Читаем Эльдарада просіць дапамогі полностью

Нечакана «Яшчарка» тоненька-тоненька запішчэла.

— Кальмар і Банан мне сігналяць, клічуць, — прагаварыў Кока-Кола. — Пачакайце. Я хутка вярнуся.

Кока-Кола падышоў да «Яшчаркі». У сцяне адчыніліся дзверцы. Кока-Кола залез у «Яшчарку», і дзверцы за ім зачыніліся. Быццам самі сабою.

Мы з Міхасём моўчкі пазіралі на «Яшчарку». «А што, калі гэты Кока-Кола заадно з Кальмарам і Бананам? — думалася. — Што, калі зараз усе яны кінуцца на нас? Уцякаць? Але ж Наташа там. Як яе выратаваць?»

Нясцерпна цягнуўся час. І вось дзверцы адчыніліся, на зямлю саскочыў Кока-Кола. Я на колькі крокаў адступіў назад.

— Дзе Наташа? Кока-Кола ўсміхнуўся:

— Чаму Андрэй так злуецца? Наташа ў «Яшчарцы». Кальмар і Банан яе сцерагуць, не пусцілі да вас. У Эльдарада павязуць. Я сказаў ім, што вы з арганізацыі «Агонь і меч». Сказаў, што і Наташа з гэтай арганізацыі. Крыху палагоднелі. Ужо так скрыва не пазіраюць на Наташу. Вы паляціце ў Эльдарада? Дапаможаце нам?

З «Яшчаркі» высунулася агідная жабіна галава.

— Кальмар, — шапнуў Кока-Кола.

— Хутчэй. Залазьце, — хрыпла крыкнуў Кальмар.

Кока-Кола падштурхнуў нас у плечы.

Што было рабіць?

Мы палезлі ў «Яшчарку».

<p>МЫ ЛЯЦІМ У ЭЛЬДАРАДА</p>

Наташа вельмі здзівілася, калі ўбачыла нас у «Яшчарцы». Яна памкнулася наперад, хацела штосьці крыкнуць, але Міхась прыклаў палец да вуснаў: «Тс-с-с…»

Кальмар і Банан заўважылі гэта, зашапталіся.

Кока-Кола нешта сказаў ім, і яны супакоіліся. Пасля ўзяў за руку Наташу.

— Ідзі да сваіх сяброў. Ідзі.

— Ну што, цяпер папросіце ў мяне прабачэння? — першае, што пачулі мы ад Наташы. — Казала ж вам…

А ўсё-такі малайчына Наташа. Другая дзяўчынка, калі б гадзіну пабыла з Бананам і Кальмарам, усю «Яшчарку» слязьмі заліла б. Вунь як Банан і Кальмар зыркаюць на нас. Штосьці не падабаецца ім. Ага, ужо скуры скідаюць. Узмакрэлі. Быццам пацукі. Век на такіх не глядзеў бы. Мне хацелася плюнуць, ды пашкадаваў прыгожых дываноў. І сцены, і падлога былі ў прыгожых дыванах. А столь дык люстраная.

— Падабаецца «Яшчарка»? — падышоў да нас Кока-Кола.

Наташа адхіснулася.

— Не бойся Кока-Колы, — звярнуўся я да яе. — Ен не такі, як Банан і Кальмар. Гэта ён запіску ў бутэльцы прыслаў. Ен добры, ён наш сябар. Ен нас папрасіў, каб у Эльдарада паляцелі.

Я азірнуўся. Банан і Кальмар моўчкі глядзелі на нас.

— Наташа, тыя за намі сочаць. Мы пасля табе пра ўсё раскажам. Пацярпі.

— Кока-Кола, а як ваша Яшчарка» ўзляціць? — запытаўся Міхась. — У яе ні вінта няма, ні крылаў.

— Ёсць у яе крылы. «Яшчарка» падобна на лятучых мышэй-кажаноў. Крылы складваюцца ў «Яшчаркі», як у кажаноў. Кажаны, як вы ведаеце, маюць выдатныя аэрадынамічныя формы. Яны лятаюць лёгка і хутка, — сказаў Кока-Кола. — Яны вельмі добра манеўруюць, падымаюцца на вышыню да двух тысяч метраў. А некаторыя з іх, як, напрыклад, вушан, могуць нерухома вісець у паветры.

— І «Яшчарка» ляціць, як кажан? Яна крыламі махае?

— Махае.

— Някепска прыдумаў Кляйн, — прамовіў Міхась. — Працуе ў яго галава.

Кока-Кола спахмурнеў:

— Яго вучонасць для нас бокам вылазіць. Ад іспанцаў хоць уцяклі. А ад Кляйна не ўцячэш.

«Кляйн вучоны, і вялікі вучоны, — думаў я. — Але чаму ў яго такая чэрствая душа? Чаму людзей не шкадуе? Чаму ён так свет ненавідзіць?»

На ўсе гэтыя пытанні я не мог даць адказу і запытаўся пра гэта ў Кока-Колы.

— Ён фашыст, — коратка адказаў Кока-Кола.

— Кока-Кола, — пачулася адтуль, дзе сядзелі Банан і Кальмар.

— Клічуць мяне. Трэба ўзлятаць. Гэтыя двое трасуцца. Не хочуць тут заставацца. Яны ведаюць, што хутка дождж пойдзе. А калі ў «Яшчаркі» намокнуць крылы, яна не ўзляціць. Потым, як набяруць разгон, ім ніякі дождж не пашкодзіць.

Кока-Кола націснуў на адну кнопку, на другую, крутнуў нейкія калёсікі, шчоўкнуў пераключальнікамі — і «Яшчарка» ўзнялася над дрэвамі. Ляцела яна ціха, бясшумна, як звычайна ляціць птушка.

Мы прыліплі да вокнаў-ілюмінатараў. Ні лесу, ні поля, ні рэчкі мы не ўбачылі. Спачатку мігцелі агеньчыкі, а пасля і агеньчыкі зніклі. Мы здагадаліся, што «Яшчарка» паднялася за воблакі.

На душы было цяжка і трывожна. Бывай, Дворны Сад! Бывайце, родныя палеткі! Бывайце, тата і мама! Калі мы зноў вернемся дамоў, калі весела загалёкаем, засмяемся звонка-звонка? Калі?

— Хлопчыкі, не сумуйце, — сказала Наташа. — Расказалі б мне пра Кляйна, пра Эльдарада. Я слухала вас і анічога не зразумела.

Перабіваючы адзін аднаго, мы з Міхасём пачалі расказваць, як першы раз сустрэліся з Кока-Колам, як потым пазнаёміліся з ім. Расказалі пра Кляйна, пра Эльдарада, пра яго біялагічную зброю. А потым заснулі.

Я не ведаю, колькі спаў. Прачнуўся ад таго, што хтосьці трос мяне за плячо і ўсё паўтараў:

— Прачніся! Прачніся!

А прачынацца ой як не хацелася! Сніліся тата і мама, наш дом, вяргіні ў гародчыку. Сніўся наш сабака Шарык, сніўся белагруды кот Цімох.

— Андрэй, прачніся!

Я расплюшчыў вочы. Хто мяне будзіць? Дзе я? Спрасонку зусім забыўся, што мы ў «Яшчарцы», што ляцім у Эльдарада.

— Чаго лыпаеш вачыма? Прачынайся хутчэй. Дык гэта Міхась! Міхась крычыць, Міхась…

— Ну чаго ты? Дай паспаць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Илья Муромец
Илья Муромец

Вот уже четыре года, как Илья Муромец брошен в глубокий погреб по приказу Владимира Красно Солнышко. Не раз успел пожалеть Великий Князь о том, что в минуту гнева послушался дурных советчиков и заточил в подземной тюрьме Первого Богатыря Русской земли. Дружина и киевское войско от такой обиды разъехались по домам, богатыри и вовсе из княжьей воли ушли. Всей воинской силы в Киеве — дружинная молодежь да порубежные воины. А на границах уже собирается гроза — в степи появился новый хакан Калин, впервые объединивший под своей рукой все печенежские орды. Невиданное войско собрал степной царь и теперь идет на Русь войной, угрожая стереть с лица земли города, вырубить всех, не щадя ни старого, ни малого. Забыв гордость, князь кланяется богатырю, просит выйти из поруба и встать за Русскую землю, не помня старых обид...В новой повести Ивана Кошкина русские витязи предстают с несколько неожиданной стороны, но тут уж ничего не поделаешь — подлинные былины сильно отличаются от тех пересказов, что знакомы нам с детства. Необыкновенные люди с обыкновенными страстями, богатыри Заставы и воины княжеских дружин живут своими жизнями, их судьбы несхожи. Кто-то ищет чести, кто-то — высоких мест, кто-то — богатства. Как ответят они на отчаянный призыв Русской земли? Придут ли на помощь Киеву?

Александр Сергеевич Королев , Андрей Владимирович Фёдоров , Иван Всеволодович Кошкин , Иван Кошкин , Коллектив авторов , Михаил Ларионович Михайлов

Фантастика / Приключения / Исторические приключения / Славянское фэнтези / Фэнтези / Былины, эпопея / Детективы / Боевики / Сказки народов мира
Околдованные в звериных шкурах
Околдованные в звериных шкурах

В четвёртой книге серии Катерине придётся открыть врата в Лукоморье прямо на уроке. Она столкнётся со скалистыми драконами, найдёт в людском мире птенца алконоста, и встретится со сказочными мышами-норушами. Вместе с ней и Степаном в туман отправится Кирилл — один из Катиных одноклассников, который очень сомневается, а надо ли ему оставаться в сказочном мире. Сказочница спасёт от гибели княжеского сына, превращенного мачехой в пса, и его семью. Познакомится с медведем, который стал таким по собственному желанию, и узнает на что способна Баба-Яга, обманутая хитрым царевичем. Один из самых могущественных магов предложит ей власть над сказочными землями. Катерине придется устраивать похищение царской невесты, которую не ценит её жених, и выручать Бурого Волка, попавшего в плен к своему старинному врагу, царю Кусману. А её саму уведут от друзей и едва не лишат памяти сказочные нянюшки. Приключения продолжаются!

Ольга Станиславовна Назарова

Сказки народов мира / Самиздат, сетевая литература