Працаваў цалюткі дзень я I цябе чакаў.Сіні вечар лёг на сцены,Выйшлі мы — ў руцэ рука.Ў задумёным сомным полі Любіш ты хадзіць.Вось зрываеш спелы колас I глядзіш на маладзік.Ў полі жыта даспявае,—Хутка і жніво.Чуеш, сэрца як спявае,Услаўляе хараство?Мы ідзем так доўга моўчкі,Толькі ў грудзях спеў.Бачыш, яблыкі, як вочы,Выглядаюць з сонных дрэў?Вось наскочыў шустры вецер,Яблыка зваліў,Шаль твой ўверх і ўніз ён верціць Між разгойданых галін;I здаецца, ты ўзляцела...Не! Спыніла ўзлёт...Воблік твой з усмешкай смелай Мне ў душу глыбока лёг.I сама ўся ў летнім цвецеЗ кудрамі вясны.Пекната іх ўночы свеціць,Круглы год цвітуць яны.Ўвесь рабочы дзень насіў я Вобраз залаты.Скора прыйдзе вечар сіні...Не марудзь, прыйдзі!
1940
ЗІРНІ, ДЗІЦЯ!
Зірні, дзіця!Апала з дрэў краса...А помніш, як стаяў у белым цвеце сад.Як ён шумеў,Гайдаў птушыны спеў,Як тупалі дажджы між дрэў?Зірні, дзіця!Табе вясны шкада,Ліпнёвым дням яеНе хочаш ты аддаць,Не хочаш знаць,Што лета надышлоI з той красы у садзе вырас плод.Зірні, дзіця!Прыйшоў асенні дзень.Асенні дождж па вуліцах ідзе,А ты у бесклапотнасці сваёйЯшчэ жывеш тым летам і вясной:I дрэвы у цябе цвітуць,I караблі ў цябе плывуць,Бягуць зайцы к табе з лясоў,Ты — паляўнічы, ты-ж і воўк.Запяўшы станік хвартушком,Як мама, прыбіраеш домI лялькам аддаеш загад,Каб не дурэлі. Гульняў шматЗа дзень ты можаш перабраць.Гуляй, дзіця,— твая пара!А я падумаў сёння аб адным:Цяпло вясны ў табе самім.Зірні, дзіця!Ужо канец зімы,Марозных кветак сонЗмялі дамыЗ акон.Хоць і гуляеш ты яшчэ у снег і вецер,А снег ужо растаў,Ідзе вясна па свеце,У чаргаванні дзей,У кругабегу дзёнМінае час, раджаецца жыццё,Расце жыццё, і ты расцеш, дзіця!Шырокі прад табой адчынены прасцяг:Ты будзеш доўга жыць — дужэць і гартаваццаУ харастве вясны і ў сонцы летняй працы.