3 мястэчка Кублічы Лепельскага павета паходзіў пісьменнік-дэмакрат Арцём ВярыгаДарэўскі — паўстанец 1863-га, сібірскі высланец, аўтар першага перакладу на беларускую мову паэмы Міцкевіча «Конрад Валенрод», уладальнік славутага «Альбому», дзе пакінулі запісы Упадзіслаў Сыракомля, Адам Кіркор, Вінцэсь Каратынскі, Вінцук ДунінМарцінке-віч, Аляксандр Рыпінскі…
У маёнтку Іванаўшчына таго ж павета прыйшоў на свет кампазітар і збіральнік музычнага фальклору Антон Грыневіч. Жывучы ў Пецярбургу, ён уваходзіў у выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца», заснаваў уласнае выдавецтва, якое выдала блізу дзесяці беларускіх кніжак амаль трыццацітысячным агульным накладам. У 1925-м Антон Грыневіч вернецца з Вільні, дзе працягваў сваю кнігавыдавецкую справу, у Савецкую Беларусь, будзе сакратаром музычнай секцыі Інбелкульту і старшынёй песеннай камісй, будзе запісваць на Полаччыне народны мелас. НКВД палічыць, што гэтага болып чым дастаткова для арышту ў 1933-м і расстрэлу ў 1937-м.
На працягу ўсяго мінулага стагоддзя і на пачатку нашага каля паловы, а часам і болей жыхароў Полацка і вакольных мястэчак складалі яўрэі. У 1855 годзе іх у горадзе было 66 працэнтаў, у 1891-м — 49. У сваіх «Исторических сведенйях о прймечательнейшйх местах в Белоруссии» М. БезКарніловіч піша пра гэты народ: «Предприимчивы, любопытны, пронйцательны. С первого взгляда, с первых слов поймут, с кем ймеют дело. Заранее рассчйтывают барышй, какйе может доставить предпринимаемая операция; исчислят расходы, й тогда только возьмутся за дело. В Белоруссйй вся торговля в йх руках. Вйнные откупы, почтовые станцйй, перевозы через рекй содержат еврей; ддя нйх нйкакой труд не тяжел, еслй только от него предвйдят ддя себя пользу. Еврей — народ, глубоко знающий нрав, склонности и привычки людей и умеющий пользоваться их слабостями. Йзбегают утомйтельных работ: между нймй найдете много портных, сапожнйков, шапочнйков, стекольщиков, лудильщиков, жестянщиков, разносчиков, резчиков печатей, золотых и серебряных дел мастеров; редко встретите кузнеца, плотника, пильщика. В вере тверды до фанатизма, богомольны, единодушны, любят помогать своим, в особенности, когда те пострадают от пожара».
Па полацкіх вуліцах бегала з аднагодкамі яўрэйская дзяўчынка Марыя, якая ў 1891 годзе ў дзесяцігадовым веку пераедзе з бацькамі ў ЗІПА і здабудзе вядомасць як пісьменніца Мэры Энцін (Mary Antin). Яе творчасць яшчэ чакае сваіх даследчыкаў на радзіме. Дадзім мінімум звестак на пачатак працы: у 1899-м у Бостане выйшла першая кніжка М. Энцін «3 Полацка ў Бостан» («From Polotzk to Boston»), потым пабачыла свет «Зямля запаветная» («The Promised Land». Boston-New York, 1912), a праз два гады — «Тыя, што стукаюцца ў нашы брамы» («They who knock at our Gates»).
Другое 3 названых выданняў цалкам аўтабіяграфічнае. На яго фотаілюстрацыяхможнаўбачыцьжыхароў ІІолацка, гарадскія крамы, яўрэйскую школухедэр, зімовую Дзвіну. Да аб’ёмістай, амаль на чатыры сотні старонак, кнігі быў дададзены слоўнікгласарый, адкуль амерыканскі чытач атрымліваў магчымасць даведацца пра шэраг беларускіх геаграфічных назваў імёнаў і пабытовых рэчаў Аўтарка лічьша, напрыклад, патрэбным патлумачыць, дзе знаходзяцца Віцебск і Вільня, што такое талакно і як у нашых мясцінах спажываюць гарэлку.
Полацк — радзіма опернага спевака і рэжысёра Аляксандра Альтшулера, вядомага пад сцэнічным псеўданімам Альтуці. У дваццаць тры гады ён дэбютуе ў маскоўскай Італьянскай оперы, стане спяваць разам з легендарным Леанідам Собінавым, у 1920-я зойме пасаду галоўнага рэжысёра Харкаўскага опернага тэатра.
Мястэчка Лужкі праславіць на ўвесь свет народжаны там у 1858 годзе Эліэзер БенІягуда (Перэльман), дзякуючы якому яўрэі адродзяць іўрыт у якасці жывой размоўнай мовы, што станецца дзяржаўнай моваю Ізраіля.
Не абыдземся мы і без старонкі эканамічнай, а ў ёй без статыстыкі, хоць нехта са знакамітых палітыкаў і назваў гэтую навуку адным з відаў хлусні.
У 1861 годзе ў Полацку жыло 15 тысяч чалавек— трэцяе месца сярод павятовых гарадоў Беларусі. Слыннае некалі, а цяпер правінцыйнае места Полацкае мела 330 крамаў. Няхай лічба вас асабліва не ўражвае, бо 170 з іх разам з гаспадарамі падарожнічалі па вуліцах і былі звычайнымі лёгкімі шапікамі, з якіх прадавалі хлеб, муку, садавіну, цвікі і свечкі, мыла ды іншы дробны тавар. 3280 купцоў кожны пяты — у залежнасці ад капіталу — належаў да адной з трох гільдыяў. Яны і трымалі сапраўдныя крамы з прывазным таварам — суконнымі, ядвабнымі і баваўнянымі тканінамі, галантэрэяй і бакалеяй. Гільдыйныя купцы займаліся буйным ганддем з Рыгаю, пастаўляючы туды збожжа, сала, лён і льняное семя, пяньку і лес. Шумных і багатых кірмашоў куды прыязджалі за сотні вёрст, Полацк ужо не ведаў Іх замянілі штотыднёвыя базары па серадах, пятніцах і нядзелях з даволі сціплым абаротам каля пяцісот рублёў.