Ну — жонка першая Адама.Прыгожых бойся валасоў —Яны чароўныя ў яе,Кранеш — умомант прыкуеІ волю дасць няскора зноў.Фаўст
А тыя дзве: малодка і бабуся?Натанцаваліся і адышліся ўбок.Мефістофель
А нешта сёння я не разбяруся:Самога пацягнула ў скок!Фаўст (скача з маладою)
Дзівосы змучылі мяне:Угледзеў яблыньку я ў сне —На ёй два яблычкі гараць,І я палез, каб іх сарваць.Прыгажуня
Вы перабралі цераз край,Таму не трапіць вам у рай,Я рада за даспелы сад,За яблычкі маіх прынад.Мефістофель (скача са старою)
Дзівосы змучылі мяне:Я дрэва бачыў сёння ў сне —А ў дрэве чорнае дупло,Што даспадобы мне было!Старая
З паклонам бусяю ў рукуДуплістых дрэваў знатаку.Мяркую, рыцар капытоўЗаткнуць дупло заўжды гатоў!Проктафантасміст{91}
Як смелі вы наладзіць баль такі!Ці ж не даказваюць мае трактаты —Цялесных ног не мае дух пракляты!А вы тут скачаце, як мужыкі!Прыгажуня(у танцы)
А гэта хто, чаго прыйшоў сюды?Фаўст(у танцы)
Ён там, дзе шкода, круціцца заўжды.Калі хто скача, ён цаніць бярэцца,Наш кожны крок, наш кожны скокЯму стаіць у горле папярок.Калі наперад пойдзеце — злуецца,Калі ж на месцы будзеце таптацца,Як гэта вечна робіць ён,Калі яшчэ адвесіце паклон,—Тады віватаў можна дачакацца.Проктафантасміст
Вы тут яшчэ? Не, сіл маіх няма!Прэч! Прэч! Тлумачыў вам, а ўсё дарма,Нячысцікі, трымайцеся свайго напрамку,—А вы прыматкабожыліся ў замку!{92}Ах, столькі чорта ганьбіў я, а ўсё дарма!Балюе чорт! Не, сілы больш няма!Прыгажуня
Ты нам абрыд, назола, кінь бурчаць.Проктафантасміст
А я скажу, няма чаго маўчаць —Мне духаў дэспатызм не даспадобы,Ён мне, як немач у вантробы.Скокі не спыняюцца.
Вас, пэўна, не схілю служыць дабру,Але я веру ў поспех гэтай справы,Я веру — прыйдзе час трыумфу, славы,Калі паэтаў і чарцей угавару.Мефістофель
Вось у калюгу зараз сядзе зноў —Так ён усе свае хваробы лечыць;Пасмокчуць п’яўкі тоўстае гузно,І выйдзе дух з яго, і выйдзе нечысць.(Фаўсту, які выйшаў з кола.)
У дзеўкі на любоў ахвота —Чаго ж упрочкі ты бяжыш?Фаўст
Калі яна спявала, з ротаЧырвоная пабегла мыш.{93}Мефістофель
І толькі той бяды і зла?Абы каб мыш не шэрая была,—На драбязу ў любові не глядзіш!Фаўст
Пасля ж убачыў…Мефістофель
Што?Фаўст
Ты толькі глянь:Дзіця прыгожае ў няяснай даліПавольна праплывае, нібы здань,Нібы яго ў калодкі закавалі.Паведаю тугу сваю:Я ў здані Грэтхен пазнаю.Мефістофель
Забудзь — не Грэтхен гэтае дзіця;Там прывід, цень — у ім няма жыцця.Хто з ім сустрэнецца, адразу згіне:Зірне — у жылах кроў застыне,Акамянее чалавек уміг —Напэўна, чуў ты пра Медузу міф.{94}Фаўст