У лютым у Оршы ў рукі таемнага агента, які праглядаў пош — ту, трапіў ліст надзвычайнай важнасці. Полацкі шляхцічма-сон Пётра Рамановіч пісаў сваяку пра падрыхтоўку паўстання ў Беларусі і, у прыватнасці, пра існаванне папскай булы, што нібыта вызваляла католікаў ад прысягі цару. Рамановіча арыштавалі, але на допытах ён трымаўся мужна і імёнаў «своих сообщников в Белоруссии йлй в СанктПетербурге не открыл».
Нягледзячы на рэпрэсіі, прадухілідь паўстання царскія ўлады не змаглі.
У Прыдзвінні найболып чынныя дзеянні інсургентаў разгарнуліся ў суседнім з Полацкам Дзісенскім павеце.
13 красавіка ў мястэчку Лужкі сабралася пяцьдесят шляхцічаў, якія прысягнулі змагацца за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. У склад абранага кіраўніцтва ўвайшлі прадстаўнікі вядомых родаў былога Полацкага ваяводства: прызначаны начальнікам артылерыі Міхал Храпавіцкі, Антон і Язэп Корсакі, Алейзі Буйніцкі… Паўстанцкі камітэт заклікаў да зброі, і праз дзесяць дзён у Лужках стаяла тры тысячы гатовых да бою шляхцічаў і сялянаў Гэты аддзел заняў і колькі дзён утрымліваў Дзісну. Сілы былі, безумоўна, няроўныя, і інсургенты мусілі адступіць на Віленшчыну.
Якраз напярэдадні тых падзеяў улады і зачынілі ў Полацку піярскі ліцэй. Падбадзёраныя першымі поспехамі змагароў з царызмам, манахі марудзілі са складаннем вопісаў маёмасці і адмаўляліся прызначаць таргі. У паўстанне пайшло, паводде няпоўных звестак, блізу трох сотняў палачанаў В. Вікенцьеў піша, што «только твердость й благоразумные решйтельные меры полковнйка Данйлова, как коменданта города, держалй население в повиновении и спокойствйй». Тады ж у Полацку лютавала і халера, якая забрала жыцці 596 месцічаў
У траўні 1831 года следства па справе паўстанцаў учыніў у мястэчку Глыбокае царскі сатрап Міхаіл Мураўёў Пятнаццаць арыштаваных інсургентаў ён адправіў у Дынабургскую фартэцу і пагрозліва заявіў: «Кроме самых злобных мятежников й прочие помещики действовали с усердием, й хотя чувствовали нелепость своего предпрйятйя, но не смелй уже отстать, опасаясь мщения прочйх».
«С усердйем» дзейнічаў і арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання выпускнік Віленскага універсітэта, гісторык і публіцыст Міхал Балінскі, які прыйшоў на свет у маёнтку Цярэспаль Полацкага павета. (Пазней ён выдасць попольску сваю трохтомавую «Гісторыю горада Вільні» і зойме пасаду віцэстаршыні Віленскай археалагічнай камісіі.)
У грамадскіх колах Францыі, Вялікабрытаніі ды іншых заходніх краінаў існавала спачувальнае стаўленне да змагання паняволеных царызмам народаў за свае нацыянальныя правы. Еўрапейскі друк паведамляў пра жорсткія расправы з інсургентамі і іх сем’ямі. Пушкін адгукнуўся знакамітым вершам «Клеветникам России»:
Адметна, што гэтыя радкі, апрача ўсяго астатняга, сведчаць: абараняючы імперскія інтарэсы, Аляксандр Сяргеевіч не сумняваўся, што гістарычная Літва — славянская краіна.
Ва унісон з Пушкіным спяваў яшчэ адзін абаронца імперыі Фёдар Цютчаў, што бачыў місію Расіі ў тым, каб:
Улады канфіскоўвалі маёнткі, пазбаўлялі паўстанцаў дваранскіх правоў (усяго ў Беларусі адабралі шляхецтва ў дзесяці тысяч чалавек), ліквідоўвалі навучальныя ўстановы. У 1832-м, адначасова з Віленскім універсітэтам, спыніла існаванне знакамітая піярская ттткола ў Лужках, заснаваная за сто гадоў да гэтага полацкім кашталянам Валяр’янам Жабам. Не спраўдзіліся планы пераўтварэння адчыненай у 1806 годзе Полацкай уніяцкай семінарыі ў духоўную акадэмію. На дзвярах семінарыі, дзе напярэдадні паўстання было блізу двухсот вучняў, з’явіліся замкі і пячаткі з расійскім арлом.
Мацнеў рэлігійны ўціск.
Падтрымка паўстання беларускім уніяцкім духавенствам, у тым ліку полацкімі манахамібазылянамі, паскорыла знішчэнне уніі. Базылянаў павыганялі з келляў проста ў белы свет. 3 кляштара знялі і адправілі ў расійскую сталіцу на будову Ісакіеўскага сабора медзяны дах. Потым колішні манаскі прытулак загарэўся. Пасля пажару ўлады пакінулі яго на руйнаванне прыродзе.
Магутная спаруда вытрымала да 1913 года, пакуль яе, як піша ў «Лабірынтах» Вацлаў Ластоўскі, «не прадалі нейкаму маскалю падрадчыку, які, разабраўшы шацоўныя муры, сплавіў лайбамі цэглу ў Рыгу».
Адначасова з двума полацкімі базылянскімі кляштарамі ўлады ліквідавалі яшчэ сорак. Імператар Мікалай I з гэтае нагоды заўважыў: «Слава Богу, вот и еще несколько непрйятельскйх крепостей уничтожили».