Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

У 1865-м Полацкі кадэцкі корпус быў пераўтвораны ў ваенную гімназію, якая праіснавала да 1882 года. Выпускнікі такіх гімназій працягвалі навучанне ў вайсковых вучэльнях. Разам з агульнаадукацыйнымі дысцыплінамі ў пералік абавязковых заняткаў уваходзілі шыхтовая падрыхтоўка, плаванне, танцы, спевы, музыка і розныя рамёствы, «полезные в смысле педагогическом». У апошнім, сёмым класе гімназістам выдавалі стрэльбы. Перад выпускам іх чакаў летні вайсковы лагер.

Паводде матэрыялаў рэвізіі, у першы навучальны год гімназія налічвала 351 выхаванца ва ўзросце ад дзевяці да васемнаццаці гадоў (221 праваслаўны, 109 католікаў, 18 лютэранаў двое армянаў і адзін мусульманін). Шмат вучняў нават у малодшых класах, курылі. Як найцяжэйшае парушэнне дысцыпліны рэвізоры адзначылі спяванне чатырма хлапчукамі рэвалюцыйнага гімна, за што «злачынцаў» бязлітасна аддічылі.

Рэвізоры цікавіліся харчаваннем гімназістаў Уранні тыя атрымлівалі збіцень або аўсяны суп з булкай, аб адзінаццатай гадзіне — па пірагу. Пасля абеду з трох страваў перад вячэраю быў яшчэ падвячорак — кавалак жытняга хлеба.

Корпус і гімназія ведалі тое, што ў наш час называюць «дзедаўшчынай». У снежні 1868 года вучні выпускнога класа на горкі яблык збілі пяцікласніка. Расследаванне выявіла, што «они счйталй себя вправе так расправйться с младшйм товарищем, нарушившим, по их понятиям, правило товарищества и забывшимся перед ними до непочтительности, а право это они основывают на памятных им примерах прошлого времени, когда они сами безропотно несли весь гнет старших товарищей».

Тым не менш, успамінаючы дзяцінства, я часам трохі ттткадую, што вучыўся ў 1-й сярэдняй школе, а не ў Полацкай ваеннай гімназіі. Мы, напрыклад, ніколі не грузіліся ўлетку са сваімі настаўнікамі і з дырэктарам у лайбу і не выпраўляліся па Дзвіне на экскурсію ў Бешанковічы — якраз той парою, калі там шумеў конскі кірмаш са скачкамі. А ў рэкрэацыйнай зале ў нас віселі не рыцарскія панцыры і калекцыі старадаўняй зброі, а маральны кодэкс будаўніка камунізму.

Гімназісты — тттмат хто быў з афіцэрскіх сем’яў — уважліва сачылі за падзеямі расійскатурэцкай вайны 1877–1878 гадоў Жалобны спіс на мармуровых дошках корпуснага храма папоўніўся імёнамі полацкіх гадаванцаў падпалкоўніка Канстанціна Чарнова (загінуў у баі расійскага карабля «Веста» з турэцкім браняносцам), палеглых на балгарскай зямлі капітана Паўла Базілеўскага, штабсротмістра Васіля Ліцвінава і паручніка Іосіфа Ясовіча.

Натхнёныя перамогай пад Плеўнаю і здачаю ў палон войска Асманпашы, гімназісты замовілі ў сваю царкву ікону ў гонар святых Стэфана і Андрэя. Выкладчыкі ўтрымлівалі на сабраныя сродкі лазарэт на дзесяць параненых і хворых афіцэраў Шасцёра «палачанаў» сталі ў той вайне георгіеўскімі кавалерамі. Палкоўнік Мікалай Кутневіч атрымаў крыж святога Георгія за бой пад Шыпкай. Генералмаёр Васіль Бунакоў у дадатак да ордэна быў узнагароджаны залатой зброяй.

Гэты баявы генерал 6 снежня 1885 года прымаў парад на святкаванні 50-годдзя корпуса. Кадэты запомнілі ўрачыстасць яшчэ і сваімі страўнікамі. Меню юбілейнага абеду, здаецца, задаволіла б і пераборлівых гурманаў: 1. Суп з фрыкадэлькамі.

2. Слаёныя піражкі з ялавічынай і яйкамі. 3. Заліўное з дзічыны і цяляціны пад соусам правансаль. 4. Смажаныя індычкі з брусніцамі і печанымі яблыкамі. 5. Бісквітны торт з варэннем. 6. Мёд. 7. Цукеркі, яблыкі і вінаград.

Дзевяты дырэктар генералмаёр Канстанцін Анчуцін застаўся ў гісторыі корпуса як тонкі знаўца мастацтва і апякун музаў Ён запрасіў выпускніка Брусельскай кансерваторыі Маршала выкладаць кадэтам ігру на струнных інструментах. Тады, у 1888–1891 гадах, у корпусе існаваў прыстойны аркестр з сарака выканаўцаў Да ліку гадаванцаў дырэктарамецэната належыць вядомы ў свой час кампазітар С. Траілін, аўтар балетаў «Чароўная карона» і «Востраў фантазіі», оперы «ХаджыАбрэк» і сімфанічнай паэмы «Рыцар і Фея».

На змену вытанчанаму Анчуціну прыйшлі людзі менш узнёслага складу. Генералмаёр Георгі Елчанінаў пачаў дырэктарства з таго, што кожнаму кадэту ўручыў брашуру пад назваю «Подание помощи мнймоумершйм от утопленйя». На колькі месяцаў гэтая навука зрабілася ў корпусе ледзь не галоўнаю: яе выкладалі корпусныя медыкі, па ёй наладжвалі практычныя заняткі ў летнім лагеры. Новы дырэктар быў апантаны змагар за санітарыю. Дзякуючы яму, калі ў 1892 годзе Полацк зноў наведала халера, ніводны кадэт не толькі не памёр, але і не захварэў.

Шэраг неардынарных падзеяў корпуснага летапісу прыпадае на пачатак 1900-х гадоў.

На збудаванай сваімі рукамі шлюпцы «Канстанцін» каманда з сямі кадэтаў зрабіла падарожжа ў Рыгу. Выхаванцы ездзілі на экскурсію ў Маскву, Паволжа і на Каўказ.

У 1903 годзе дырэктар са шчаслівым трымценнем у голасе чытаў у Аляксандраўскай зале тэлеграму ад вялікага князя Канстанціна Канстанцінавіча. Там паведамлялася, што яго малодшы сын Алег здаў экзамен на права паступлення ў першы клас Полацкага кадэцкага корпуса.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное