«У Полацку зусім благое прычынілася. Уначы на гарадскіх вуліцах чуліся як быццам енкі людскія, тупат ды конскае гігатанне. Гэта гойсала па горадзе д’яблава сіла. Хоць ніхто з палачанаў наўласныя вочы не бачыў што там чыніцца, але хто выйдзе з хароміны ці проста вакно прачыніць, той хутка паміраў ад нябачнае раны, якую яму сваім уколам д’ябал зрабіў Калі ж пакінулі палачане ўначы выходзіць з харомінаў д’яблава сіла пачала ўдзень лютаваць. Сярод стогну, плачу і тупату каналі людзі ў Полацку і ў воласці. Нібыта цэлае войска д’яблава скакала па зямлі на конях сваіх, нябачнае вачам людскім, пакідаючы за сабою толькі сляды капытоў Тады і пачалі казаць у народзе: «Якмерцвякі б’юць палачанаў»».
Называецца гэты аповед «06 устрашениях й мечтах бесовскйх в Полотску прй князе Всеславе» — відавочны намёк на прыхільнасць Чарадзея да паганства.
Прадоўжыць размову на гэтую тэму, адгарнуўшы невядомыя старонкі Усяславага жыцця і характару, дазваляе дакумент, які беларускі гісторык Марына Ліннікава нядаўна адшукала ў кнігасховйпчы Маскоўскага цэнтральнага дзяржаўнага архіва старажытных актаў Знаходку можна назваць сенсацыяй. У рукапісе XVII стагоддзя даследчыца выявіла памылкова пераплецены туды аркуш з іншым тэкстам. Уявіце яе хваляванне, калі ўжо ў першым радку вока сустрэла імя вялікага князя Усяслава Брачыславіча.
Знойдзены тэкст складаецца з некалькіх дастаткова самастойных частак. У адной — «Аб радзе Усяслава» — невядомы аўтар апавядае пра дзівосную праяву ў месяцы, убачыўшы якую полацкі ўладар вельмі занепакоіўся і «склікаў сход вялікі з вешчуноў і святароў». Калі яны не здолелі разгадаць праявы, Усяслаў паслаў па зняволенага ў вежы чараўніка Мантыя. «Той жа казаў яму: «Княжа, пакляніся вызваліць мяне і я супакою адчай твой». Усяслаў кляўся і абяцаў: «Душы тваёй не ўчыню благога!» Пасля гэтага Мантый даў сваё тлумачэнне ўбачанаму на месяцы: князю пагражаюць ворагі, але іх чакаюць хуткая ганьба і ўцёкі. «Усяслаў узрадаваўся і тут жа загадаў схапідь яго ды зноў зачыніць у вежы і казаў: «Душы тваёй дапраўды не ўчыніў благога, адно толькі целу благое ўчыніў бо шкода ж для дупіы толькі ад граху ўсялякага — спакушэння д’ябальскага!»»
Другая гісторыя называецца «Аб закалоце Вадзілы». Там ідзе гаворка пра змову супроць Усяслава, што ўзнікла ў Полацку ў час эпідэміі чумы. На чале змоўшчыкаў стаў баярын Вадзіл, які ўзяўся вяртаць старыя звычаі — «слугаванне балванам ды бесаванне. I знепакоіў народ, манячы і гаворачы: «Усяслаў маладзён неразумны, і праклён багоў нашых на ім назаўсёды, бо верыць у таго раскрыжаванага…» I ўзброіў народ гарадскі і загнаў яго ў дворышча княскае. Вараг жа Эсцін з малым войскам лікам 99 адзін застаўся верны, і зачыніўся ў доме ягоным і пачаў бараніцца моцна… I не здолеў звадыяш той Вадзіл іх запалоніць і стаяў тры дні. А на чацвёрты дзень загадаў запаленыя стрэлы кідаць, і падпаліў дом Усяславаў I была моцная гарачыня, ад якой пагінула тттмат. Усяслаў жа Брачыславіч нейкім валхваваннем(І) той агонь дажджом патушыў»… Урэшце князева дружына перамагла, сам Чарадзей параніў Вадзіла і захапіў яго ў палон. Дванаццаці ўдзельнікам закалоту сцялі на торжышчы галовы. Іх жа правадыра Усяслаў «загадаў у кайданы жалезныя закаваць па руках і нагах ды пакласці драўлянае ярмо на шыю, ды прысудзіў яму вочы рваць і паходнямі паліць да смерці».
Завяршаецца гэты напоўнены трагічнымі падзеямі змрочны тэкст фрагментам «Аб прамудрасці»: «Калі ж прайшоў адзін год, быў Усяславу ўначы цяжкі сон. Бачыў ён тройчы дзевуваярку ў чорным воблаку, асветленую бліскавіцамі, са святым крыжам у правай руцэ. А потым перамянілася хмара і з’явіўся храм, і дзева ўвайшла туды і зачынілася».
Каб чытач адчуў «водар» арыгіналу, сказ, на якім абрываецца рукапіс, пададзім без перакладу: «И глас бысть страшен зело: «Се Софея, сйречь Премудрость…»»
Пакуль ворагі скрыгаталі зубамі і выкрывалі будаўніка Сафіі ў бязбожнасці, крывіцкая зямля дасягнула вяршыні сваёй магутнасці. Абшарам Полацкае княства было роўнае такім тагачасным еўрапейскім дзяржавам, як герцагства Баварскае ці каралеўства Партугальскае. Апроч сталіцы яно налічвала васемнаццаць гарадоў: Віцебск, Браслаў Заслаўе, Усвят, Копысь, Менск, Орша, Лукомль, Лагойск, Друцк, Галацічаск, Барысаў Стрэжаў Некалач, Емянец, Одрск, Гарадзец і Крывічгорад, які потым будзе называцца Вільняй. Улада Полацка пашыралася на ніжняе Падзвінне да самага Балтыйскага, або, як яго тады называлі, Варажскага мора. На землях, дзе жылі продкі сучасных латышоў стаялі гарады Герцыка і Куканос, якімі кіравалі полацкія васалы. Такім чынам, Полацкае княства мела выйсце да мора ці, іначай кажучы, было марской дзяржавай.