры Сафійскім саборы. Нямала пісьменных людзей сустракалася і сярод простых гараджанаў Пра гэта, між іншым, кажуць графіці — зробленыя чымнебудзь вострым надпісы на сценах старажытных будынкаў Адзін наш зямляк у XII стагоддзі такім чынам увекавечыў сваё імя ў кіеўскай Сафіі: «Войнег пйсал Журяговйч полочянйн».