Яшчэ адзін прасвет у аднастайнасці — першы летні паход з біваком. Кадэцкія роты ў поўным узбраенні шыхтаваліся на корпусным пляцы. Выгляд яны мелі самавіты і досыць ваяўнічы: мундзіры і ківеры, стрэльбы на пасах з чырвонага юхту, лакаваныя ладункі з патронамі і гранатамі, ранцы з бляшанымі біклажкамі…
Здараліся ў строга рэгламентаваным жыцці і падзеі непрадугледжаныя. Аднае чэрвеньскае ночы 1837 года загарэўся прыватны дом на пляцы. Вецер імкліва разносіў полымя, і за тры гадзіны пажар знішчыў у горадзе тры сотні дамоў Колькі разоў за ноч загараўся і двухпавярховы будынак корпуса, але яго ўдалося выратаваць. Тады ж, у чэрвені, Дзвіна затапіла берагавую частку горада і тттмат прыбярэжных вёсак ды мястэчак. Корпус збіраў пагарэльцам і ахвярам паводкі грошы.
1839 год — першы выпуск у сталічны Дваранскі полк, дзе кадэты праходзілі адмысловы курс і атрымлівалі афіцэрскі чын. У сувязі з гэтым выхаванцы не раз’ехаліся на летнія вакацыі, а жылі ў лагеры за Відебскай заставай і правялі манеўры: паходным маршам прайшлі праз вёску Гараны і фарсіравалі раку Обаль. Услед за гэтым восем вялікіх тарантасаў павезлі выпускнікоў у СанктПецярбург.
У траўні 1845 года Полацк наведаў Мікалай I. Агледзеўшы Мікалаеўскі сабор, ён накіраваўся да кадэтаў Тых развялі па ротах і паставілі пры ложках. Яго вялікасць зазірнуў у класы і ў рэкрэацыйную залу грэнадзёрскай роты, прайшоўся па спальнях. Выхаванцу Нагорнаву ён загадаў распрануцца і зняць шкарпэткі. Паглядзеўшы накадэтавы ногіі бялізну, цар, павяр-нуўшысядагенералад’ютантаграфаАрлова, зазначыў: «А онй почище нас с тобой». У спальні мушкецёрскай роты Мікалай пытаўся ў кадэтаў прозвішчы і звяраў іх з шыльдачкамі над ложкам. Сэнс гэтае працэдуры застаецца ддя мяне загадкаю.
Пасля адбыліся паказальныя выступленні: «Во время ученья было пройзведено 36 перестроенйй, й, несмотря на нестерпимый зной й на усталость, кадеты, одушевленные прйсутствйем обожаемого Монарха, былй бодры, внймательны, й нй одйн йз нйх не оставйл строя». Задаволены імператар узнагародзіў дырэктара корпуса Фёдара Арэўса ордэнам святой Ганны першай ступені.
1848 год. У Полацк прыйшла збіраць свой страшны ўраджай халера. Гадаванцаў пасялілі ў намётах у корпусным садзе. Поўная ізаляцыя ад горада дапамагла выратаваць усіх паддеткаў а вось паручнік князь Пуцяцін і некалькі ніжніх чыноў сталі ахвярамі паморка.
1850-ы запомніўся корпусу ўдзелам у адкрыцці помніка героям вайны з Напалеонам. Праз чатыры гады кадэты аплаквалі Мікалая I і прысягалі новаму цару Аляксандру II.
Ішла Крымская вайна. На чорных мармуровых дошках у корпуснай царкве з’явіліся імёны выпускнікоў што загінулі на севастопальскіх валах: капітан Мікалай Фядотаў паручнікі артылерыі Васіль Маркевіч, Андрэй Пісарэўскі і Аляксандр Бушкоўскі. Кадэты сабралі на патрэбы параненых і знявечаных маракоў чарнаморскай эскадры 163 руб. 80 кап.
Гэтым часам дырэктарам стаў генералмаёр Павел Кіновіч, нястомны змагар за дысцыпліну і маральнасць. Ён забараніў выхады ў горад без суправаджэння, загадаў пакараць розкамі кадэта, які залез у сялянскі гарод па рэпу і моркву. Адначасова генерал клапаціўся і пра «пернік» — запрашаў заезджых артыстаў на масленку кадэтаў каталі на тройках.
У корпусе адчынілі адмысловыя класы, выпускнікі якіх адразу паступалі на вайсковую службу прапаршчыкамі. Тут разам з агульнаадукацыйнымі дысцыплінамі выкладаліся ваенныя: тактыка, артылерыя, вайсковая гісторыя і фартыфікацыя. На лагерных зборах праводзіліся практычныя заняткі ў тактыцы, тапаграфіі, інжынернай справе і асвойваўся грунтоўны курс стральбы. Дваране з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй, а таксама юнакі нешляхецкага паходжання з дыпломам універсітэта або інстытута маглі атрымаць афіцэрскае званне экстэрнам. Такім чынам, з 1859 да 1861 года корпус даў расійскай арміі 172 афіцэры.
Надышоў 1863-і — год, калі ўслед за Полыпчаю ЛітваБе-ларусь зноў паднялася супроць іншаземнага прыгнёту.
Першымі звестунамі паўстання сталі нумары нелегальнае газеты «Мужыцкая праўда», што з’явіліся ў полацкіх ваколіцах. Найболыпы страх ва ўладаў выклікала тое, што газета ўжо сваёй назваю была звернутая да сялянаў і друкавалася лацінскімі літарамі, але на «местном наречйй», якое русіфікатары ў сваіх планах даўно асудзілі на смерць. Колькі нумароў апынулася і ў сценах корпуса. Можна ўявіць, з якімі пачуццямі чытала іх кадэцкае кіраўніцтва, якімі эпітэтамі ўзнагароджвала таямнічага Яську-гаспадара зпад Вільні[23], што ставіў пад газетаю свой подпіс.
А пісаў гэты Яська і сапраўды страшныя рэчы: «Ілум, здзерства і несправяддівасць выходзяць ад самога цара, — ёнто з нас выбірае войска, ёнто з нас выдзірае грошы нібы на патрэбы народу, а, узяўшыся з усімі гіцлямі за рукі, адно нас цяменжыць, трымае ў няволі. Но прыходзіць яму ўжо канец, бо мужык пачуў вольнасць, а мужыцкая вольнасць — гэта ўсё роўна, што шыбеніца для ўсіх здзерцаў і глуміцеляў народу!..