Читаем Фаўст полностью

Хто доўгіх год былое шчасце згадвае,Таму здаецца сном і ласка божая.Ты ж, доляю спрыяльнаю ўлагоджана,Прымала ты ў жыцці любоў салодкуюГерояў тых, што за цябе на рызыкуНе раз ішлі, на подзвігі вялікія.Яшчэ дзіця — Тэзея{222} ты прынадзіла,Асілка мужнага, Гераклу роўнага.

Алена

Узяў мяне Тэзей, падлетка-козачку.Схаваў мяне ў Афідне, аж у Атыцы.

Фаркіяда

Але й пасля твайго вяртання ў дом братоўГероі за табою ўсё ўвіваліся.

Алена

Быў першы ласкаю маёй адзначаныПатрокл адважны, прыгажун, Пеліды сын{223}.

Фаркіяда

Ды бацькам Менелаю ты аддадзена —І дамалюб, і смелы мараплавец ён.

Алена

Аддаў яму дачку і царства ўсё,І ў шлюбе Герміёна нарадзілася.

Фаркіяда

Калі ж за Крыт твой муж змагаўся ярасна,Прыгожы госць цябе ўцяшаў, сумленніца.

Алена

Не ўспамінай удоўства вымушанага,Якое шмат бяды пасля прынесла мне.

Фаркіяда

Чаму ж павінна я забыць той час ліхі,Калі і я зрабілася рабыняю?

Алена

Паставіўшы ў палацы ахмістрыняю,Да скарбніцы табе ж ён ключ аддаў.

Фаркіяда

А ты ж дзеля Парыса мужа кінула,Кахання асалодамі ўпівалася.

Алена

Не асалодамі, але пакутамі,Якіх ці мала-многа ў Троі зведана.

Фаркіяда

Казалі, й там ты двайніком яўлялася,—Цябе ж і ў Троі і ў Егіпце бачылі{224}.

Алена

Не трэба паўтараць пустыя выдумкі,Бо хто я ёсць — ужо й сама не ведаю.

Фаркіяда

Яшчэ гавораць, быццам бы залётнікамПрыходзіў з царства ценяў да цябе Ахіл,Які ў жыцці кахаў цябе без памяці.

Алена

Як цень да ценю, да яго тулілася,—Ці то быў сон, ці, можа, мара ўяўная?Мо ў сне і сёння я, мо ценем сталася?

(Падае непрытомная на рукі харэтыд.)

Хор

Змоўкніце, змоўкніце,Вусны злавесныя!Што з адназубае пашчы языкМожа сказаць лагоднае нам?Злосніца, знешне да ўсіх дабрачынная,Воўчую лютасць хаваеш пад мяккім руном.Твой язык нам страшнейшы, чым трох-галовага Цэрбера зяпы жахлівыя.Страхам агорнуты мыУ прадчуванні,Што вусны падступніцыІкламі страшнай пачвары абернуцца.Ты замест прыязна-ўсцешнай спагады,Што адсылае ў Лету трывогі і жах,Наша мінулае зноў выклікаеш,Злое бярэш, адкідаеш даброІ азмрочваеш глянцам сучаснага,Будучага —Мякка-праменнае сонца надзей!Змоўкні, змоўкні!Хай жа душа царыцына,Ужо адляцець гатовая,У целе яе ўтрымаецца,Душа найпрыгажэйшай красуні,Першай і, пэўна, апошняй на свеце.

Алена апрытомнела і зноў стаіць у атачэнні хору.

Фаркіяда

Выйдзі, сонца, з хмар лятучых,                                          сонца радаснага дня,І ўрачыста з паднябесся свет зямны                                                     наш азары.Паглядзі, як хор шалее, зневажаючы мяне,Ды брыдота Фаркіяда знае сутнасць хараства.

Алена

Перейти на страницу:

Похожие книги