Абаронцы ПортАртура бачылі генерала ў самых небяспечных месцах. Ён няраз сам вадзіў палкі ў атаку, а як ваенны інжынер за колькі месяцаў умацаваў пазіцыі гарнізона лепей, чым ранейшае камандаванне за сем папярэдніх гадоў Аднак варожае кальцо сціскалася ўсё шчыльней. Японцы безупынна бамбардавалі фартэцу з сушы і з мора. Аднойчы цяжкі снарад трапіў проста ў бліндаж, дзе генерал праводзіў афіцэрскую нараду.
Парэшткі былога полацкага кадэта ўрачыста, з удзелам дэлегацыі палачанаў хавалі ў сталічнай АляксандраНеўскай лаўры.
«Душою обороны ПортАртура, — напйпа ў аўтабіяграфічнай кнізе «Путь русского офицера» А. Дзянікін, — бьш генерал Кондратенко, и, если бы его не сразил непрйятельскйй снаряд, крепость продержалась бы, быть может, еще несколько недель.
Во всяком случае, гарнйзон выказал доблесть необычайную. На незаконченных й далеко не совершенных верках крепостй гарнйзон сйлою в 34 тысячй в теченйе 233 дней отбйвал яростные атаки японцев, удерживая почти треть японской армйй, т. е. 70–80 тысяч, не счйтая пополненйй». На гібель Кандраценкі адгукнуліся, бадай, усе буйныя газеты свету. Англійскі карэспандэнт Нарыгард у рэпартажы з фронту нават сцвярджаў, што, каб не гэтая смерць, ПортАртур мог выстаяць.
Жыццёкорпусаў 1905–1907 гады яго летапісец падпалкоўнік Вікенцьеў малюе лаканічна і з уласцівай яму непрыязнасцю даяўрэяў: «17 октября 1905 года высочайшйм манйфестом России были даны разные свободы, но этот велйчайшйй акт мйлосердйя Русского Государя был йстолкован врагамй Отечества посвоему, й дарованная свобода проявйлась по всей Россйй в дйкйх, необузданных проявленйях, залйвая русскую землю слезами й кровью. Полоцк, населенный евреямй, тоже принял участие в этой анархии и разнузданности. В это тяжелое время жйзнь заведенйя, благодаря бдйтельному надзору, нйчем не нарушалась; правда, в некоторые днй кадеты совсем не выводились гулять на плац, где происходили сборища манйфестантов-евреев. Последнйе чувствовалй себя хозяевамй положенйя; часто средй нйх раздавалйсь бессйльные угрозы по адресу корпуса й кадет, которых в насмешку онй звалй опричниками.
Безумное проявление злобы й преступностй наполняло собой столбцы газет левых и еврействующих партий. К счастью, весь этот поток грязи и инсинуаций по адресу ко всему русскому не коснулся корпуса, и если расшатанность дйсцйплины среди кадет и замечалась, то их патриотические чувства не были поколеблены, й онй осталйсь вернымй доброй славе полочан».
«Расшатанность дисциплины» выяўлялася ў «массовых заявленйях неудовольствйя», дзёрзкіх размовах з выкладчыкамі. «Кадеты целымй группамй позволялй себе частые отлучкй в город, на Двину и даже на другой ее берег, где устрайвалйсь настоящие кутежй». Незвычайную папулярнасць набыло старое захапленне кадэтаў — вылазкі ў падземныя хады, што пачыналіся з корпусных будынкаў і з Мікалаеўскага сабора. У лёхах можна было цікава бавіць час, шукаючы скарбы, распіваючы побач са шкілетам далёкага продка віно або проста хаваючыся ад гневу начальства. Змагаючыся за дысцыпліну, дырэкцыя загадала заваліць лёху пад корпусам і надзейна замураваць усе ўваходы і лазы. Аднак прага падземных прыгодаў аказалася такой моцнаю, што гэтую аперацыю трэба было паўтараць кожнае лета, калі кадэты раз’язджаліся на вакацыі.
Наводзячы парадак, дырэкцыя зрабіла стаўку на «смягчающее и облагораживающее влияние искусств». У корпусе ладзіліся літаратурнамузычныя вечарыны і спектаклі, у якіх дазвалялася ўдзельнічаць дамам і паненкам. Пад старажытнымі скляпеннямі спявалі вядомыя капэлы Славянскага і Архангельскага, выступалі гастралёры з пецярбургскіх тэатраў Падтрымліваць баявы дух і традыцыі закліканы быў рукапісны кадэцкі часопіс «Полочанйн», тры нумары якога выйшлі ў 1906–1907 гадах.
Мноства яскравых фактаў і дэталяў тагачаснага кадэцкага жыцця можна знайсці ва ўспамінах Барыса Вержбаловіча, які вучыўся ў Полацкім корпусе ў 1901–1909 гадах.
Тады ў горадзе яшчэ жыў апошні сведка напалеонаўскага паходу, што памятаў сустрэчу французаў і штурм Полацка расійскімі войскамі Вітгенштэйна. Гэты сівенькі згорблены стары ў ірваным палітончыку і ў атопках з анучамі, якога ўвесь Полацк называў Напалеонам (на іншае імя ён проста не адгукаўся), штодня прыходзіў на пляц да корпуснай брамы. Кадэты па чарзе аддавалі яму сваё сняданне — катлету з трохкапеечнай французскай булкай.
Аб падзеях 1812 года нагадвалі і экспедыцыі ў лёхі. Адно з сутарэнняў пад корпусам было, згодна з прыгадамі Вержбаловіча, запоўненае чалавечымі чарапамі і косткамі, сярод якіх кадэты знаходзілі медныя вайсковыя гузікі з двухгаловымі арламі. У другім сутарэнні з такім самым вусцішным змесцівам часта трапляліся пляскатыя гузікі з вензелем Напалеона і каронаю. На думку былога кадэта, у гэтых замураваных (каб не разносіўся трупны пах) скляпах пасля штурму былі пахаваныя целы расійскіх і французскіх ваяроў.