Читаем Эльдарада просіць дапамогі полностью

А нядаўна Кляйн захварэў. Ніхто пра гэта не ведаў, бо ён зачыніўся ў сваім пакоі і нікога да сябе не пускаў. Сам лячыўся. Праз некалькі дзён ён выйшаў з кабінета схуднелы, згорблены. Я здагадаўся, што ён хварэў.

Кляйн выклікаў мяне да сябе і сказаў: «Кока-Кола, ты паляціш у Баварыю. Вось пакет. Апусціш яго ў паштовую скрынку і прыйдзеш на дамоўленае месца праз некалькі сутак. Цябе сустрэнуць маладыя людзі. Магчыма, хлапчукі. Яны скажуць пароль: „Доктар Кляйн прыслаў нам прывітанне“. Гэтых людзей прывядзеш да нас».

Я не сказаў вам, што Кляйн сканструяваў лятальны апарат, які ляціць далей і хутчэй, чым птушка. Гэтым апаратам ён навучыў кіраваць мяне. Сам Кляйн не часта лятае, не хоча на доўга пакідаць лабараторыю.

Я згадзіўся. Кляйн паслаў са мной яшчэ двух індзейцаў — Банана і Кальмара. Яны ў тэхніцы не вельмі разумеюць, але затое Кляйну аддана служаць. І вось утрох мы паляцелі ў Баварыю. Я цішком разарваў канверт, бо здагадаўся, што Кляйн задумаў нядобрае.

Я не памыліўся. Кляйн пісаў, што нядаўна пачуў пра тое, што на яго Радзіме, у Баварыі, ёсць сапраўдныя патрыёты — нашчадкі Гітлера, якія стварылі арганізацыю «Агонь і меч». Ен просіць, каб сюды, у Эльдарада, прыслалі здольных хлапчукоў, адданых фюрэру. Ен хоча зрабіць з іх сапраўдных вучоных, перадаць ім сакрэты новай біялагічнай зброі, якая дапаможа ім, нашчадкам Гітлера, заваяваць увесь свет. Яшчэ Кляйн пісаў, што вынайшаў такі прэпарат, які на пяцьдзесят гадоў па падаўжае жыццё. Толькі на пяцьдзесят, не болей, і таму вучняў трэба прыслаць хутчэй, бо жыць яму не бясконца.

Я вырашыў не ляцець у Баварыю. Мы селі ў вас, у Савецкім Саюзе. Кальмар і Банан, канечне, не ведалі, дзе мы спусціліся, а я сказаў, што мы ў Баварыі. Яшчэ сказаў ім, што пайду ў бліжэйшую вёску і кіну ў паштовую скрынку канверт. А яны заўнарціліся, відаць, здагадаліся, што за нос ваджу. Яны хітрыя, вельмі хітрыя. Кальмар забраў у мяне канверт і сам пайшоў у вёску. Ды ў кустах сустрэў нейкую бабулю, уцякаў ад яе і згубіў канверт. Банан вельмі раззлаваўся, крычаў на яго. Ну а я, пакуль яны сварыліся, непрыкметна кінуў у ваду бутэльку з запіскаю. Бутэльку ў кустах знайшоў. Я спадзяваўся, што хто-небудзь прачытае запіску, дапаможа нам пазбавіцца ад Кляйна.

А Кальмар і Банан, параіўшыся, вырашылі каго-небудзь у палон захапіць, у Эльдарада прывезці. Яны разумеюць, што Кляйн не даруе за згублены канверт. І тады, тады…

Кока-Кола закрыў твар рукамі. Яму, відаць, не хацелася ўспамінаць ні пра Кляйна, ні пра яго памагатых — Банана і Кальмара.

— Кока-Кола, гэта ты нас нядаўна ў парку сустрэў? — запытаўся Міхась.

— Я. Даруйце, што напалохаў. Вы смелыя хлапчукі. Я верыў, што вернецеся.

— А Наташа дзе? Банан і Кальмар яе схапілі?

— Банан і Кальмар. Гэтыя імёны Кляйн прыдумаў. Ен усё на нашай зямлі перайначыў. Вы яшчэ пабачыце.

— Пабачым? Як? — вырвалася ў мяне.

— Я вельмі хачу, каб вы паляцелі з намі, у Эльдарада. Вы дапаможаце мне знішчыць лабараторыю Кляйна. Я скажу яму, што гэта вы з Баварыі, што вас накіравалі да яго. Вы не бойцеся: я пасля вас абавязкова назад прывязу.

— Мы не баімся, — сказаў Міхась. — Але Банан і Кальмар ведаюць, што пісьмо ў арганізацыю «Агонь і меч» не дайшло.

— Скажу ім, што хтосьці знайшоў канверт і апусціў у паштовую скрынку. Яны павераць. Хадзем са мною. Кожная хвілінка дарагая. Невядома, што з Наташай.

Кока-Кола надзеў на галаву агідную скуру і пайшоў у кусты. Мы з Міхасём накіраваліся за ім.

<p>«ЯШЧАРКА» ДОКТАРА КЛЯЙНА</p>

Праз некалькі хвілін мы падыходзілі да развалін панскага палаца. У мяне не было вялікага жадання ляцець у Эльдарада. З фашыстам Кляйнам страчацца, з павуком-людаедам? Не. Хацелася хадзіць на рэчку, чытаць кнігі, гуляць у футбол. Хацелася жыць, як жыў да гэтага, як жывуць усе.

«Наташу вызвалім, а там пабачым, як складзецца», — прыкладна так разважаў я.

— Глядзі, глядзі,— тузануў мяне за руку Міхась.

Каля руін сцяны я ўбачыў штосьці вялікае, падобнае па сваёй форме на яшчарку: зеленавата-бурага колеру, як і яшчарка, круглае, спераду завостранае, з доўгім хвастом. Яно стаяла на гэтым хвасце, падняўшы ўгору завостраны канец.

У маёй галаве мільганула думка: яшчарка-людаед, новая зброя доктара Кляйна. Зараз яна кінецца на нас.

Мы з Міхасём спыніліся. А незвычайная яшчарка, хутка-хутка вібрыруючы, стала зарывацца ў зямлю. Вось ужо да паловы схавалася.

— О-го-го! — моцна крыкнуў Кока-Кола, падбягаючы да яшчаркі.

Яшчарка пачала падымацца ўгору, вылазячы з зямлі.

Такога дзіва мы з Міхасём яшчэ ніколі не бачылі.

— Хадзіце сюды, — паклікаў нас Кока-Кола.

— А яшчарка не людаед? — гукнуў я здалёку.

— Не. Гэта лятальны апарат доктара Кляйна. Вы адгадалі: ён называецца «Яшчарка».

Мы падышлі бліжэй.

— Дзіўна, — сказаў Міхась. — Апарат сам закопваецца ў зямлю.

— Сам, — кіўнуў галавою Кока-Кола. — Вы калі-небудзь бачылі ў прыродзе яшчарку-кругагалоўку?

— Не бачылі,— прызнаўся я. — Нам у школе расказвалі пра яе. Яна, як і гэты лятальны апарат, таксама закопваецца ў зямлю. Становіцца на хвост і вібрыруе.

— Правільна, — сказаў Кока-Кола. — Кляйн, як бачыце, падобны апарат сканструяваў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Илья Муромец
Илья Муромец

Вот уже четыре года, как Илья Муромец брошен в глубокий погреб по приказу Владимира Красно Солнышко. Не раз успел пожалеть Великий Князь о том, что в минуту гнева послушался дурных советчиков и заточил в подземной тюрьме Первого Богатыря Русской земли. Дружина и киевское войско от такой обиды разъехались по домам, богатыри и вовсе из княжьей воли ушли. Всей воинской силы в Киеве — дружинная молодежь да порубежные воины. А на границах уже собирается гроза — в степи появился новый хакан Калин, впервые объединивший под своей рукой все печенежские орды. Невиданное войско собрал степной царь и теперь идет на Русь войной, угрожая стереть с лица земли города, вырубить всех, не щадя ни старого, ни малого. Забыв гордость, князь кланяется богатырю, просит выйти из поруба и встать за Русскую землю, не помня старых обид...В новой повести Ивана Кошкина русские витязи предстают с несколько неожиданной стороны, но тут уж ничего не поделаешь — подлинные былины сильно отличаются от тех пересказов, что знакомы нам с детства. Необыкновенные люди с обыкновенными страстями, богатыри Заставы и воины княжеских дружин живут своими жизнями, их судьбы несхожи. Кто-то ищет чести, кто-то — высоких мест, кто-то — богатства. Как ответят они на отчаянный призыв Русской земли? Придут ли на помощь Киеву?

Александр Сергеевич Королев , Андрей Владимирович Фёдоров , Иван Всеволодович Кошкин , Иван Кошкин , Коллектив авторов , Михаил Ларионович Михайлов

Фантастика / Приключения / Исторические приключения / Славянское фэнтези / Фэнтези / Былины, эпопея / Детективы / Боевики / Сказки народов мира