Читаем Фаўст полностью

Скіну я самоты вэлюм, што насіла шмат гадоў,Зноў пяшчотнаму спакою цела я сваё аддам,Бо належыць і царыцам                           жыць, як людзі ўсе жывуць.Сіл набрацца, каб пагрозам                           смела ў твар пасля глядзець.

Фаркіяда

Ты паўстала перад намі — у вянцы сваёй                                                            красы!Бачу твой пагляд загадны.                                  Што ты хочаш? Загадай!

Алена

Будзь гатова дзёрзкай звадкі                          хутка згладзіць прыкры след!Бездакорна падрыхтуйся                               справіць наш стары абрад.

Фаркіяда

Ўсё гатова: шалі, місы, нож, сякера                                                      і трыног —Для краплення і ўскурэння.                                   Хто ж ахвяра? Назаві!

Алена

Цар ахвяру не назваў мне.

Фаркіяда

Не назваў? О, гора ўсім!

Алена

Што за гора? Што за жахі?

Фаркіяда

О, ахвяра гэта — ты!

Алена

Я?

Фаркіяда

І гэтыя.

Хор

           О гора!

Фаркіяда

Пад сякерай прымеш смерць.

Алена

Жудасна! Я прадчувала!

Фаркіяда

                                   Непазбежны горкі лёс!

Хор

Ах! А мы? Што будзе з намі?

Фаркіяда

Смерць пачэсная — не вам!Крокваў царскага палаца вашай хопіць чарадзе,Затрапечаце вы ў петлях,                                  як дразды ў тугіх сілах.

Алена і хор стаяць ашаломленыя і спалоханыя ў маляўнічых групах.

О прывіды! У спалоху застылі вы,Баіцеся пакінуць свет, не ваш ужо,Прыціхлі, нібы здані, хоць не здані вы;А зрэшты, людзі ўсе — такія ж прывіды —Не хочуць пакідаць яны свет сонечны.Няма ратунку ад наканаванага! —Ўсе знаюць гэта, ды не ўсе скараюцца.Ды што казаць: пара за справу брацца нам.

(Пляскае ў далоні.)

У дзвярах з’яўляюцца ў масках карлікі, яны хутка і спрытна выконваюць усе загады.

Збягайцеся хутчэй сюды, нячысцікі! —Здавольце свой запал знішчальніцкі!Алтар ахвярны стаўце, не марудзячы,І срэбную сякеру з краю ўскладвайце,А каб крывава-чорны след з трыногі змыць,Напоўніце вадой збаны ахвярныя,Зямлю ўсцяліце дыванамі ўсходнімі.Каб царственна на іх царыца ўкленчыла,Каб мы маглі з пашанай агарнуць яеІ пахаваць з усёй належнай пышнасцю.

Панталіда

Царыца адышлася задуменная,Паніклі дзевы, як трава пакосная —Але павінна я, сястра старэйшая,З табою, найстарэйшая, параіцца.Ты мудрая, ты добрая, зычлівая,Хоць хор зласліва бэсціў, зневажаў цябе,—Скажы, ці бачыш ты, які ратунак нам?

Фаркіяда

Параіць мне не цяжка, бо ратунак ваш,Збавенне лёгкае — ў руках царыцыных.Яна ж — няхай рашэнне прыме хуткае.

Хор

Парка літасцівая, Сівіла любамудрая,Ніць жыцця не абрывай!                              Не адбірай святло жыцця!Мы ўжо чуем калыханне і жахлівае гайданнеНашых цел, якім прыемней                            калыхацца ў лёгкіх танцах,У абдымках спачываць.

Алена

Як страшна ім! А мне дык толькі — горасна!Для іх ратунак прыняла б з удзячнасцю,Скажы! Хай немагчымае абернеццаМагчымай яваю. Скажы! Чакаем мы.

Хор

Перейти на страницу:

Похожие книги