Зусім малых дзяцей, што бегалі без порткаў у даўгіх кашулях, звалі пяшчотна: Анцік, Гаўрык, Петрык, Юрцік. Ды вось хлопчыку надзелі порткі, і ён з пестуна стаўся работнікам — пасвіць гусі і куры, скубе пёры, едзе з бацькам у лес ці на поле. Такіх памочнікаў называюць ужо болып самавіта: Антук, Гаўрук, Пятрук, Юрка. Калі хлапцы падрастуць і пачнуць хадзіць на вячоркі ды ігрышчы, Пятрук абавязкова ператворыцца ў Петруся, Юрка — у Юрася. Набяжыць час жаніцца, пераходзіць «з рабяцкага стану ды ў мужчынскую славу», і Пятрусь стане звацца Пятром. Палятуць гады «мужавання і баявання», неўпрыкмет падыдзе пара жаніць сына. Нявестка будзе зваць Пятра — Петрашом, Астапа — Асташом, Рыгора — Грынём. Вось некалькі такіх поўных імянных ланцужкоў Аляксандр: Вольцік, Валюк, Алесь, Алехна, Волыпа. Уладзімір: Валодзік, Валодзька, Валодусь, Валадар, Валодша або Ладзік, Ладук, Ладысь, Ладамір, Ладша. Раман: Ромцік, Рамук, Рамась, Раман, Рамаш. Трохі меней формаў мелі жаночыя імёны: Наська, Настка, Настуля, Наста; Верця, Верка, Вяруся, Вера.
Хто захоча адрадзіць гэты звычай у сваёй сям’і, няхай знойдзе «РасійскаКрыўскі (беларускі) слоўнік» Вацлава Ластоўскага, а ў ім — «Крыўскі іменнік».
…У свой час, прааналізаваўшы творчасць полацкіх літаратараў я прапанаваў увесці паняцце «полацкі менталітэт». Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін падтрымаў гэтую ідэю, адгукнуўшыся на яе аднайменным вершам:
Пасля перагляду царскімі ўладамі дакументаў і масавага пазбаўлення шляхецкіх правоў дваранства на ГІолаччыне складала ўжо не такую, як за часамі Рэчы Паспалітай, але ўсё адно вельмі значную долю насельніцтва. Віцебскі генералгубернатар у 1840 годзе дакладваў міністру ўнутраных справаў што ў губерні налічваецца 5106 дваранаў, якія маюць сялянаў і маёнткі, 14 875 — з зямлёю і 5761 безмаёнткавец. «Высшйй круг дворянства вообще отлйчается тою образованностью, которая в некоторой степени уравнивает все просвещенные сословйя Европы; дворянство среднего разряда также довольно образованно… Прямая йскренняя прйверженность к правительству й самостоятельные достойнства русского характера встречаются весьма редко и служат йсключенйем; большая часть дворянства, будучи польского пройсхожденйя, сохраняет свою нацию й чуждается всего русского». Апошнія губернатаравы словы вымагаюць удакладнення. Мясцовую шляхту нельга называць польскаю: яна, хоць і гаварыла пераважна папольску, была мясцовага паходжання, ніколі не захоплівала гэтае зямлі, а, наадварот, бараніла яе ад ворагаў, паўставала супроць акупантаў добра ведала беларускую мову, фальклор і традыцыі народа.
Гэта былі вальналюбныя гасцінныя людзі, якія ўмелі ваяваць і любілі добрую застоліцу. Баюся, што не скажу пра шляхецкі стол лепей, чым Уладзімір Караткевіч у «Дзікім паляванні караля Стаха». У яго апісаннях няма хіба што такіх полацкіх (не толькі шляхецкіх) страваў, як вараная бульба з бруснічным варэннем і малочны суп з ляшчом, а таксама папулярнай на Полаччыне палёнкі — гарачага трунку з палёнай гарэлкі, журавінаў і мёду. Славіўся некалі і мёдтрайняк полацкіх езуітаў Адзін з герояў «Шляхціча Завальні» з цёплым пачуццём згадвае айца Папэ, якому быў даручаны нагляд за вінным склепам. Там, у зацішным кутку кляштара, стаялі велізарныя дубовыя бочкі з выдатным старым мёдам, кухаль якога адразу вылечваў любую прастуду.
У маёнтку Крашуты па дарозе з Полацка на Невель мастак I. Захараў аглядаў «выдатную карцінную галерэю са тттматлікімі арыгінальнымі палотнамі». Самым каштоўным у гэтым мастацкім зборы было выразанае з косці распяцце, якое, па словах гаспадара — палкоўніка A. I. К. (на жаль, падарожнік падае толькі ініцыялы), належала французскай імператрыцы Жазэфіне. Затым Захараў апісвае срэбны сервіз, на кожнай рэчы якога замест кляйма быў партрэт Напалеона. Гэтыя рарытэты палкоўнік вывез у 1814 годзе з Парыжа, дзе тады знаходзіліся расійскія войскі. Апрача галерэі A. I. К. ганарыўся «цудоўнай бібліятэкай».
У шляхецкіх дамах чыталі зболыпага польскую літаратуру. Аматары прыгожага пісьменства выпісвалі з Пецярбурга і з Вільні штогоднікі «Незабудка» і «Рочнік літарацкі». У другім нумары «Рочніка» за 1844 год быў надрукаваны ўрывак з «Гісторыіўлегендзе» — раманажыццяпісу, прысвечанага святой Еўфрасінні. Ён належаў пяру Міхала Борха, уладальніка недалёкага ад Полацка маёнтка Прэлі Дынабургскага павета. Выбраны ў 1850-м маршалкам шляхты Віцебскай губерні, Борх займаўся гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, перакладаў на французскую Адама Міцкевіча, выдаў у Вільні папольску кнігу «Два словы пра Дзвіну».