Знак Аяксавы{226}!Гадзюка на шчыце; шчыты падобныяБылі яшчэ і ў семярых пад Фівамі{227},І кожны шчыт памечаны быў знакамі:Праменным месяцам, яшчэ і зоркамі,Мячамі, маскамі альбо паходнямі.Усё на іх было, што страх узбуджвае,Што пагражае смерцю люду мірнаму.І ў нашага героя герб пагрозлівы:Ільвы, арлы і крылы каршуновыя,І буйвалавы рогі, й хвост паўлінавы,Блакітныя палосы, срэбныя.І колькі зброі ў залах панавешана,А ў залах так прасторна і так весела,Што хоць да танца йдзі…Хор
Там і танцоры ёсць?Фаркіяда
Танцоры — як на подзіў! Сінявокія!Юнацтва поўныя! Бадай, Парыс адзінРаўня ім быў, калі сустрэў царыцу ён.Алена
Не адыходзь ад сутнасці, канчай хутчэй!Фаркіяда
Канчаць павінна ты, адкажаш згодаю —Дык будзеш у палацы.Хор
О, цудоўная,Дай згоду, мудрая, і ўсіх нас выратуй!Алена
Хіба павінна я збаяцца гнеўнагаЦара! Няўжо ён крыўду ўчыніць жорсткую?Фаркіяда
Хіба забыла ты, як Дэіфоба{228} ён,Парысавага брата, мучыў ярасна,Які цябе, ўдавіцу, ўзяў наложніцай?Спаганіў плоць яго, адрэзаў нос яму.А бэсціў як! Жахлівае відовішча!Алена
Ён за мяне так жорстка пакараў яго.Фаркіяда
Ён можа і з табою так расправіцца.Красу дзяліць шкада: хто меў усю яе,—Хутчэй ушчэнт загубіць, чым падзеліцца!Гучаць далёкія трубы, хор жахаецца.
Як трубны зык нутро і слых уражвае,Па сэрцы рэжа, так і рэўнасць мужаваНагадвае, чым ён валодаў некалі,Што страціў ён, чаго не мае ўжо.Хор
Чуеш, чуеш трубны рокат? Бачыш, бачыш зброі бляск?Фаркіяда
Калі ласка, гаспадар мой! Здам табе рахункі я!Хор
Як жа з намі?Фаркіяда
Вам, вядома, паратунку ўжо няма.Перш памрэ царыца ваша, а за ёю следам — вы.Паўза.
Алена
Я ведаю — рашучы крок павінна яЗрабіць цяпер перад абліччам дэмана,Які дабро аберне ў зло з прыемнасцю.Найперш, аднак, ісці у крэпасць мушу я.Ды не скажу я, што ў грудзях царыцыныхЗ трывогаю глыбокаю затоена.Хадземце ўсе! Ну што ж, вядзі, старая, нас!Хор
О, як ахвотна з табойХадою таропкаюПойдзем, царыца, ад смерці.Прад намі мурыНепрыступнага замкаГрозна ўзвышаюцца.Нас яны абароняць,Быццам муры Іліёна,—Толькі ад хітрасці подлайЁн нарэшце паў.Туман расплываецца і завалакае задні план сцэны.