Читаем Эльдарада просіць дапамогі полностью

— Наташа, — сказаў Міхась, — мы самі згадзіліся. Ніхто нас сілком не цягнуў.

— Наташа, — падхапіўся я, — ты не ўспамінай пра бліны. Ты, мусіць, есці захацела? Га?

— Есці не вельмі. У горле перасохла.

— І ў мяне перасохла. Зараз я вас і напаю, і накармлю. У мяне ж пяцёрка па батаніцы. Не забыліся? Хутка ўбачыце, што робяць рабінзоны. Міхась, за мною!..

— Што яшчэ прыдумаў?

— Бачыш на ўскрайку тыя магутныя дрэвы? Гэта мамоны — дынныя дрэвы.

— І ты нас тымі «дынямі» хочаш накарміць?

— Міхась, яны салодкія. Так усе падарожнікі сцвярджаюць. Ты толькі пакаштуй. Пасля цябе ад гэтага дрэва за вушы не адцягнеш. Я не хлушу.

— Можна пакаштаваць, — згадзіўся Міхась. — Дык як гэтыя плады правільна называюць: мамоны ці дыні?

— Мамоны, — сказаў я, хоць і сам не ведаў, ці правільна так будзе.

Сёлетні год у Эльдарада, відаць, ураджайным выдаўся. Голле проста гнулася ад мамонаў, як назваў я іх Міхасю. Мамоны былі велічынёю з ананас. Я сядзеў на дрэве, рваў іх і кідаў Міхасю. А Міхась, стоячы ўнізе, клаў у торбачку. Бачым: Наташа ідзе. Усё-ткі не вытрымала.

— Частуйся, — гукнуў я з дрэва.

— Спачатку сам пакаштуй, — прапанавала Наташа.

— Я ўжо каштаваў. Смачныя. А калі не верыш, то яшчэ пакаштую.

Я з'еў адзін мамон, другі. Паглядзела на мяне Наташа — таксама давай есці.

— Андрэй, сапраўды смачныя, — сказала. — Што мы рабілі б без цябе?

Калі мяне хваляць, дык я як на дражджах расту. Тады мне хочацца зрабіць яшчэ болей, яшчэ лепей.

Я злез з дрэва.

— Хутка рыбы пакаштуеце, — хвалюся. — Вось толькі чарвей налаўлю.

— Можа, накапаеш? — паправіў мяне Міхась.

— Не, чарвей я буду лавіць, а не капаць.

Я не хлусіў. Асаблівасць дажджавога чарвяка трэба ведаць. Якую, цікавіцеся? Вушэй, як вядома, у чарвяка няма. Гукі ён адчувае ўсім сваім целам. Калі глеба трасецца. Вось і прыдумалі ў амерыканскім штаце Фларыда, як без асаблівых клопатаў чарвей лавіць. Я таксама вырашыў выкарыстаць іхні вопыт.

Знайшоў невялікі кій, забіў яго ў зямлю і па яго верхнім канцы пачаў вадзіць другім кіем. Туды-сюды, туды-сюды.

— На скрыпцы іграеш? — зарагатаў Міхась. А я не зважаю. Старанна ваджу кіем. Вось-вось павінны вылезці чэрві са сваіх норак на паверхню. Не любяць яны гэткіх гукаў, нервуюцца. Але выйшла не так, як мне хацелася.

— Уцякай! — чую, як закрычала Наташа. І Міхась за ёю:

— Уцякай!

«Смяюцца з мяне», — думаю. Хутка-хутка кіем ваджу. Ажно рука забалела.

— Андрэй, уцякай! — штосілы крыкнула Наташа.

— Пачакайце, — кажу. — Зараз яны навылазяць. Многа іх навылазіць.

— Андрэй, міленькі, уцякай! — у трэці раз крыкнула Наташа.

Глянуў на сваіх сяброў: калоцяцца, рукамі махаюць. «Што з імі сталася?» — думаю.

Азірнуўся — і амаль не самлеў. Каля маіх ног варушылася мясістая двухметровая пачвара. Шпурнуўшы ўбок кій, я як сігануў…

Так, за гэтыя два дні нямала давялося пабегаць. Але цяпер, напэўна, рэкорд па бегу ўстанавіў бы. Так ляцеў, так ляцеў… Адным словам, ледзь спынілі мяне Міхась і Наташа.

— Што, налавіў чарвей? — запытаўся Міхась.

— Ты водзіш кіем, а яна вылазіць. Ты водзіш, а яна вылазіць. Там яшчэ адна была, — паведаміла мне Наташа.

— Змяя? Ты думаеш, што гэта змяя? Яна не ўкусіла мяне?

Я падняў калашыну, правяраючы, ці няма ранкі на назе.

— Яна тваю музыку слухала, — сказаў Міхась. «Не, — думаю. — Змяя такую музыку не слухала б».

Я зразумеў, што дарэмна спалохаўся. Зусім забыўся, што ў свеце існуе не менш як сто восемдзесят відаў дажджавых чарвей. І ў такіх цёплых краінах, як Эльдарада, яны вырастаюць да трох метраў даўжынёю. Пра гэта я Міхасю і Наташы расказаў. А, відаць, не трэба было расказваць. Зусім напалохаў іх. Асабліва Наташу. Яшчэ доўга пасля гэтага Наташа хадзіла, як балерына, на дыбачках. Смешна? Скажаце, баязліўка? А што вы рабілі б, калі б ведалі, што каля вашых ног можа вылезці двухметровая пачвара? Хай сабе і завецца яна дажджавым чарвяком.

<p>ЧАЛАВЕК — НА КАНІ. НАД КАНЕМ — БЛАКІТНЫ АГОНЬ</p>

Мне вельмі хацелася налавіць рыбы, і я вырашыў не адступацца ад задуманага. Праўда, выклікаць на гук чарвей расхацелася. Дый для такіх чарвей, як у Эльдарада, трэба было б асаблівы кручок заказваць. А ў мяне (пра гэта я пазней успомніў) зусім кручка не было.

Я вырашыў выклікаць на гук рыбу. Так, так, не здзіўляйцеся. Рыбу на гук нават у нас ловяць. Тунцоў, напрыклад. Уключаюць дажджавальны апарат, і кроплі вады, нібы дажджынкі, па вадзе б'юць. А тунцам здаецца, што гэта маленькія рыбкі выскакваюць з вады. Чарадою кідаюцца яны туды, а іх ужо кручкі чакаюць.

У мяне, як вы ведаеце, не было ні кручкоў, ні тым болей дажджавальнага апарата. Я задумаў прасцей.

Знайшоў на беразе возера некалькі пустых ракавін, паклаў туды маленькія каменьчыкі і палавінкі гэтых ракавін смалою склеіў. Смалы з дрэва наскроб.

— Ты што задумаў? — здзівілася Наташа, убачыўшы, што склейваю ракавіны.

Я паднёс ракавіны да Наташынага вуха і моцна-моцна затрос.

— Чуеш, як каменьчыкі шастаюць? Наташа паціснула плячыма.

— Чую. Ну і што?

— Марозік, ты зусім здзяцінеў,— прагаварыў Міхась. — Цацачкі робіш.

— З такой цацкай я рыбы налаўлю. Рыбу ў пяску спячэм. Вунь ён які гарачы!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Илья Муромец
Илья Муромец

Вот уже четыре года, как Илья Муромец брошен в глубокий погреб по приказу Владимира Красно Солнышко. Не раз успел пожалеть Великий Князь о том, что в минуту гнева послушался дурных советчиков и заточил в подземной тюрьме Первого Богатыря Русской земли. Дружина и киевское войско от такой обиды разъехались по домам, богатыри и вовсе из княжьей воли ушли. Всей воинской силы в Киеве — дружинная молодежь да порубежные воины. А на границах уже собирается гроза — в степи появился новый хакан Калин, впервые объединивший под своей рукой все печенежские орды. Невиданное войско собрал степной царь и теперь идет на Русь войной, угрожая стереть с лица земли города, вырубить всех, не щадя ни старого, ни малого. Забыв гордость, князь кланяется богатырю, просит выйти из поруба и встать за Русскую землю, не помня старых обид...В новой повести Ивана Кошкина русские витязи предстают с несколько неожиданной стороны, но тут уж ничего не поделаешь — подлинные былины сильно отличаются от тех пересказов, что знакомы нам с детства. Необыкновенные люди с обыкновенными страстями, богатыри Заставы и воины княжеских дружин живут своими жизнями, их судьбы несхожи. Кто-то ищет чести, кто-то — высоких мест, кто-то — богатства. Как ответят они на отчаянный призыв Русской земли? Придут ли на помощь Киеву?

Александр Сергеевич Королев , Андрей Владимирович Фёдоров , Иван Всеволодович Кошкин , Иван Кошкин , Коллектив авторов , Михаил Ларионович Михайлов

Фантастика / Приключения / Исторические приключения / Славянское фэнтези / Фэнтези / Былины, эпопея / Детективы / Боевики / Сказки народов мира
Околдованные в звериных шкурах
Околдованные в звериных шкурах

В четвёртой книге серии Катерине придётся открыть врата в Лукоморье прямо на уроке. Она столкнётся со скалистыми драконами, найдёт в людском мире птенца алконоста, и встретится со сказочными мышами-норушами. Вместе с ней и Степаном в туман отправится Кирилл — один из Катиных одноклассников, который очень сомневается, а надо ли ему оставаться в сказочном мире. Сказочница спасёт от гибели княжеского сына, превращенного мачехой в пса, и его семью. Познакомится с медведем, который стал таким по собственному желанию, и узнает на что способна Баба-Яга, обманутая хитрым царевичем. Один из самых могущественных магов предложит ей власть над сказочными землями. Катерине придется устраивать похищение царской невесты, которую не ценит её жених, и выручать Бурого Волка, попавшего в плен к своему старинному врагу, царю Кусману. А её саму уведут от друзей и едва не лишат памяти сказочные нянюшки. Приключения продолжаются!

Ольга Станиславовна Назарова

Сказки народов мира / Самиздат, сетевая литература