Нібы шкляныя вочы, нежывыя,Рука каханага іх не закрыла ёй,Усё яе — пастава, грудзі, шыяІ цела Грэтхен, што была маёй…Мефістофель
Не вер, не вер! Бо гэта ўсё мана —Здаецца кожнаму каханкаю яна.Фаўст
О, слодыч мукі, слодыч болю!О, дай нагледзецца на вобраз мілы ўволю.Дзівосна шыйку абвіваеШнурок чырвоны, ззяе, граеТанюсенькі, нібы лязо нажа.Мефістофель
Усім здаецца так спярша.Але яна падчас пад пахаю нясеІ галаву, што ёй адсек Персей.Аднак ад зданяў нам няма карысці —Пара ўжо на лужок зялёны выйсці:Кіпіць разгулам, радасцю наш Пратэр.{95}Ды, зрэшты, тут, здаецца, пад аншлагСпектаклі публіцы дае тэатр.Што сёння?Servibilis{96}
П’еса шэсць разоў прайшла,Якую напісаў паэт-аматар.Звычайна сем разоў дае тэатр.Хоць граюць там аматары-акторы,Аднак жа грэх паскардзіцца на зборы.Панове, мне пара, прашу пардону:Аматар тут і я — ўздымаць заслону.Мефістофель
Ну што ж, калі знайшлі на Блоксберг лаз,—Вам гэтая мясціна сама раз.Сон у ноч Вальпургіі, альбо Залатое вяселле Аберона і Тытаніі{97}
Інтэрмедыя
Дырэктар тэатра
Сёння вы свабодны дзень,Сыны Мідынга{98}, майце.На лугі, пад скалы ў ценьІдзіце, там іграйце.Герольд
Пяцьдзесят гадоў чакайВяселля зататога,Ды лепей згода будзе хайІ да любові змога.Аберон
Духам прыклад падаём:Любоў — сям’і аснова.Каралева з каралёмПабраліся нанова.Пук
Пук у звычаі сваім:Ідзе ўпадскок, спявае.І бяжыць услед за імВясёлых духаў зграя.Арыель
Арыель — паэт-пясняр —Чыстай песняй радзіць;Вабіць спевамі пачварІ прыгожых надзіць.Аберон
Хто не знае, як любіць,Хай прыйдзе павучыцца.Каб у згодзе век пражыць,Перш трэба разлучыцца.Тытанія
Ён бурчыць, яна злуе —Развод у справе помач:Поўдзень — месца для яе,Яго ж астудзіць поўнач.Аркестр тutti (fortissimo){99}
Мухі, блохі і жукіІ ўвесь іх род шматлікі,Цвыркуны і слімакі —Выдатныя музыкі.Сола
Зноў катрынкі чуцен зык —Пузыр катрынкі з мыла:Слухай жа «трумзык-трумзык»,Кірпатае дурыла.Дух, які толькі фармуецца{100}
Жабін рот, павучы зад,І шчэлепы, і крылы:Як не выйдзе звер ці гад,Выйдзе вершык мілы.Парачка{101}
Дробны бег, павольны крок —Нагамі топчам росы,Але, ходзячы ўпадскок,Не ўзнімемся ў нябёсы.Цікаўны падарожнік{102}
Хто б вачам паверыць мог,Што тут не маскарады,Аберон, чароўны бог,Наладжвае парады.Артадокс{103}
Аберон хоць без рагоў,А ходзіць чартавата.З ім і грэчаскіх багоўЛічыць чарцямі варта.Паўночны мастак{104}
Натуры вартае шукай,Хай будзе сэрца рада.Найболей вабяць мастакаІталія, Элада.Пурыст{105}
Няшчасце прывяло сюды,Дзе брудныя лахудры.Толькі дзве з усёй ардыТут дараслі да пудры.Маладая ведзьма