Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

Еіалачане прызналі сваю асветніцу святой яшчэ восем стагоддзяў таму. Аўтар яе «Жыція» скончыў свой твор натхнёным хваласпевам: «Якою мовай, братове, уславіць мне светлую памяць найблажэннейшай нявесты Хрыстовай Еўфрасініі! Была яна памочніца пакрыўджаным, зажураным суцяшэнне, распранутым адзенне, хворым наведанне, ці, проста кажучы, — ддя ўсіх была ўсім. Еўфрасіння сэрца сваё ўспойвала Божаю мудрасцю. Еўфрасіння — незвядальная кветка райскага саду. Еўфрасіння — арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду да ўсходу і, нібы прамень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую. Тым жа, братове, пахваляецца Селунь аб святым Дзімітрыі, а Вышгарад — пакутнікамі Барысам і Глебам; я ж пахваляюся: шчасны ты, горадзе Полацку, што ўзрасціў парастактакі — найпадобнейшую Еўфрасінню».

Выглядае верагодным, што адна з першых пачала дабівацца кананізацыі сястры ЕўдакіяГардзіслава, якая пасля скону Еўфрасінні ўзначаліла манастыр. 3 гэтай мэтаю яна магла ліставацца з Кірылам Тураўскім, што ўжо заняў епіскапскую кафедру і меў вялікі ўплыў у царкоўных колах.

Да паловы XVI стагоддзя Полацк быў галоўным духоўным цэнтрам беларускіх земляў. Адсюль шанаванне князёўныігуменні пашыралася па ўсёй Беларусі. Паступова святая Еўфрасіння стала ў свядомасці вернікаў нябеснаю заступніцай — патронкаю не толькі Полацка, але і ўсёй Бацькаўшчыны. Нагэтую ролю прэтэндавалітаксама іншыя святыя — Казімір (сын вялікага князя літоўскага і караля Казіміра ГѴ), Параскева Полацкая, Андрэй Баболя (закатаваны ў 1657 годзе царскімі казакамі на Беларусі каталіцкі місіянер). Народная памяць зрабіла свой выбар.

Расійская праваслаўная царква не спяшалася шырока прызнаваць найпадобнейшую Еўфрасінню, бо ёй пакланяліся уніяты. Варожасцю царскіх уладаў да уніі, якая захоўвала нацыянальную самабытнасць беларусаў тлумачыцца, пэўна, і знікненне створанага ў 1839 годзе мастаком Токаравым родам з Бешанковічаў абраза Еўфрасінні, прызначанага для полацкага Сафійскага сабора. На абразе святая была намаляваная на поўны рост, у левай руцэ трымала крыж, а праваю паказвала на карону і мантыю — знакі княжацкае ўлады.

Сёння акрамя шматлікіх праваслаўных абразоў полацкай асветніцы яе выявы можна ўбачыць на размалёўках падземнай царквы Звеставання ў КіеваПячорскай лаўры, на фрэсках кіеўскага Уладзімірскага сабора (аўтарства апошніх належыць В. Васняцову).

У 1997 годзе ў Навасібірску быў асвечаны намаляваны ў мясцовых традыцыях абраз найпадобнейшай Еўфрасінні, якая цяпер лічыцца і патронкаю беларусаў Сібіры.

На пачатку XX стагоддзя ў друку прамільгнулі звесткі, што полацкая князёўна бьша кананізаваная папам Ерыгорыем X на другім Ліёнскім саборы ў 1274 годзе. Еэты факт не пацвярджаецца дакументальна, але, паводде даўняе традыцыі, Еўфрасінню прызнае святою і каталіцкая царква. У сучасных літургічных выданнях для католікаў усходняга абраду (уніятаў) яна ўпісаная ў календары на адпаведным месцы.

Такім чынам, сёння найпадобнейшую Еўфрасінню Полацкую разам з праваслаўнымі беларусамі глыбока шануюць іх братыкатолікі. Патронка Беларусі дае духоўную падтрымку і нашым суайчыннікам за мяжою.

У беларускай дыяспары існуе культ святой Еўфрасінні. Яе імем назвалі першы замежны беларускі праваслаўны прыход, заснаваны ў нямецкім горадзе Рэгенсбургу. Беларусы, што апынуліся там у лагеры перамешчаных асобаў, за адзін месяц збудавалі сабе храм, прысвяціўшы яго полацкай ігуменні. Пры царкве быў створаны хор, якім кіраваў выдатны кампазітар, аўтар музыкі да нашага духоўнага гімна «Магутны Божа» Мікола Равенскі.

Паблізу НьюЁрка, у горадзе СаўтРывэр, штат НьюДжэрсі, знаходзіцца яшчэ адна беларуская царква ў гонар Еўфрасінні. Яна стаіць на ўзгорку каля аўтамагістралі. Кожную нядзелю і ў святы з далёкага і блізкага наваіколля з’язджаюцца туды старыя, маладыя і зусім маленькія беларусы, каб памаліцца, пачуць роднае слова і адчуць сябе часцінкаю Бацькаўшчыны.

Беларускі праваслаўны прыход Еўфрасінні Полацкай існуе і ў сталіцы Вялікабрытанй.

На Захадзе неаднаразова друкаваліся іконы святой, выходзілі прысвечаныя ёй даследаванні. Адным з першых была кніга айца Льва Еарошкі «Сьвятая ЕўфрасіняПрадслава. Ігуменя манастыра сьв. Спаса ў Полацкѵ, патронка Беларусі», што пабачыла свет у 1949 годзе ў Еіарыжы.

Беларуская дьшспара годна адзначыла 800-годдзе завяршэння зямнога шляху нашай нябеснай заступніцы. Мастак Алег Махнюк намаляваў новую ікону асветніцы, выдадзеную потым літаграфічным спосабам, а вядомы венгерскі скульптар Еіол Вінчэ стварыў на заказ нашага суайчынніка гісторыка і калекцыянера Міхася Белемука вытанчаны срэбны абразок з барэльефам святой.

Іконы святой Еўфрасінні ў замежжы былі напісаныя таксама беларускімі мастакамі Лідзіяй Каліноўскай (ддя царквы ў Рэгенсбургу), Змітром Чайкоўскім, Верай Кубраўцовай. Адметныя вобразы полацкай ігуменні стварылі ў сваіх жывапісных і графічных працах Івонка ШыманецСурвіла, Уладзімір Шыманец, Еаліна Русак, Тамара Стагановіч.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное