Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

Вучылася яго высокасць, зразумела, адмысловым чынам. Спярша ў сталіцу адправілі пагоны. Потым, каб юны кадэт меў уяўленне, дзе ён будзе пераходзіць з класа ў клас, дэпутацыя выкладчыкаў і навучэнцаў павезла ў СанктПецярбург шыкоўны альбом з малюнкамі і фатаграфіямі. На тытульным лісце была намаляваная ружовашчокая баярыня, што ўвасабляла Расійскую імперыю, а за ёю ў пьшьным павуцінні хавалася нешта непагляднае — алегорыя «цяжкай» полацкай мінуўшчыны.

Вялікі князь Канстанцін быў тады галоўным начальнікам ваенных навучальных установаў імперыі. Чаму з дваццаці пяці расійскіх кадэцкіх карпусоў ён выбраў сыну менавіта полацкі? Патрыёты корпуса сцвярджаюць, што прычынаю былі традыцыі «палачанаў», нейкі асаблівы дух таварыскасці, што панаваў тут. Мне здаецца, вялікі князь спыніў свой выбар на павятовым беларускім горадзе з іншае прычыны. Полацк мог крануць душу Канстанціна Раманава сваёй гісторыяй і непаўторным абліччам. Князь умеў цаніць такія рэчы. Ён быў заслужана вядомы як таленавіты лірычны паэт (друкаваўся пад ініцыяламі К. Р), на яго вершы пісалі музыку С. Рахманінаў і П. Чайкоўскі. У старых полацкіх дамах дзенебудзь на былой Ніжнепакроўскай яшчэ можна знайсці зайграную грамафонную кружэлку, з якой бас Шаляпіна заспявае «Умер бедняга в больнйце военной.. — песню на словы Канстанціна Раманава, якую калісьці спявала ўся Расія. На вершы вялікага князя напісаны, дарэчы, і папулярны раманс Чайкоўскага «Растворйл я окно».

Князь Канстанцін часта наведваўся ў Полацк. Карыстаючыся яго цягніком, у горад прыязджалі на гастролі драматычныя і цыркавыя трупы. У асабістым вагоне К. Р упершыню прыехаў кінематограф, дзякуючы чаму кадэты ўбачылі на экране егіпецкія піраміды, англабурскую вайну і славутага акцёра нямога кіно Макса Ліндэра. У якасці эксперымента вялікі князь увёў у Полацкім корпусе пазакласнае чытанне расійскай і замежнай літаратуры.

Што да Алега Канстанцінавіча, дык ён скончыў навучанне з бліскучымі адзнакамі, служыў у кавалерыі і на самым пачатку Першай сусветнай вайны быў смяротна паранены ў кавалерыйскай сутычцы з непрыяцелем. Здаецца, гэта адзіны прадстаўнік Раманавых, што непасрэдна ўдзельнічаў у баях з немцамі.

Пачатак расійска-японскай вайны натхніў палачанаў на патрыятычную маніфестацыю. 19 лютага 1904 года натоўп выхаванцаў гарадской вучэльні з партрэтам імператара наперадзе, спяваючы гімн, выйшаў па Верхнепакроўскай вуліцы на пляц перад корпусам. Кадэты сустрэлі дэманстрантаў крыкам «ура!», а іх аркестр далучыўся да працэсіі, якая, абрастаючы гараджанамі, паднялася на Верхні замак. Там павятовы вайсковы начальнік палкоўнік Кепен сказаў прамову ў тым духу, што «Маньчжурия не может не принаддежать Россйй».

Дэманстранты абышлі ўсе галоўныя вуліцы, памаліліся ў СпасаЕўфрасіннеўскім манастыры і выслухалі корпуснага палкоўніка Палтарацкага, які павайсковаму немудрагеліста з гаўбца гарадской вучэльні прамаўляў: «Сегодня в манйфестации участвовали русские, поляки й еврей. Сохраняй каждый свою нацйональность, верь во что хочешь, но будь верным слугой царю й отечеству».

Царскія войскі на Далёкім Усходзе цярпелі паразу за паразай. Суцеху патрыётам даваў толькі гераізм абложанага японцамі гарнізона ПортАртура. Яго сухапутнаю абаронай камандаваў адзін з найталенавіцейшых расійскіх военачальнікаў таго часу, гадаванец Полацкай вайсковай гімназіі генерал Раман Кандраценка.

У Полацк народжанага ў Тыфлісе хлопчыка прывезлі ў 1867 годзе. Атэстацыйны сшытак кадэта Кандраценкі паведамляе, што гэта быў «релйгйозный, спокойный мальчйк, вдумчивый и правдивый, с меланхолической й нежной натурой». На вакацыях ён заставаўся ў гімназіі і пісаў дадому лісты, дзе захавалася апісанне тагачаснага горада: «Дома в Полоцке болыпей частию одноэтажные й только теперь начйнают появляться более высокие, улицы сохраняют некоторое прйлйчйе только в главной части города, да й то на самой болыпой йз них, играющей роль проспекта, стойт летом около рынка, поместйвшегося в самой середйне ее, такое зловонйе, что желающий йзбежать головной болй должен как можно скорее ретйроваться. Но подобная обстановка всетакй сносна в сухое время, что же касается дожддивого, то уж лучше й не показываться на улйцу, йначе рйскуешь утонуть в потоках грязй, в особенностй в тех местах, где чувствуется недостаток в мостовых, так что, собственно говоря, только здание гимназии, которое простояло уже около 300 лет, только й заслужйвает некоторого внимания в архитектурном отношенйй, тем более, что к нему прймыкает храм во ймя святого Нйколая». (Як бачым, знаўца архітэктуры з будучага героя быў неважнецкі.)

Раман закончыў гімназію па 12-балавай сістэме з адзнакаю. Пасля Акадэміі генеральнага штаба ён служыў у Беларусі і ў лістах, між іншым, паказаў прыстойнае веданне полацкай гісторыі. Сучаснікі адзначалі падабенства яго характару з натураю талстоўскага капітана Тушына. Задоўга да вайны з японцамі ён падаў начальству паспяхова пакладзены пад сукно рапарт аб непадрыхтаванасці расійскай армй да баявых дзеянняў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное