Румяна неба з краю і да краю,Зара павольна гасне за зарой.I першы чалавек, каго страчаю,Нясе любоў і цеплыню з сабой.Ідзем сумесна дню мы насустрэчу,Мы разразаем вецер з ім наўзмах. Пяшчотнасць маці мне лягла на плечы, Спакой дзіцяці свеціцца ў вачах.Бразгочуць дзверы. Дахі на будынках Плывуць да сонца, распластаўшы цень. Цяпер мне шкода страціць і хвілінку:З усімі разам я ступаю ў дзень.Прыемна несці важкасць бытавання,I працу дня, і ўсіх начэй красу.Праз сінія празрыстыя світанніСваёй краіне я жыццё нясу.
1940
ЖЫЦЦЁ МАЁ
Хаджу я закаханы ля цябе,Гляджу у твар табе, у вочы міла,Каб ні адна хмурынка чысцініКрасы тваёй не засланіла.Жыццё маё, глядзі — прыйшла вясна, Прыйшла на ганак наш і ў наваколле. Я пад руку вазьму цябе, жыццё,I пойдзем мы гуляць у поле.Высока неба ў нас над галавой. Зіхцяць палеткі збажыною росна. Глядзі, як рана сонейка ўстае I ўвечары заходзіць позна.На досвітку услаўлю ноч з табой, Увечар будзе дзень апеты.Жыццё маё, цудоўна будзе нам, Паверыць можаш мне у гэтым!Каровы павыходзілі з хлява,Конь развявае грыву залатую,Я для цябе ні хлеба, ні святла,Ні любасці не пашкадую.Усёй краіны шыр і даўжынюЗ табою праляцець, жыццё, бяруся.Па ранішняй расе я выйду ў шлях,Праз свежыя дажджы памчуся.Калі мы стомімся пасля паўдня,Калі паліць нас будуць лёсу спёкі,У засені, каб асвяжыць душу,Пад дрэвам спынімся высокім.Калі-ж сустрэнем мы сваіх байцоў,Узняўшы рукі, ля дарогі станем,Каб шчыра, ад душы, нам зноў і зноўУшанаваць іх прывітаннем.Я не ступлю, пакуль не правядуАпошняга ў калоне верхавога.— З вясной цябе, мой родны край! — скажуI рушуся далей дарогай.