3 рашучасці ды імклівасці дзеянняў Усяслававаяра можна толькі дзівіцца. Не паспеў праехаць пераможцам, як некалі яго бацька Брачыслаў, па ноўгарадскіх вуліцах, не паспеў нацешыцца галасамі прывезеных з багатаю здабычаю званоў як на пачатку 1067 года вырушыў на Новагародак (сённяшні Наваградак). Гэты горад некалі пабудаваў Яраслаў Мудры, каб завалодаць населеным літвою наваколлем і адтуль пагражаць Полацкаму княству.
Палачанаў зноў вяла зорка ўдачы. Яны выбілі з Новагародка кіеўскую дружыну і заявілі пра свае правы на літоўскія землі. Другая перамога запар страшэнна ўстрывожыла трох сыноў Яраслава Мудрага на чале з кіеўскім князем Ізяславам. У лютым таго самага года, аб’яднаўшы сілы, яны наважылі пераняць Чарадзея на шляху дадому.
Яраславічы правільна разлічылі, што вяртацца полацкія дружыны будуць праз Менск — умацаваны горад на паўднёвай мяжы свайго княства, — і вырашылі апярэдзіць Усяслава. Убачыўшы са сцен вялізнае варожае войска, менчукі пастанавілі ўсё ж бараніцца, бо чакалі, што восьвось падыдзе дапамога. Як кажа летапіс, яны «затворйшася в граде», але адбіцца ад злучаных сіл паўднёвых княстваў не здолелі. Абаронцаў напаткала лютая расправа: усіх мужчын пасеклі, а жанчын і дзяцей узялі «на шчыт», значыцца, у палон.
Гэта найстаражытнейшая згадка ў летапісе пра Мінск, ад якой традыцыйна адлічваецца яго гісторыя. Як мы бачым, 1067-ы — датане заснавання нашай цяперашняй сталіцы, аяе знішчэння.
Усяслаў не мог дазволіць ворагу прарвацца ў глыбіню свае краіны. 3 сакавіка войскі полацкага князя і Яраславічаў сышліся паблізу спаленага Менска на рацэ Нямізе. Тыдзень пагрозліва ашчаціньваліся дзідамі, стоячы ў глыбокім снезе, а потым «бысть сеча зла і мнозй падеша с обе стороны». Дзякуючы «Слову пра паход Ігаравы» пра тую сечу ведаюць ва ўсім свеце.
Пераважна з паэтычных радкоў «Слова» і можна сёння ўявіць бітву: адрывістыя загады ваяводаў смяротныя ўдары дзідаў звон мячоў кіпенне крыві на здратаваным снезе і салодкае забыццё параненых, якіх мароз хутка выпраўляў у невараць. Летапісы дадаюць усяго некалькі слоў, праўда, істотных — пра тое, што сечу пачаў Усяслаў і што ён «бйшася крепко».
Кіеўскі летапіс зусім лаканічны: Яраславічы, маўляў перамаглі, а полацкі князь уцёк. Пакінем гэта на сумленні летапісца. Відаць, ён шчыра хацеў той перамогі. Дзіўна, аднак, што насуперак відавочным фактам кіяніну вераць паважныя сучасныя гісторыкі. Вераць, не зважаючы на тое, што войска Яраславічаў не рушыла на Полацк, а замацавала «перамогу» адыходам на свае землі. Паводде ж тагачаснай традыцыі лічылася: хто застаўся «стаяць на касцях» (на полі бітвы), той і пераможда.
Усяслаў, хоць і дарагой цаною, абараніў крывіцкую дзяржаву. Ён пачуваўся ўпэўнена: за ім апрача збройнае сілы была глыбокая народная вера ў яго чарадзейныя здольнасці.
У Радзівілаўскім летапісе ёсць мініяцюра, што засведчьша стасункі паміж вешчунамі і ноўгарадскім князем. Злева стаіць князь з бердышом, епіскап з крыжам і дружыннікі, справа — безбароды вяшчун у доўгай белай апранасе і яго прыхільнікі, простыя людзі. У Полацку такога варожага супрацьстаяння не існавала. Вешчунам тут не секлі галоў не кідалі паганскіх святароў на разарванне мядзведзям, не палілі на вогнішчах. Верацярпімасць, ці, праўдзівей, дваяверства — ікнязя, іяго падданых — няраз дазваляла Усяславу набіраць войска ў суседніх балцкіх або вуграфінскіх землях, дзе яшчэ маліліся старым багам.
Яраславічы ўпэўненасці ў перамозе не мелі, таму замест адкрытага бою спадзяваліся на хітрасць ды злачыннае ашуканства.
Праз чатыры месяцы ворагі сустрэліся зноў, цяпер каля Оршы. Усяслаў стаяў з дружынаю на правым дняпроўскім беразе, Яраслававы сыны — на левым. Кіеўскі князь прапанаваў развязаць спрэчку палюбоўна, можа, нават нагадаў Чарадзею, як дамовіліся на Судоме іх бацькі. Ізяслаў даў прысягу, што не ўчыніць полацкаму валадару ніякага ліха, і замацаваў яе прынародным цалаваннем крыжа.
Тым разам вешчая душа схібіла: нельга было верыць ні словам, ні крыжоваму цалаванню, і юных Усяславічаў на перамовы браць таксама нельга было. Абяцанняў Ізяслава хапіла датуль, пакуль Чарадзей з сынамі не пераплыў 10 ліпеня на чоўне раку ды не зайшоў без аховы ў шацёр да кіеўскага князя. Той махнуў рукой, наляцелі дружыннікі, і ўмомант вока трое Рагвалодавічаў ляжалі на доле, звязаныя вяроўкамі.