Новая імператрыца Кацярына II каханкаў нібыта мяняла хутчэй, чым уборы. Казалі — і гэта была праўда, — што ў палацы побач з яе апачывальняй ёсць адмысловы пакой, дзе ўвесь час напагатове чакае свае хвіліны нехта з фаварытаў Спіс іх бясконцы: ад братоў Салтыковых з арыстакратычнага роду да каханка на адну ноч — якоганебудзь бамбізыгрэнадзёра ці грубніка Чарназубава, які аднойчы ўначы запаліў пагаслы камін, а потым на просьбу царыцы сагрэў яе яшчэ і ў ложку, за што ўранні атрымаў званне палкоўніка, спадчыннае дваранства, прозвішча Цяплоў 10 тысяч прыгонных і загад неадкладна пакінуць Пецярбург.
Кацярына разлічвалася з каханкамі з дзяржаўнай казны, а таму грошай не шкадавала. Казалі, у аднаго з чарговых фаварытаў — Корсакава (яго сваяк сенатар РымскіКорсакаў на пачатку мінулага стагоддзя валодаў вёскаю Бяздзедавічы, што побач з сучасным Наваполацкам) — раніцою пасля першай ночы з царыцаю страшэнна сапсаваўся настрой. У шуфлядзе стала ён знайшоў нібыта адно 100 тысяч асігнацыямі, а чуў што Пацёмкіну за тыя самыя паслугі імператрыца адразу адваліла мільён. Удзельнік забойства Пятра III Рыгор Арлоў зарабіў графскі тытул, а таксама званні сенатара, генералад’ютанта, генераланшэфа і гэтак далей. Узяўшы з дзяржаўных сродкаў два мільёны «на паляпшэнне артылерыі», палову ён прагуляў з выляжанкамі, а другую падараваў Кацярыне, якая за гэта расстаралася яму тытул князя Рымскай імперыі.
Безумоўна, жыццё імператрыцы не абмяжоўвалася алькоўнымі забавамі. Яна мела добрую адукацыю, пакінула даволі цікавыя літаратурныя і гістарычныя творы, ліставалася са слыннымі вальнадумцамі Вальтэрам і Дзідро.
Зрэшты, услаўл енне свабоды ў лістах да знакамітых французаў не замінала царыцы канчаткова запрыгоніць сялянаў якіх пры ёй пачалі называць рабамі. Яна забараніла вучыць мужыкоў і іх дзяцей грамаце. Раб, паводде закону, не мог скардзіцца на рабаўладальніка. Расійскія памешчыкі мелі права ссылаць сялянаў у Сібір, засякаць бізунамі да смерці, прадаваць, на заўсёды разлучаючы маці з дзецьмі, мужа з жонкаю. Пецярбургскія і маскоўскія газеты друкавалі аб’явы аб продажы, дзе людзі стаялі ў адным пераліку з пародзістымі сабакамі. Памешчыца Салтычыха вытанчанымі катаваннямі звяла са свету 127 прыгонных дзяўчат. Іх пахаваў не паведамляючы ўладам, поп з яе вотчыны. Кацярынінскія фаварыты ў атрыманых маёнтках заводзілі болып цывілізаваныя парадкі. Румянцаў напрыклад, забараніў даваць сваім рабам болей за 1700 бізуноў
Імператрыца нецярпліва ставілася да ўкраінцаў: запрыгоніўшы іх, яна зачыніла ўсе школы, якія былі амаль у кожным сяле. Аднак разпораз зпад яе пяра выходзілі і надзвычай дэмакратычныя ўказы накшталт загаду мужчынам і жанчынам мыцца ў лазнях не разам, як раней, а паасобку. Або накшталт дазволу мастакам вольна заходзіць у народныя лазні, каб вывучаць чалавечае цела «по жйвым моделям».
Скінуўшы Людовіка XVI, французскія рэвалюцыянерырэспубліканцы папрасілі ў царыцы партрэт — на знак яе спачування вальтэр’янскім ідэям. «Самая арйстократйческая йз европейских ймператрйц нйкогда не пошлет своего портрета людям, свергнувшйм монархйю», — пагардліва адказала яна.
Расію душыла самаўладдзе, чый партрэт мужна намаляваў Аляксандр Радзішчаў: «Чудище обло, озорно, огромно, стозевно й лаяй». Рэч Паспалітая была, па сутнасці, шляхецкай рэспублікай. Гэта падкрэслівала сама назва: найменне «рэч паспалітая» цалкам адпавядае лацінскаму res publica.
Шляхты ў Вялікім Княстве адноснадаўсягожыхарства было значна болей, чым у іншых еўрапейскіх дзяржавах: 10–12 працэнтаў Пераважная яе частка належала да так званай засцянковай або шарачковай, што мела герб і права насідь шаблю, але не мела прыгонных. Пра такога шляхціча Упадзімір Караткевіч пісаў што ён араў сваё поле «высакародна», а гной з хлява на палетак вёз, уторкнуўшы побач з сахаром дзедаўскую шаблю. Тым не менш значная частка нашых продкаў была асабіста незалежная і магла вырашаць мясцовыя і дзяржаўныя справы, засядаючы на павятовых, ваяводскіх і дзяржаўных соймах.
Не будзем ідэалізаваць шляхецкую дэмакратыю: яна мела і адваротны бок — анархію. Раней сойм Рэчы Паспалітай прымаў пастановы болыпасцю галасоў аднак з 1652 года ўступіла ў дзеянне права «liberum veto» — «вольнае забараняю» (рашэнне прымалася толькі ў выпадку аднадушнага галасавання). Якінебудзь падкуплены лепельскі шляхціч гарлаў «Вета!», і пастанова не праходзіла.
У 1652–1764 гадах былі сарваныя сорак чатыры соймы з васьмідзесяці. Калі разгаралася спрэчка паміж магнацкімі групоўкамі, дэпутаты пускалі ў ход зброю і колькі дзяржаўных мужоў зазвычай перасяляліся на той свет. Шабельным звонам часта канчаліся і павятовыя ды ваяводскія соймікі. Каб дасягнуць патрэбнага аднагалосся, збітую апазіцыю выкідвалі праз дзверы, але «Вета!» гучала з вокнаў а адзін полацкі шляхціч прымудрыўся вярнуцца ў залу пасяджэнняў ваяводскага сойма праз камінны дымаход.