Читаем Эльдарада просіць дапамогі полностью

— Хай трэніруюцца, — кажу. — Гэта для іх карысна.

— А ты ведаеш, што Кот Спірыдонавіч з чамаданам у лес пайшоў?

— Калі?

— Вось толькі. У яго чамадане, напэўна, рацыя. Ён хоча з лесу шпіёнскія звесткі перадаць.

— А ў які лес ён накіраваўся?

— Ды ў хвойнік. Туды, адкуль мы ў казку трапілі.

— Чаму адразу не сказаў? Пабеглі.

І мы з Дзімам прыпусцілі па вуліцы.

<p>СУСТРЭЧА З ДЗЯДЗЬКАМ ТОДАРАМ</p>

Вось і лес. Мы спыніліся. Ціха вакол. Дзе ж Фама Спірыдонавіч? Няўжо не знойдзем?

— Прыгніся, — пацягнуў мяне за руку Дзіма.

— Чаму?

— Галінка трэснула.

— Не хавайцеся, — пачуўся знаёмы голас дзядзькі Тодара.

Мы сваім вушам не паверылі. Выскачылі з кустоў. Сапраўды, дзядзька Тодар стаіць, на павадку сабаку трымае. Вялізнага, тлустага.

— Не пазналі свайго старога знаёмага? — кіўнуў дзядзька Тодар галавою, паказваючы на сабаку.

Я паціснуў плячамі:

— Не.

— Гэта Фама Спірыдонавіч.

— Збыткуеце? — вырвалася ў Дзімы.

— Праўду кажу. Гэта Фама Спірыдонавіч, — паўтарыў дзядзька Тодар. — Яго Цмок паслаў. Загадаў яму, каб вас, школьнікаў, з дарослымі пасварыў.

— Дык Цмок у мяху! — усклікнуў Дзіма.

— Дурань-сабака яго выпусціў.

— Той сабака, які дваранскую грамату меў? — пытаюся.

— Той самы. Цмок яго на яліну закінуў. Напэўна, і цяпер там сядзіць.

Так, здзівіў нас дзядзька Тодар. Вельмі здзівіў. Нават верыць яму не хацелася. Але ж казка…

— Расквітаўся Цмок з сабакам-дваранінам і вырашыў вам адпомсціць, — працягваў дзядзька Тодар. — Ды пабаяўся сам у вёску ісці. Папрасіў прагнага багацея. Вялікія грошы яму паабяцаў. Прыйшоў да вас прагны багацей і назваўся Фамой Спірыдонавічам.

Цяпер я амаль усё зразумеў, акрамя аднаго: чаму прагны багацей, які назваўся Фамой Спірыдонавічам, у сабаку ператварыўся? Хацеў спытацца пра гэта ў дзядзькі Тодара, але Дзіма апярэдзіў мяне:

— Дык гэта ён кароў паадвязваў і на двор выпусціў?

— Ён. Ведаў, што на дзяцей падумаюць.

— Ён і майму барану вядро на галаву надзеў?

— Ён. Знарок рыдлёўку прынёс, каб ваш металалом закапаць.

Дзіма замахнуўся нагою, намерваючыся стукнуць сабаку.

— Я думаў, ты кот, а аказалася, што сабака. У-у-у! Як трэсну, дык зубы не пазбіраеш.

— Не трэба біць, — спыніў я Дзіму. — Гэта ж жывёла.

— Цяпер прагны багацей пяцьдзесят пяць гадоў сабакам будзе, — сказаў дзядзька Тодар.

— А чаму ён ператварыўся ў сабаку? — не выцерпеў я.

— Ператварыўся таму, што вы пяць добрых спраў зрабілі. Калі б не зрабілі, то цяжка вам прыйшлося б.

— Пяць добрых спраў? Штосьці не памятаю, — прагаварыў Дзіма.

— Даярак павіншавалі — першая добрая справа, — пачаў загінаць пальцы дзядзька Тодар, — металалом завезлі, які два гады на выгане ляжаў, — другая, дзень нараджэння бабцы Верцы сапраўдным святам зрабілі — трэцяя, а чацвертая, што Міхась малых навучыў, як па-сапраўднаму ў школу гуляць.

— А пятая? — запытаўся Дзіма.

— Гэта тыя пяцёркі, якія вы цэлы тыдзень дамоў прыносілі. Пра ўсё гэта мне прагны багацей расказаў, калі яшчэ чалавекам быў. Ён ведаў, што ў сабаку ператворыцца. Гаспадара шукаў. Пасаджу яго цяпер на ланцуг. Дурань, дурань! Паквапіўся на багацце і сабакам стаў.

Мне вельмі захацелася, каб дзядзька Тодар сабаку ў вёску прывёў, каб бабцы Верцы паказаў, каб маме і тату, каб Дзянісавы пароцікі крыху за хвост яго пацягалі.

— Дзядзька Тодар, пойдзем да нас, — прапанаваў я.

— Не магу. Трэба развітвацца. Вось прыйшоў, каб супакоіць вас, каб галаву не ламалі, каб не хваляваліся.

— Дык мы болей не сустрэнемся?

— Тры разы мы, казачныя героі, з вамі сустракаліся. А болей нельга. Калі чацверты раз сустрэнемся, то і казкі не стане, назаўсёды згіне яна. Вы як хочаце?

- І нават у кніжках казак не будзе? — запытаўся Дзіма.

- І ў кніжках.

— Хай будзе казка, — прамовіў я.

— Хай будзе казка, — слова ў слова паўтарыў за мною Дзіма.

— Да сустрэчы ў кніжцы, — сказаў дзядзька Тодар і пайшоў.

Усяго тры разы сустракаліся мы з казачнымі героямі, а запомніцца назаўсёды.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Илья Муромец
Илья Муромец

Вот уже четыре года, как Илья Муромец брошен в глубокий погреб по приказу Владимира Красно Солнышко. Не раз успел пожалеть Великий Князь о том, что в минуту гнева послушался дурных советчиков и заточил в подземной тюрьме Первого Богатыря Русской земли. Дружина и киевское войско от такой обиды разъехались по домам, богатыри и вовсе из княжьей воли ушли. Всей воинской силы в Киеве — дружинная молодежь да порубежные воины. А на границах уже собирается гроза — в степи появился новый хакан Калин, впервые объединивший под своей рукой все печенежские орды. Невиданное войско собрал степной царь и теперь идет на Русь войной, угрожая стереть с лица земли города, вырубить всех, не щадя ни старого, ни малого. Забыв гордость, князь кланяется богатырю, просит выйти из поруба и встать за Русскую землю, не помня старых обид...В новой повести Ивана Кошкина русские витязи предстают с несколько неожиданной стороны, но тут уж ничего не поделаешь — подлинные былины сильно отличаются от тех пересказов, что знакомы нам с детства. Необыкновенные люди с обыкновенными страстями, богатыри Заставы и воины княжеских дружин живут своими жизнями, их судьбы несхожи. Кто-то ищет чести, кто-то — высоких мест, кто-то — богатства. Как ответят они на отчаянный призыв Русской земли? Придут ли на помощь Киеву?

Александр Сергеевич Королев , Андрей Владимирович Фёдоров , Иван Всеволодович Кошкин , Иван Кошкин , Коллектив авторов , Михаил Ларионович Михайлов

Фантастика / Приключения / Исторические приключения / Славянское фэнтези / Фэнтези / Былины, эпопея / Детективы / Боевики / Сказки народов мира