Новы сабор павінен быў сцвярджаць самастойнасць і сілу уніяцкае веры.
Ад яруса да яруса імкнуць у вышыню вежы, якія робяць усю велічэзную спаруду зграбнай і лёгкай. У суладнасці са знешнім абліччам — унутранае: багатая ляпніна, васьмікалонны алтар. 3 блакітнага нябеснага астраўка над ім глядзіць Тройца: Хрыстос і Саваоф, над якімі ўвасабленнем Святога Духа лунае голуб.
Цёплая палевая афарбоўка сценаў урачыста спалучаецца з пазалотаю і белым колерам алтароў Напрыканцы XIX стагоддзя гзымсы (карнізы) галоўнага алтара яшчэ былі ўпрыгожаныя скулыітурамі святых. У 1752–1768 гадах побач з саборам падняліся, утвараючы з ім адзіны ансамбль, трохпавярховыя карпусы мужчынскага базылянскага кляштара, знішчаныя ўжо ў XX стагоддзі.
Адноўленая, а дакладней, нанова пабудаваная Сафія тттмат пабачыла. Была здратаваная унія, прыйшлі праваслаўныя, якія, між іншым, занядбалі храм да таго, што ў час пераносу мошчаў святой Еўфрасінні набажэнствы там адбываліся толькі адзін месяц на год.
За савецкім часам сабор служыў то збожжасховішчам, то архівам. Была ідэя стварыць там музейную экспазіцыю, але пасля палічылі, што для музея Полацку хопіць і разоў у дзесяць меншай лютэранскай кірхі.
У Другую сусветную вайну вежы Сафіі зрабіліся арыенцірамі для артабстрэлаў і бамбавання, у выніку якіх амаль дазвання быў разбураны гістарычны цэнтр горада, што потым спісалі на нямецкафашысцкіх захопнікаў.
Адраджэнне Сафіі да новага жыцця палачане святкавалі ў 1983-м, калі храм стаў канцэртнаю залай. Цяпер тут выступаюць славутасці з усяго свету, а на першым канцэрце ў выкананні мінскага ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле» гучалі творы эпохі барока, створаныя уніяцкімі кампазітарамі ў XVII стагоддзі.
За ўзнёслыя пачуцці, што ахопліваюць нас сёння ў храме, мы павінны дзякаваць і Яну Глаўбіцу, і аўтару праекта рэстаўрацыі Валерыю Слюнчанку. (Паводде яго ж праектаў у Полацку аднаўляліся Богаяўленскі і Крыжаўзвіжанскі саборы.) Поруч з беларускімі рэстаўратарамі ў Сафіі працавалі спецыялісты ў ляпніне з Літвы і арганныя майстры з тагачаснай Чэхаславакіі.
ТТаміж праваслаўнымі і уніятамі разпораз узнікаюць спрэчкі, каму з іх у будучым быць у саборы гаспадарамі. На маю ж думку, Сафійскі сабор павінен належаць нам усім. Вернікі розных канфесій маглі б у вялікія святы па чарзе адпраўляць набажэнствы, як гэта робіцца ў ерусалімскіх храмах, а атэісты прыходзілі б у храм высокага мастацтва. Толькі тады Сафія будзе не яблыкам разладу, а сімвалам адзінства і велічы Полацкай зямлі, сімвалам адраджэння ўсёй Беларусі.
Тут, у саборы, дзе лекуе душу сімфонія архітэктуры і колераў музыкі і скулыітуры, нескладана перанесціся праз два з паловаю стагоддзі і ўбачыць, як каля амбоны прыпыніўся ў задуменні Фларыян Грабніцкі. Ён застаўся ў гісторыі будаўніком новага храма і дбайцам пра унію, чалавекам цвёрдым інезалежным, які не баяўся змагацца нават з усемагутнымі езуітамі.
Бацькам будучага полацкага уніяцкага ўладыкі, народжанага ў 1684 годзе, быў беларускі шляхціч з Полацкага ваяводства. Пасля Віленскага універсітэта Фларыян атрымаў ступень доктара багаслоўя. У трыццаць два гады стаў біскупам віцебскім, у трыццаць пяць заняў полацкую арцыбіскупскую кафедру. Яго з пашанай прымаў папа Бенядыкт XIII.
Тамсама, у Рыме, палачанін блізка сышоўся з кардыналам Ламберціні, якога потым абралі папам пад імем Бенядыкта ХГѴ. Сведчанне іх сяброўства — выдадзеная гэтым папам у 1747 годзе (тады Ф. Грабніцкі быў узведзены ў сан мітрапаліта) гэтак званая «Полацкая» індульгенцыя. Яна давала вызваленне ад усіх грахоў і пакаранняў тым, хто «на працягу якогане-будзь года дванаццаць разоў наведае прызначаныя мясцовым біскупам сем алтароў у Полацкай мітрапалітавай Сафійскай царкве ва ўстаноўленыя біскупам дні і шчыра памоліцца пра мір хрысціянскіх валадароў выкараненне ерасяў і ўзвышэнне Рымскай царквы». У канцы індульгенцыі папа Бенядыкт дадаваў: «Такое пілігрымства роўнае таму, калі б нехта асабіста наведаў сем алтароў у базіліцы князя апосталаў (гэта значыць, у саборы святога Пятра. — У. А.) у Рыме».
Грабніцкі паспяхова і мірна перавёў у унію праваслаўных жыхароў Барысава. Ён быў адной з галоўных дзейных асобаў на царкоўным саборы ў 1720 годзе ў Замосці. Сабор вядомы тым, што уніяты пагадзіліся на ім з некаторымі рымскімі дагматамі: пра сыходжанне Святога Духа не толькі ад БогаБаць-кі, але і ад БогаСына; пра бязгрэшнасць рымскіх папаў; пра невядомы праваслаўным чысцец, дзе душа ачышчаецца ад грахоў каб трапіць у рай. Было таксама ўстаноўленае свята ў гонар святога Ясафата Кунцэвіча. Пасля сабору ва уніяцкіх храмах пачалі здымаць іканастасы. Да адыходу ад праваслаўя не столькі прычыняліся намаганні Рыма, колькі штурхала агрэсіўная палітыка, якую вялі ў дачыненні да ЛітвыБеларусі праваслаўныя расійскія цары. У той час пераважная большасць палачанаў, як і ўсіх беларусаў малілася Богу ўжо ва уніяцкіх храмах.