Читаем Фаўст полностью

Сэрца б’ецца вальней!                                 О, зірніце туды!Як па лесвіцы ўніз крокам лёгкім да насРад у рад юнакі роўным цугам ідуць.Чый спаўняюць загад, хто паслаў юнакоў?І каго сустракаюць урачыста яныУ адзенні святочным спяшаюць сюды?Як узрушана я! Як прыгожа ідуць,На падбор малайцы, кучаравыя ўсе,Шчочкі-персікі, мяккі пушок на губах —Адкусіла б, здаецца, кавалачак я.Адкусіла б, ды страх: як бывала не раз —Раптам попелам возьмуцца вусны.Хлопцы прыгожыяЎжо набліжаюцца,Моўчкі прыносяцьТрон і ступені,Сцелюць дыван,Ставяць над тронамБалдахін каляровы —Воблачкам над галавоюЦарыцынайЁн урачыста плыве.Самавіта ўзыходзіць!Станьма, сёстры, і мыПоруч з царыцай!Слаўся, о слаўся тройчы,Ушанавання дастойнага час!

Усё, што абвяшчае хор, паступова выконваецца. Пасля таго як доўгі цуг пажаў і збраяносцаў сышоў уніз, угары на лесвіцы паказваецца Фаўст у сярэдневяковым рыцарскім убранні і павольна, з годнасцю таксама сыходзіць уніз.

Панталіда(уважліва яго разглядваючы)

Калі яму паставу зграбную,Прывабнасць і манеры далікатныяНе на кароткі нейкі час пазычылі,А назусім далі, на векі вечныя,Тады з удачай будзе неразлучны ён:На полі бою пераможа воіна,А ў бітве сэрцаў — прыгажуню першую.Я ўпэўнена, ніколі не зраўняеццаНіхто з мужчын, якіх я толькі ведала,З мужчынам гэтым. Вось ён набліжаецца,Пачціва, велічна. Вось князь наблізіўся.Царыца, азірніся на дастойнага!

Фаўст (падыходзячы з закаваным Лінкеем)

Царыца! Я замест прыветных слоў,Якімі твой прыход адзначыць трэба,Прывёў у кайданах раба, якіЗабыў пра абавязак свой і гэтымМяне магчымасці пазбавіў ёнГаспадара свяшчэнны абавязакНалежна споўніць. Стань, нікчэмны раб,Перад царыцай светлай на каленіІ павініся перад ёй. Царыца,Слуга, надзелены выдатным зрокам,Пастаўлены на вежу аглядацьПалі, лясы, бязмежны схіл нябёсІ ўсё, што толькі з’явіцца ў даліне,На схілах гор, на беразе ракі,—Што йдзе да крэпасці — няхай то статак,Няхай то войска. Статак мы захопім,А ворага паб’ём. Вялікі грэх!Ты — тут, а ён, злачынны, — не даносіць!І па яго віне мы не сустрэліВысокай госці. Смерць ён заслужыў!Карай яго ці літуй, о царыца!

Алена

Вялікай годнасцю суддзі, царыцыМяне ты адараеш, хоць, магчыма,Выпрабаванне хочаш мне зрабіць.Але судзейскі абавязак споўнюІ з допыту няшчаснага пачну.

Лінкей (вежавы дазорца)

Перейти на страницу:

Похожие книги