Читаем Эльдарада просіць дапамогі полностью

Раптам трава каля мяне закалыхалася, штосьці кінулася на мяне. «Удаў!» — з жахам падумаў я і заплюшчыў вочы.

— Трымай! — данёсся Міхасёў голас.

Я не зразумеў, каму ён крычыць. Потым здагадаўся, што Наташы.

— Андрэй, ідзі сюды, — паклікала Наташа. — Мы поні злавілі.

Я расплюшчыў вочы і ўбачыў, што Міхась і Наташа стаяць на каленях і трымаюць… маленькага-маленькага коніка. У гэтага коніка ўсё было, як у звычайнага каня: і грыва, і доўгі хвост, і вушы. Але… ён быў меншы за нашу авечку. І ўжо пасля заўважылі, што ў яго на нагах не капыты, а пальцы, падобныя на авечыя.

Наташа ласкава гладзіла коніка па спіне, а ён дзьмухаў ноздрамі, незадаволены.

— Ен у траве хаваўся, — здагадаўся я. — А мы за дрэвамі шукалі.

— А ў цябе зубы не лекацяць? — запытаўся Міхась. — Шчыра прызнайся: спалохаўся?

— Ды не, — вырашыў схлусіць. — Я яго яшчэ здалёк убачыў. Знарок на яго ішоў.

— З заплюшчанымі вачамі?

— Так цікавей. Вы хоць ведаеце, каго злавілі?

— Поні,— упэўнена прагаварыла Наташа. «Гэта не поні. У поні рост большы, — разважаў

я. — Можа, жарабя? Не. Грыва доўгая, як у дарослага каня, і зубы старыя, з'едзеныя. А яшчэ пальцы на нагах. Не капыты, а пальцы. Пальцы, пальцы… Чаму ў яго пальцы? Дык гэта ж, гэта ж…»

— Наташа! Міхась! Гэта старажытны конь! Першы конь быў ростам з лісіцу. Як гэты. І пальцы ў яго на нагах былі. Старажытныя коні ўпершыню ў Амерыцы з'явіліся. Амерыка — іхняя радзіма. Калісьці Амерыка з Еўропай і Азіяй сушаю злучаліся. На тыя мацерыкі коні перасяліліся. А ў Амерыцы яны чамусьці вымерлі. Так вучоныя лічаць.

— Лічылі,— паправіў мяне Міхась. — Застаўся ў Амерыцы старажытны конь. Мы яго ў Маскву завязем, вучоным пакажам.

Міхась, радуючыся, размахваў рукамі. — Ой, — войкнула Наташа, — старажытны конік вырваўся.

Наташа стаяла на каленях, бездапаможна расставіўшы рукі, а наш конік, высока падскокваючы, імчаўся па траве. Мы кінуліся за ім. Нашы ногі блыталіся ў густой траве, і мы таксама падскоквалі, як гэты конік.

Няўжо не дагонім, няўжо ўцячэ? Няўжо?.. Пот засцілае вочы… Неспадзявана штосьці пругкае спыніла мой бег. У гэтым пругкім заблыталіся рукі, ногі. Я рвануўся, каб вызваліцца, і адчуў, што заблытаўся яшчэ болей. Краёчкам вока ўбачыў, што побач вырываюцца Міхась і Наташа.

«Трапілі ў павуціну, — працяло мяне, як токам. — У павуціну павука-людаеда…»

<p>ШЫМПАНЗЭ З ЭКВАТАРЫЯЛЬНАЙ АФРЫКІ</p>

Я памыліўся. Гэта была не павуціна, а сетка, сплеценая з тонкіх, як ніткі, ліян. Я змог бы парваць іх, калі б вызваліў рукі. Ды яны былі аплецены ліянамі, нібы павуцінай.

Я ўспомніў, як на ўроку геаграфіі нам расказвалі, што такія сеткі звычайна плятуць афрыканскія пігмеі — самыя маленькія людзі на зямлі, рост якіх не большы чым сто сорак сантыметраў. Пігмеі прывязваюць сеткі да дрэваў ці кустоў, а потым крыкамі заганяюць жывёл. Спалоханыя жывёлы бягуць, ратуючыся ад загоншчыкаў, і трапляюць у сетку.

А вось нас дык ніхто не заганяў, мы самі ў сетку трапілі. Вядома, калі б так не гналіся за старажытным конікам, калі б не ляцелі на злом галавы, то заўважылі б гэтую пастку. А цяпер…

Што нас чакае? Што падпільноўвае ў гэтым загадкавым лесе?

Я пачаў лічыць нашых ворагаў. Мураўі і тэрміты, якія знішчаюць усё жывое на сваім шляху, — раз, хмары маскітаў і камароў — два, змеі… Не, хопіць лічыць, хопіць… Як недарэчна заблыталіся ў сетцы! Думалі коніка ў Маскву завезці! Праславіцца захацелася! І навошта нам той конік спатрэбіўся? Хай качаўся б у траве, хай ржаў бы.

Вось так я думаў. А непадалёку курчыліся ў сетцы Міхась і Наташа. Вядома, і ў іх думкі невясёлыя. Развесяліць іх, ці што?

— Міхась, Наташа, вы жывыя?

— Жывыя, — азваўся Міхась. — Панастаўлялі розных сетак у лесе. Хіба гэта возера? Ну й парадачкі тут! Усё шыварат-навыварат перакручана.

— Вы не бойцеся. Паляўнічыя сетку паставілі. Яны нас вызваляць.

«Вызваляць…» Невядома, калі вызваляць. Ды хіба скажаш так Наташы? Навошта мы яе з сабою ўзялі? Там, у «Яшчарцы», трэба было прыдумаць штосьці такое, каб не паляцела з намі, каб дома засталася.

— Андрэй, думаеш, прыйдуць паляўнічыя? — спыталася Наташа.

— Абавязкова прыйдуць.

— Але ж паляўнічыя індзейцы. Яны не любяць белых. Што, калі…

Наташа не даказала да канца, ды я выдатна зразумеў яе.

Як жа падтрымаць яе? Што прыдумаць?

— Наташа, такія сеткі індзейцы не ўмеюць плесці. Іх плятуць пігмеі. Пігмеі жывуць у Афрыцы.

— Ты што хочаш мне сказаць? Яны з Афрыкі ў Амерыку на паляванне прыехалі?

— Не. Я думаю, што сетку Кляйн сплёў. Ен усё ўмее. У яго кацялок варыць.

— Кляйн прыйдзе сюды? Хутка прыйдзе? Як ты лічыш?

— Абавязкова прыйдзе. Чаго нам баяцца? Крыху павісім, адпачнем. Я ўжо нахадзіўся. Ажно падэшвы пякуць. Ведаеш, гэта добра, што мы ў сетку трапілі. Хоць не прыйдзецца па лесе блукаць. Кляйн сам у лабараторыю завядзе.

Наташа ўсміхнулася:

— Андрэй, я ўжо не баюся.

Усё-ткі супакоіў я Наташу. Нездарма стараўся. І ў самога неяк павесялела на душы. Чаму Міхась маўчыць? Надзьмуўся, як індык. Злуецца, відаць. А на каго злавацца? Сам у сетку заляцеў.

— Міхась, ты не заснуў?

— Думаю…

Думае… А чаго тут асабліва думаць? Вісі ды на сонейка пазірай.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Илья Муромец
Илья Муромец

Вот уже четыре года, как Илья Муромец брошен в глубокий погреб по приказу Владимира Красно Солнышко. Не раз успел пожалеть Великий Князь о том, что в минуту гнева послушался дурных советчиков и заточил в подземной тюрьме Первого Богатыря Русской земли. Дружина и киевское войско от такой обиды разъехались по домам, богатыри и вовсе из княжьей воли ушли. Всей воинской силы в Киеве — дружинная молодежь да порубежные воины. А на границах уже собирается гроза — в степи появился новый хакан Калин, впервые объединивший под своей рукой все печенежские орды. Невиданное войско собрал степной царь и теперь идет на Русь войной, угрожая стереть с лица земли города, вырубить всех, не щадя ни старого, ни малого. Забыв гордость, князь кланяется богатырю, просит выйти из поруба и встать за Русскую землю, не помня старых обид...В новой повести Ивана Кошкина русские витязи предстают с несколько неожиданной стороны, но тут уж ничего не поделаешь — подлинные былины сильно отличаются от тех пересказов, что знакомы нам с детства. Необыкновенные люди с обыкновенными страстями, богатыри Заставы и воины княжеских дружин живут своими жизнями, их судьбы несхожи. Кто-то ищет чести, кто-то — высоких мест, кто-то — богатства. Как ответят они на отчаянный призыв Русской земли? Придут ли на помощь Киеву?

Александр Сергеевич Королев , Андрей Владимирович Фёдоров , Иван Всеволодович Кошкин , Иван Кошкин , Коллектив авторов , Михаил Ларионович Михайлов

Фантастика / Приключения / Исторические приключения / Славянское фэнтези / Фэнтези / Былины, эпопея / Детективы / Боевики / Сказки народов мира
Околдованные в звериных шкурах
Околдованные в звериных шкурах

В четвёртой книге серии Катерине придётся открыть врата в Лукоморье прямо на уроке. Она столкнётся со скалистыми драконами, найдёт в людском мире птенца алконоста, и встретится со сказочными мышами-норушами. Вместе с ней и Степаном в туман отправится Кирилл — один из Катиных одноклассников, который очень сомневается, а надо ли ему оставаться в сказочном мире. Сказочница спасёт от гибели княжеского сына, превращенного мачехой в пса, и его семью. Познакомится с медведем, который стал таким по собственному желанию, и узнает на что способна Баба-Яга, обманутая хитрым царевичем. Один из самых могущественных магов предложит ей власть над сказочными землями. Катерине придется устраивать похищение царской невесты, которую не ценит её жених, и выручать Бурого Волка, попавшего в плен к своему старинному врагу, царю Кусману. А её саму уведут от друзей и едва не лишат памяти сказочные нянюшки. Приключения продолжаются!

Ольга Станиславовна Назарова

Сказки народов мира / Самиздат, сетевая литература