Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

Малюючы тагачаснае жыццё, нельга не сказаць пра вечавыя сходы, што віравалі побач з Сафійскім саборам. Полацкае веча было ў горадзе другой уладай. Князь узначальваў войска, кіраваў дзяржавай, раздаваў васалам землі з гарадамі. Веча вырашала пытанні вайны і міру, слала пасольствы, вяршыла найвышэйшы суд, ацэньвала дзейнасць князя. Некалі Брачыслаў Ізяславіч прыняў на службу варажскую дружыну Эймунда толькі са згоды вечавога сходу, які пастанавіў даць князю грошы на разлік з наймітамі. Веча мела права запатрабаваць ад уладара адказу за прайграную бітву і нават за перамогу, калі тая каштавала занадта дорага.

Паступова полацкае веча набярэ такую сілу, што пачне само запрашаць князёў на пасад (праўда, абавязкова з роду Рагвалодавічаў) і пазбаўляць іх улады, выганяючы з горада. Пасля Усяслава двоеўладдзе прывяло да таго, што вялікія князі полацкія жылі ўжо не каля муроў Сафіі, а за Дзвіною, у Бельчыцах. Галоўнай асобаю ў дзядзінцы стаў епіскап. Ад яго імя гэтаксама, як і ад імя князя, веча заключала дамовы, іх пячаткамі змацоўваліся дзяржаўныя дакументы. Летапісы паведамляюць, што ўлада ў Полацку ў XII стагоддзі належала трыццаці «мужам», або «старцам». Па сутнасці, Полацкая зямля была баярскаве-чавай феадальнай рэспублікай з выбарным манархам.

Мяркуючы патым, што Усяслаў Брачыславіч валадарыў 57 гадоў яго дачыненням з вечам мог пазайздросцідь любы князь.

Ніхто на гэтай зямлі не вечны. Мы пачыналі знаёмства з Чарадзеем радкамі «Слова пра паход Ігаравы», імі і закончым. Калі верыць «Слову», прыдворны паэт кіеўскага князя Баян склаў Усяславу такую прыказку:

Hi хітраму, ні спрытнаму, ні чарадзею дасціпнаму суда Божага не мінуць.

Час гэтага суда надышоў для Усяслава ў 1101 годзе. Значнасць яго асобы ў славянскім свеце падкрэслівае надзіва дакладны запіс летапісца: «Памёр Усяслаў, князь полацкі, месяца красавіка на чатырнаццаты дзень, а дзевятай гадзіне дня, у сераду».

У 2007-м у Полацку быў урачыста адкрыты конны помнік найславуцейшаму з Рагвалодавічаў, створаны скулыітарам Аляксандрам Прохаравым. Цяпер палачане мараць пра вуліцу імя Усяслава Чарадзея.

Усяслаў пакінуў на радаводным дрэве полацкіх уладароў магутную галіну. Апрача дачкі, дзякуючы якой у жылах візантыйскіх імператараў бегла крывіцкая кроў ён меў шасцёра сыноў: БарысаРагвалода, Давыда, Ілеба, Рамана, СвятаславаГеоргія і Расціслава.

Адзінай моцнай рукі ў крывічоў ужо не было. Менск, Віцебск, Друцк, Лагойск робяцца сталіцамі ўдзельных княстваў, дзе кіруюць Усяславічы. Той, хто лічыць драбленне старажытнабеларускае дзяржавы праяваю яе слабасці, памыляецца. Падзел на асобныя княствы быў гістарычна непазбежны. Першаю на ўсходзе Еўропы на гэты шлях ступіла Полацкая зямля, што сведчыць пра больш высокую прыступку яе гістарычнага поступу.

Удзельныя княствы далі новы ўсплёск эканамічнага і духоўнага жыцця. Разам з тым падзел Полацкай зямлі зусім не азначаў страты ёю адзінства. У знешняй палітыцы Усяславічы выступалі заадно, хоць у «сямейных» справах іх інтарэсы нярэдка сутыкаліся, і тады брат падымаў меч на брата.

На пасад у Полацку пасля бацькавае смерці сеў старэйшы Чарадзееў сын БарысРагвалод. Падвойныя імёны — тагачасная полацкая традыцыя: адно было спрадвечна славянскае, другое, пераважна грэцкае, давалі пасля хрышчэння.

Названы ў гонар легендарнага Рагвалода полацкі князь у 1102 годзе зрабіў паход на балцкае племя яцвягаў і, перамогшы іх, пабудаваў горад Барысаў.

Пра князя Барыса Усяславіча нагадвае сённяшнім палачанам і турыстам чырванаваты гранітны валун побач з Сафійскім саборам. Паабапал шасціканцовага крыжа можна разабраць высечаныя словы: «ХС. Нйка. Гй(Госпадзі) помозй рабю своему Борісу». Гэты каштоўны помнік эпіграфікі (навукі, што даследуе старажытньш надпісы) — звыклая частка краявіду Верхняга замка. Не ўсе ўжо і памятаюць, што з’явіўся ён тут усяго нейкіх пару дзесяткаў гадоў таму, а датуль амаль дзевяць стагоддзяў ляжаў за пяць вёрст ад горада ўніз па Дзвіне. У вясновую паводку камень хаваўся глыбока пад вадою, у сухое лета да яго падыходзілі, падкасаўшы порткі.

Жыхары Падкасцельцаў ды іншых вёсак, якія пакрысе паглынуў Наваполацк, называлі валун Барысам Хлебнікам і сцвярджалі, што дасвеццем на ім ляжыць бохан свежага хлеба. Такія аповеды аднойчы натхнілі нас, полацкіх хлапчукоў на начную экспедыцыю. Самае неверагоднае, што ў ранішнім тумане мы сапраўды ўбачылі на Барысе хлебны бохан. Трэба прызнаць, што ён нічым не розніўся з крамным, але таямніца яго з’яўлення так і засталася неразгаданая.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное