Пётр III завёў у войску палачную дысцыпліну. За дробную правіну салдат мог атрымаць смяротную «норму» ў дзветры тысячы ўдараў Цар не толькі выбіваў дупіы са старых грэнадзёраў але і лупцаваў прыдворных, прычым самых знакамітых — Нарышкіных, Строганавых. Шляхціч Вялікага Княства Літоўскага не прысніў бы такога і ў страшным сне, бо войска ў нашай дзяржаве было прафесійнае, а дваранства — свабодным станам, а не «холопамй государевымй».
У Рэчы ГІаспалітай манархаў выбіралі, у Расіі — забівалі. Пятра III прыхільнікі Кацярыны браты Арловы зарэзалі кінжалам, а потым яшчэ, дзеля пэўнасці, і душылі. Твар у нябожчыка так учарнеў што, калі яго выставілі перад пахаваннем у АляксандраНеўскай лаўры, людзі ў глаху адхістваліся ад труны: там ляжаў не імператар, а чарнаскуры эфіоп. Пецярбуржцы шапталіся, быццам хаваюць не цара, а яго арапака-мердынера. Народу «высочайше» паведамілі, што «бывшйй ймператор волею Божьей внезапно скончался от геморройдального припадка й прежестокой болй в кйшках». Спыняцца каля дамавіны было забаронена, гэтаксама як і сумнявацца ў афіцыйным тлумачэнні смерці. Парушальнікі пазбаўляліся языка і навечна ехалі ў Сібір.
Дадзім права сказаць пра тагачасныя парадкі ў імперыі расійскаму даследчыку Тэльбергу, які ў 1912 годзе выдаў кнігу «Законность в Россйй». «Прй московскйх царях, — піттта ён, — круг политических преступленйй допускал шйрокое толкованйе. К нйм относйлось все, что таковым счйтал носйтель верховной власти… Извещение о «государьскйх лйходеях» почйталось нравственным долгом. Постепенно политический йзвет обрел черты обязанностй, подкрепленной угрозой: уклонйвшегося от доноса «казнити смертию безо всякия пощады». Если жены и дети «тех изменников про тое йзмену ведалй, й йх по тому же казнити смертию. А буде кто йзменйт, а после его в московском государстве останутся отец или мати, йлй братья родные и неродные, или дядья йлй йной кто в роду, да буде допряма сыщется, что они про измены ведали, й йх казнйтй смертйю»». Злачынцаў трэба бьшо хапаць хутка і таемна — «ночным временем, чтобы нйкому не было ведомо».
Ад царскіх законаў і ад голаду, ад прыгоннага ўціску ў Вялікае Княства з Расіі штогод уцякалі тысячы людзей. Цэлымі сёламі ў суседнюю талерантную краіну перасяляліся стараабрадцы. Шмат з іх асела на Полаччыне, напрыклад, у вёсцы Жарцы, дзе і цяпер жывуць іх нашчадкі, якіх дагэтуль называюць маскалямі. Вядома, што ў 1763 годзе ў адным толькі Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага жыло блізу 50 тысяч уцекачоў з адарванай ад нашай дзяржавы ў 1667-м беларускай Смаленшчыны.
Пра гэта савецкія «герадоты», зразумела, маўчалі, старанна вышукваючы нешматлікія прыклады перасялення ў адваротным напрамку або проста падтасоўваючы факты. Між тым расійскі гісторык С. Салаўёў пйпа, што ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ўрад імператрыцы Лізаветы Пятроўны вымагаў ад сойма Рэчы Паспалітай вярнуць мільён (!) уцекачоў Але дыпламатычныя дэмаршы ў імперыі ва ўсе часіны былі другарадным палітычным сродкам. У 1735 годзе царскі палкоўнік Сыцін напаў на памежны беларускі горад Ветку, дзе сяліліся стараверы, захапіў 14 тысяч уцекачоў і пагнаў іх на здзекі назад у Расію. Гэты рэйд быў не адзіны. Як бачым, калі звярнуцца да фактаў выдумка аб нечуваным прыгнёце праваслаўных у Рэчы Паспалітай увачавідкі распаўзаецца па тттвах.
3 другой паловы XVIII стагоддзя ў расійскіх архівах захавалася багата дакументаў у якіх царскае чынавенства і памешчыкі памежных губерняў тлумачаць падставы шматтысячных перасяленняў сваіх сялянаў у Беларусь. Пскоўскія землеўладальнікі бачылі прычыну ў тым, што «в Россйй крестьяне подвержены как государственным податям, так й прочйм разным отягощениям». Дваране суседняга з Полаччынай Апочацкага павета ўдакладнялі: «…всем в России живущим крестьянам ведомы лйтовскйе поведенйя, что всякйй йх жйтель по йх вольности имеет винную, соляную продажу й что у нйх набора рекрутского не бывает, равно й сбораддя платежа казенных податей». На пачатку свайго царавання Кацярына II атрымала ад сенатара П. Паніна дакладную запіску з падрабязным пералікам «обстоятельств, делаюпдах поползновенйя к побегам йз России»: «строгость духовенства краскольнйкам»; наборы рэкрутаў ды іх утрыманне, як скаціны, «до отправленйя к полкам»; «ничем не ограниченная помещичья власть с употребленйем подданных в работы, не только превосходяпдае прймеры блйжнйх загранйчных жйтелей, но частенько у многйх выступающих йз сносностй человеческой»; «возвышенйе цен без уваженйя блйжнего загранйчного прймеру солй, без коей нйкто пйтаться не может» і гэтак далей. Значыцца, хітравалі тыя памежныя памешчыкі, якія даносілі ў Пецярбург, што іх халопы ўцякаюць «безо всякого от владельцев свойх отягоіцения й безо всякйх на то резонов», ды яшчэ і «клевещут на господскйе тяглы».
Жыхарам Полацка цяжка было даць веры аповедам купцоў ды расійскіх перасяленцаў пра норавы пецярбургскага двара.