Читаем Фаўст полностью

Што ўбачыла, і вы пабачыць можаце,Калі яшчэ ў глыбіні патаемныяГлухая ноч не прыняла пачварыну.Аднак усё ж я раскажу вам словамі:У дом цара ўваходзячы паспешліва,Каб выканаць загад, я ўраз здзівіласяНесамавітай цішыні, спакойнасці:Не ўбачыла слядоў работы рупнае,Ні шолахаў не ўчуў мой слых напружаны,Ні служкі не сустрэлі там, ні ключніца,Гасцям заўсёды радасна-прыветныя.Калі ж далей, да ачага я рушыла,Ля прыску недатлелага заўважылаБабулі нейкай постаць незнаёмую.Уладным голасам старую клічу я,За ахмістрыню царскую прымаючы,Пакінутую кіраваць гасподаю,—Старая моўчкі слухае, няўзрушная,Пасля, нібы не зразумеўшы слоў маіх,Загадвае ісці мне прэч. РазгневанаАд дзёрзкасці такой, хутчэй спяшаюсяУгору я да лесвіцы разбёнае,Якая ў скарбніцу вядзе дзяржаўную.Але пачвара раптам падхапіласяІ ўмомант заступіла шлях рашуча мне,Як гаспадыня страшная, агідная,З агнём крывавым у вачах бясколерных,Абрыдлівая з выгляду, смярдзючая.Не, слоў адных не хопіць мне, каб я змаглаДакладна апісаць партрэт страшылішча.Але глядзіце! Вось яна і выпаўзла!Пакуль прыедзе цар — мы гаспадыні тут!Яе ж цар выселіць у апраметную —Мой любамудры Феб, наш друг цудоўнага.

На парозе Фаркіяда.

Хор

Перейти на страницу:

Похожие книги