Паўтары сотні падпісчыкаў меў у Прыдзвінні яшчэ адзін польскамоўны альманах сярэдзіны XIX стагоддзя «Рубон» (як мы памятаем, гэта старажытнае найменне Дзвіны), назваякога вызначала і кола аўтараў.
Першы нумар «Рубону» адкрываўся праграмным вершам «Дзвіна» фалькларыста і грамадскага дзеяча (а з 1880 года — віцебскага губернскага маршалка) Ігната Храпавідкага, што павінен быў будзіць беларусаў:
1843 годам датаваны напісаны Храпавіцкім у роднай вёсцы Каханавічы Дрысенскага павета нарыс «Погляд на паэзію беларускага народа», які таксама з’явіцца ў «Рубоне».
Старэйшы сучаснік аўтара «Дзвіны» Ян Аношка аддаваў перавагу іншаму метаду пашырэння ўласнай паэтычнай прадукцыі: замест публікацыі, чытаў яе ў прыдзвінскіх корчмах. Яго кнігу полацкія піяры выдадуць толькі пасля смерці паэта, у 1828-м, але немудрагелістыя шчырыя вершы Аношкі будуць згадвацца пры кухлях і чарках і ў часы «Рубону».
Адукаваная публіка добра ведала імёны Яна Чачота і Тамаша Зана, сяброў Адама Міцкевіча і таксама паэтаўраманты-каў што служыліў 1830 - 1840-я гады ў Лепелі.
У полацкіх дамах з’яўляліся першыя ластаўкі новай беларускай літаратуры: творы Яна Баршчэўскага, паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат», вершы Вінцука ДунінаМар-цінкевіча і Уіадзіслава Сыракомлі, адзін з якіх, «Добрыя весці», напісаны ў рэвалюцыйны для Еўропы 1848 год, гучаў так:
Пісьменнік Вайніслаў Савіч-Заблоцкі, родам з Дзісенскага павета, прыгадваў што ў 1868 годзе згуртавалася коламаладых шляхцічаў, якія, «даўшы кожны па сто рублёў та й болей», зафундавалі ў Пецярбургу «Крывіцкі Вязок». Суполка, паводде задумы яе заснавальнікаў мелася распрацоўваць беларускую мову ў якасці літаратурнай, выдаваць на ёй кніжкі, адчыняць беларускія школы, спрыяць развіццю беларускай навукі. «Сталі падгатаўляць мы беларускую слоўніцу, сабіраць песні чорналюда, капіць матэрыялы па гісторыі нашага руства. Я пісаць меў з Полацку…» Але ўлады хутка разгледзеліся, куды дзьме вецер: «Вязок» прыкрылі, а яго сродкі пусцілі на ўмацаванне ў «СевероЗападном крае» праваслаўя.
У апошняй чвэрці XIX стагоддзя ў маёнтку Ухвішча Лепельскага павета (пяпео гэта Полапкі оаён) слѵжыѵ аканомам беларускі паэт Фелікс Тапчэўскі, што пісаў пад псеўданімам Хвэлька з Рукшэнід. У змагарным 1863-м ён са зброяй у руках з’явіўся на зборны пункт паўстанцкага аддзела Отана Грабнідкага ў Бікульнічах, якія былі зусім блізка ад роднага паэтавага фальварка Будзішча. Уладам не ўдалося давесці ўдзелу Тапчэўскага ў барацьбе і яго вызвалілі зпад арышту, пакінуўшы пад наглядам. Голас ліры Хвэлькі з Рукшэнід быў надзвычай блізкі да паэтыкі аўтара «Тарасана Парнасе», што дало некаторым літаратуразнаўцам падставы назваць Тапчэўскага стваральнікам гэтага шэдэўра, хоць апошнія даследаванні і не пацвярджаюць такой версіі. На месцы колйпняга родавага гнязда Тапчэўскіх сёння вы пабачыце адно некалькі старых ліпаў А вось паэтава магіла з помнікам захавалася ў вёсцы Ілыбачка на Ушаччыне дасёння.