Адрозна ад усіх астатніх расійскіх карпусоў дзе кадэты старэйшых класаў звярталіся да малодшых на «ты», а тыя абавязаныя былі адказваць ім «вы», у Полацкім корпусе ўсе казалі адзін аднаму «ты», прычым гэтае правіла дзейнічала ўсё жыццё. Падчас агульнай святочнай бяседы ў дзень гадавіны корпуса можна было пачуць, як карантышпершакласнік казаў генералу: «Ваше превосходйтельство, передай мне, пожалуйста, солонку». Гэтая, так бы мовіць, дэмакратычная традыцыя пярэчыла субардынацыі, бо, паводде правілаў выкладчыкі павінны былі звяртацца на «вы» да ўсіх кадэтаў пачынаючы з першага класа. Калі верыць Б. Вержбаловічу, сярод педагогаў і выхавальнікаў Полацкага корпуса — каб не парушаць ні субардынацыі, ні традыцыі — не было ніводнага «палачаніна».
3 мемуараў былога кадэта можна даведацца і пра апошнія гады гісторыі корпуса. Калі пачалася сусветная вайна, першая корпусная рота з дырэктарам і сцягам была, па сведчаннях Вержбаловіча, эвакуяваная ва Уладзікаўказ, другая — у Маскву (Ляфортава), трэцяя — у Сумы, а ў старадаўніх мурах размясціўся вялікі вайсковы шпіталь. У1919 годзе Дзянікін сабраў на Каўказе полацкіх і ўладзікаўказскіх кадэтаў і аднавіў змешаны корпус, які на пачатку 1920-га перавялі ў Крым.
Калі генерал Урангель праводзіў эвакуацыю сваіх войскаў, пра кадэтаў неяк забыліся. Праз колькі дзён да борта расійскага карабля «Рыён», што стаяў у канстанцінопальскай гавані, падышлі дзве вялікія баркі з полацкімі і ўладзікаўказскімі кадэтамі. У штармавое восеньскае надвор’е яны прыйшлі на вёслах з Севастопаля. Корпус аднавіў заняткі ў Югаславіі, аднак фінансавая дапамога былых хаўруснікаў царскай Расіі хутка скончылася, а разам з гэтым завяршылася і гісторыя навучальнай установы. Сёйтой з былых «палачанаў» рознымі шляхамі вярнуўся на радзіму, а болыпасць закончьша жыццё на чужыне.
Улады, як чорт крыжа, баяліся праяў сепаратызму і сачылі, каб на чале корпуса не апынуўся прадстаўнік мясцовага дваранства. Да ўраджэнцаў Б еларусі нал ежыць толькі трынаццаты дырэктар генералмаёр Мадэст Чыгір. Здаецца, у прыхільнасці да музаў ён мог паспрачацца з Анчуціным. Кадэты ставяць камедыю Аляксандра Астроўскага «Свой людй — сочтемся», адзначаюць вялікай літаратурнай вечарынаю 100-годдзе Гогаля. Канцэртуюць корпусны хор, струнны і духавы аркестры. Кадэты захапляюцца барацьбой і гімнастычнымі практыкаваннямі, канькамі і лыжамі. У корпусе з’яўляюцца першыя, яшчэ вельмі дарагія ровары. Да барцоў і гімнастаў далучаюцца жанглёры з клоунамі, і горад гаворыць, што ў корпусе вельмі нават неблагі цырк.
Пры гэтым дырэктары ў Аляксандраўскай зале корпуса быў пастаўлены бюстпомнік Раману Кандраценку. На цырымоніі прысутнічала каралева Грэцыі Вольга, што прыбыла ў горад з нагоды пераносу мошчаў святой Еўфрасінні. У тым самым 1910 годзе корпусу стукнула семдзесят пяць. Да юбілею і выйшла няраз цытаваная тут кніга Вікенцьева. Дзякуючы яму мы ведаем, што корпус даў адукацыю і выхаванне тром тысячам афіцэраў расійскай арміі. Чатырнаццаць з іх былі на той час георгіеўскімі кавалерамі.
Прамаўляючы да першых кадэтаў, епіскап Смарагд хацеў бачыць іх вернымі слугамі праваслаўнага трона. Шмат хто з гадаванцаў корпуса меў сваё ўяўленне пра абавязак перад Бацькаўшчынай. Расійскі дэмакрат Мікалай Агароў аднойчы трапна назваў кадэтаў пакутнікамі, якіх вузкае, нярэдка тупое і бесчалавечнае выхаванне «домучйло до разуменйя свободы».
3 тых, ддя каго свабода бьша не абстрактным паняццем, — выхаванец корпуса ўкраінскі шляхціч з Палтаўшчыны Андрэй Патабня. Прапаршчыкам ён трапіў служыць на польскія землі і стаў адным з кіраўнікоў падпольнага «Камітэта рускіх афіцэраў у Полыпчы». Быў знаёмы з Герцэнам, з Яраславам Дамброўскім і Зыгмундам Серакоўскім. Калі край паўстаў бьшы полацкі кадэт не бачыў іншага выйсця, апроч пераходу на бок інсургентаў. Жыццё Андрэя Патабні абарвалася на дваццаць пятым годзе ў баі з карнікамі пад Кракавам, каля мястэчка Пяскова Скала, дзе захавалася яго магіла з мемарыяльнай плітой.
Афіцыйны спіс кадэтаў-«палачанаў», забітых ці памерлых ад ранаў сведчыць, што не ўсе яны гінулі так годна, як Патабня. (Яго ў пераліку, вядома, няма.) Прапаршчыка Эдуарда Дамброўскага сустрэла ў 1845 годзе куля вальналюбнага каўказскага горца. Капітан Мікалай Абухаў сканаў пасля бою з «польскими мятежнйкамй». Паручнік Фёдар Сандзецкі быў пасечаны шаблямі ў захопніцкім паходзе расійскага войска ў Туркестан. Забіты «при подавленйй бунта» ў 1906 годзе паручнік Уладзімір Нйпчынскі. Прозвішчы кажуць: болыпасць гэтых афіцэраў — не з расійскіх дваранскіх фамілій, а са шляхты далучаных на захадзе земляў Значыцца, гінулі за чужую палітыку, чужыя інтарэсы. Нехта заліваў сумленне гарэлкаю, як капітан ПораЛеановіч з навелы Караткевіча «Паром на бурнай рацэ». А нехта аддана служыў «Отечеству», што дупіыла яго паднявольны народ. Кожны рабіў свой выбар.