Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

Першым дырэктарам корпуса стаў удзельнік вайны з Напалеонам генералмаёр Павел Хвашчынскі. Дакументы сведчаць, што падчас штурму Полацка ў кастрычніку 1812-га падпаручнік Хвашчынскі ў якасці ад’ютанта «неоднократно попадал в весьма опасные места для отдачи прйказанйй по фронту, прйчем выделялся неустрашймостью прй сйльном неприятельском огне й крайней расторопностью в йсполнении возлагавшихся на него поручений, за что й был переведен в Могйлевскйй пехотный полк поручйком».

Мяркуючы па загадах і лістах першага дырэктара, гэта быў чалавек дападкі і ўеддівы: сам правяраў зручнасць мэблі і вызначаў на якой гадаванцы хутчэй праціраюць казённыя штаны. Яшчэ ён быў такі зацяты антысеміт, што меўся перагарадзіць кратаваным плотам прылеглыя да корпуса вуліцы, каб полацкія яўрэі нават не набліжаліся да кадэтаў.

У першыя дні хлопчыкі з задавальненнем займаліся «фронтам», асвойвалі сігналы, вучыліся танцаваць і спяваць хорам. Праграма называла гэтыя заняткі «приятными йскусствамй». Праз пару тыдняў навучальны камітэт наладзіў праверку ведання іншых, менш прыемных дысцыплін. Высветлілася, што з 65 кадэтаў 37 зусім не ведаюць «французской азбукй», а 29 — нямецкай. Двое вызначаліся тым, што не ведалі амаль нічога і з цяжкасцю разбіралі расійскі тэкст. Згодна з падрыхтоўкай, выхаванцаў падзялілі на тры класы.

Расклад уключаў закон Божы, названыя раней мовы, арыфметыку, алгебру, геаграфію, гісторыю, чыстапісанне і маляванне. На тыдзень прыпадала 24 урокі па паўтары гадзіны. Кіраўніцтва раіла педагогам звярнуць увагу на правільнасць чытання і маўлення, «так как болыпинство поступйвшйх детей йз губернйй белорусскйх с грубым местным наречйем». Каб дакладней вызначаць узровень ведаў у карпусах існавала 12-балавая сістэма ацэнак.

Педагагічны арсенал кадэцкіх настаўнікаў у параўнанні з вынаходкамі іх папярэднікаў езуітаў выглядае досыць убога. У класах стаялі чырвоныя і чорныя дошкі, куды запісвалі прозвішчы выдатнікаў і тых, чые поспехі цяжка было ацаніць нават пяцёркай. Калі ў клас заходзіў нехта з начальства, вучні станавіліся кожны каля сваёй дошкі. За нядбайнасць кадэтаў маглі на тыдзень ці два пазбавіць адной з найсмачнейшых страваў прычым у сталоўні пакараным загадвалі стаяць і глядзець, як ласуюцца таварышы.

Дзень пачынаўся з пад’ёму а палове шостай раніцы і заканчваўся адбоем а палове дзесятай вечара. Шмат часу адводзілася заняткам на свежым паветры, дзе пад наглядам выхавальнікаў кадэты гулялі ў мяч і ў валаны, бегалі навыперадкі, лазілі па канатах, шастах і драбінах, скакалі цераз драўлянага каня, перацягвалі палкі, хадзілі з чыгуннымі шарамі ў руках, узбягалі на стромыя дашчатыя горкі. Узімку праграму дапаўнялі гульня ў снежкі, канькі, будаўніцтва снегавых фартэцаў Шэсць гадзінаў на тыдзень прысвячалася вайсковай падрыхтоўцы («фронту») і шэсць — гімнастыцы, фехтаванню, танцам і спевам.

Вольны час рэкамендавалася бавіць з двухтыднёвікам пад прывабнаю назвай «Журнал ддя чтения воспйтаннйков военно-учебных заведенйй». Пазнаёмімся са зместам аднаго з выпускаў за 1840 год: «Медный крест», стихи; «Роща й огонь», басня Крылова; путевые письма из Англии, Германии й Франции; история и нынешнее состояние Черногорйй; дело под Витебском й действйя князя Багратйона от Несвйжа до Мстйславля». Пад рубрыкай «Смесь» друкаваліся нататкі «Резиновая лодка» и «Похищение ребенка орлом».

Аматарам добра пад’есці (да якіх, прызнаюся, належу і сам) прапаную тыднёвае абедзеннае меню полацкіх кадэтаў за 1841 год. Панядзелак: суп бульбяны; адбіўная з ялавічыны; пірагі са свежай капустай і яйкамі. Аўторак: капуста; ялавічына пад соусам з бручкі і морквы; кнышы (ватрушкі). Серада: локшаны; ялавічына пад бульбяным соусам; пірагі з варэннем. Чацвер: суп манны; смажаная ялавічына з гуркамі; пірагі з грэцкаю кашай. Пятніца: суп бульбяны; адбіўная з ялавічыны; слаёныя пірагі з капустай і яйкамі. Субота: суп з каранёў; ялавічына з бульбай; рысавая каша з маслам. Нядзеля: капуста і да яе пірагі з грэцкаю кашай; смажаная ялавічына з гуркамі; слаёныя пірагі з варэннем. Штораніцы выхаванцам давалі яшчэ збіцень з булкай. Аўтар выдадзенай у 1910 годзе кнігі «Полоцкйй кадетскйй корпус» падпалкоўнік Васіль Вікенцьеў называе гэтае меню «малоразнообразным». Трэба меркаваць, што недахоп быў выпраўлены. Дарэчы, у вялікай сталоўні са скляпеністай столлю яшчэ з часоў езуітаў вісела велічэзная копія «Сіксцінскай мадонны» Рафаэля, што нязменна выклікала раздражненне ў корпусных праваслаўных святароў.

Падобныя, як два боты, кадэцкія будні напрыканцы снежня асвятляла радасць калядных вакацый. На полацкіх вуліцах звінелі бомы прысланых па хлапчукоў коней. Падлеткі марылі, як дома пад захопленымі позіркамі сясцёр і малодшых братоў выйдуць да святочнага стала ў сваіх цёмназялёных мундзірах з чырвонымі каўнярамі і пагонамі, з залатымі галунамі і нашараванымі да бляску гербавымі гузікамі. Адпускалі толькі тых, чые бадькі жылі не далей чым за 75 вёрст, але на Каляды корпус пусцеў: болыпасць выхаванцаў паходзіла з былога Полацкага ваяводства.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное