Читаем Эльдарада просіць дапамогі полностью

— Мы не дома. Ужо над Эльдарада ляцім. Толькі цяпер да мяне дайшло, дзе мы знаходзімся. Я зірнуў у ілюмінатар і ўбачыў унізе лес. Ні палёў, ні ўзгоркаў, ні вёсак. Толькі лес. Вось якая ты, краіна Эльдарада!

Я ўспомніў, што побач Банан, Кальмар, што недзе ёсць Кляйн. Стала сумна-сумна.

Міхась крануў мяне за плячо.

— Адзень парашут.

Каля Міхася стаяў Кока-Кола. Ен трымаў у руках штосьці падобнае на рукзак.

— І ў гэтым скакаць? З такой вышыні?

— Гэта парашут. Ен надзейны, — сказаў Кока-Кола. — Твае сябры ўжо надзелі парашуты.

— Навошта скакаць? «Яшчарка» спусціцца. Кока-Кола азірнуўся назад і паціху прагаварыў:

— Банан і Кальмар здагадаліся, што вы не з Баварыі. І раскажуць пра гэта Кляйну. Яны пакуль спяць. Устань, Андрэй.

Я ўстаў. Кока-Кола надзеў лямкі парашута на мае плечы, зашпіліў на грудзях.

— А дзе твой парашут? — запытаўся я ў Кока-Колы.

Кока-Кола падштурхнуў мяне да выхаду.

— Я адзену. Мой ляжыць. А ты ідзі, ідзі.

— Кока-Кола, дзе ты? — пачуўся хрыпаты голас. Кока-Кола націснуў на кнопку, расчыніліся

дзверы.

— Банан і Кальмар прачнуліся. Скачыце. Мы стаялі, пазіраючы ўніз.

— Хутчэй!

Кока-Кола штурхнуў Міхася, і Міхась паляцеў уніз.

— Скачыце! Ідзіце на поўдзень. Там жыве Кляйн. Кока-Кола штурхнуў Наташу…

— Здраднік! — данеслася да нас.

Я ўбачыў, як Банан і Кальмар кінуліся на Кока-Колу.

— Скачы! Унізе паляна. «Яшчарка» кружыцца над палянай. Я ўзарву «Яшчарку»…

Кока-Кола адпіхваў Банана і Кальмара.

— Андрэй… Да «Ластаўчынага тунеля» пойдзеце… Калі дамоў будзеце вяртацца. Там…

— Кока-Кола, не трэ…

Я не дагаварыў да канца, бо Кока-Кола піхнуў мяне, і я паляцеў уніз.

«Разаб'юся», — мільганула ў галаве думка.

І адразу ж за гэтым адчуў моцны штуршок. Я зразумеў, што раскрыўся парашут.

Я паволі апускаўся на зямлю. Унізе, пада мною, апускаліся Міхась і Наташа, а ўгары, махаючы крыламі, паволі кружылася «Яшчарка», бура-зялёная, прадаўгаватая, зграбная.

Пачуўся выбух. «Яшчарку» ахапіла агнём, і яна стала падаць, развальваючыся на кавалкі.

Я заплакаў.

<p>Частка другая</p><p>ЭЛЬДАРАДА</p><p>«ПАЛЯНА ВАЛУНОЎ»</p>

Мы, як і казаў Кока-Кола, спусціліся на паляну. Дзіўна было бачыць тут гэтую паляну. Вакол лес, а на паляне ніводнага кусціка. Зелянее густая шчотка травы, цвітуць кветкі. І яшчэ я заўважыў, што па краях паляны ляжаць валуны: шэрыя, круглыя, пляскатыя, як капеечныя манеты.

Адкуль яны тут? Няўжо людзі знарок з усяго лесу насцягвалі?

Але думаць пра гэта не было калі. Да мяне падышлі Міхась і Наташа, дапамаглі скінуць парашут. Наташа заўважыла на маім твары пісягі ад слёз.

— Андрэй, ты плакаў?

— Плакаў,— прызнаўся я. — Кока-Кола «Яшчарку» ўзарваў. На яго Банан і Кальмар накінуліся…

Я ўспомніў, як Кока-Кола моцна, па-мужчынску, ціснуў маю руку, як усміхаўся нам, як ратаваў нас. Слёзы зноў навярнуліся на вочы.

— А вы ведаеце, што Кока-Кола свой парашут аддаў? У яго было тры парашуты: адзін Банана, другі Кальмара і трэці яго. Ведаеце?

— Не плач, — абняў мяне за плечы Міхась.

Я не хацеў, каб мяне суцяшалі, бо адчуваў: заплачу, калі пачнуць суцяшаць.

— Міхась, вакол лес. А тут паляна, валуны. Чаму так?

Знарок я перавёў гаворку на іншае: І Міхась зразумеў мяне:

— У прыродзе многа таямніц, яшчэ не ўсё адкрыта. У 1937 годзе, напрыклад, упершыню стаў вядомы шэры бык Камбоджы — двухметровы велікан. Яго «бык Савела» звычайна называюць,

— Давайце і нашу паляну як-небудзь назазём, — прапанавала Наташа.

— Назавём яе «Паляна валуноў», — сказаў Міхась.

— А цяпер пойдзем лабараторыю Кляйна шукаць, — прамовіў я. — Кока-Кола хацеў, каб мы яе знішчылі. Падкрадземся ноччу і знішчым.

Мне вельмі хацелася ў гэтую ж хвіліну разбурыць лабараторыю, усё там панішчыць, паламаць.

— Знішчыць лабараторыю не так проста, — прагаварыў Міхась. — Туды яшчэ трэба трапіць. Што Кока-Кола казаў? Вакол лабараторыі калючы дрот, роў, у рове піраньі плаваюць. А мост ахоўваецца. У мяне такі план. Знойдзем Кляйна і скажам яму, што нас прыслала арганізацыя «Агонь і меч». Скажам, што на «Яшчарцы» прыляцелі, што яна ўзарвалася.

Скажу шчыра, не спадабаўся мне Міхасёў план. Казаць Кляйну, што мы з арганізацыі «Агонь і меч»? Казаць, што мы фашысты? Нізавошта.

— Міхась, я не змагу так. Не змагу прытварыцца.

— І я, відаць, не змагу. А што зробіш?

— Андрэй, — дакранулася да маёй рукі Наташа, — ты можаш не прытварацца. Ты будзеш нямым.

Я ажно галавою пакруціў. Ну й прыдумала! Што гэта найшло на яе?

— Наташа, я не разумею цябе.

— А што ж тут разумець. З Кляйнам па-нямецку трэба гаварыць. Каб паверыў, што мы з Баварыі. Па нямецкай мове ў нас з Міхасём пяцёркі. А ў цябе тройка. Лепей табе памаўчаць.

— Я магу памаўчаць. Магу. Але ці паверыць вам Кляйн? Хіба будзе арганізацыя «Агонь і меч» у Эльдарада нямых пасылаць?

— Скажам Кляйну, што ў цябе вялікія здольнасці.

— Нямым дык нямым! — у роспачы махнуў я рукою. — А як вы зваць мяне будзеце? Я ж стану немцам. Нямым немцам.

— Не злуйся, Андрэй. Назавём цябе Рудольф, я буду Клара, а Міхась — Макс.

— А як мы знойдзем лабараторыю Кляйна? Свайго адрасу ён нам не пакінуў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Илья Муромец
Илья Муромец

Вот уже четыре года, как Илья Муромец брошен в глубокий погреб по приказу Владимира Красно Солнышко. Не раз успел пожалеть Великий Князь о том, что в минуту гнева послушался дурных советчиков и заточил в подземной тюрьме Первого Богатыря Русской земли. Дружина и киевское войско от такой обиды разъехались по домам, богатыри и вовсе из княжьей воли ушли. Всей воинской силы в Киеве — дружинная молодежь да порубежные воины. А на границах уже собирается гроза — в степи появился новый хакан Калин, впервые объединивший под своей рукой все печенежские орды. Невиданное войско собрал степной царь и теперь идет на Русь войной, угрожая стереть с лица земли города, вырубить всех, не щадя ни старого, ни малого. Забыв гордость, князь кланяется богатырю, просит выйти из поруба и встать за Русскую землю, не помня старых обид...В новой повести Ивана Кошкина русские витязи предстают с несколько неожиданной стороны, но тут уж ничего не поделаешь — подлинные былины сильно отличаются от тех пересказов, что знакомы нам с детства. Необыкновенные люди с обыкновенными страстями, богатыри Заставы и воины княжеских дружин живут своими жизнями, их судьбы несхожи. Кто-то ищет чести, кто-то — высоких мест, кто-то — богатства. Как ответят они на отчаянный призыв Русской земли? Придут ли на помощь Киеву?

Александр Сергеевич Королев , Андрей Владимирович Фёдоров , Иван Всеволодович Кошкин , Иван Кошкин , Коллектив авторов , Михаил Ларионович Михайлов

Фантастика / Приключения / Исторические приключения / Славянское фэнтези / Фэнтези / Былины, эпопея / Детективы / Боевики / Сказки народов мира
Околдованные в звериных шкурах
Околдованные в звериных шкурах

В четвёртой книге серии Катерине придётся открыть врата в Лукоморье прямо на уроке. Она столкнётся со скалистыми драконами, найдёт в людском мире птенца алконоста, и встретится со сказочными мышами-норушами. Вместе с ней и Степаном в туман отправится Кирилл — один из Катиных одноклассников, который очень сомневается, а надо ли ему оставаться в сказочном мире. Сказочница спасёт от гибели княжеского сына, превращенного мачехой в пса, и его семью. Познакомится с медведем, который стал таким по собственному желанию, и узнает на что способна Баба-Яга, обманутая хитрым царевичем. Один из самых могущественных магов предложит ей власть над сказочными землями. Катерине придется устраивать похищение царской невесты, которую не ценит её жених, и выручать Бурого Волка, попавшего в плен к своему старинному врагу, царю Кусману. А её саму уведут от друзей и едва не лишат памяти сказочные нянюшки. Приключения продолжаются!

Ольга Станиславовна Назарова

Сказки народов мира / Самиздат, сетевая литература