Читаем Агасфэр (Вечны Жыд) полностью

Гірш: Тут адзін прапаў, нейкі Байфус, прафесар, вельмі вядомы чалавек, пралом у сцяне.

Служба: Пра які лом у сцяне? Дзе?

Гірш: Не пра лом, а праз пралом у сцяне, на Ляйпцыгерштрасэ,

Служба: У вас скразняк?

Гірш: Не ў нас. І не на Сільвестар. Мы калектыў сацыялістычнай працы.

Служба: Дык паведамляйце.

Гірш: Званіла жанчына. Яна гэта заўважыла, калі па радыё білі званы. Была вялікая кампанія. А як па радыё далі званы, яна хацела сказаць тост, а яго не было. А перад тым яшчэ быў. Тады пачалі шукаць. І знайшлі пралом.

Служба: А ён што, не мог пайсці праз дзверы?

Гірш: Я спытаўся і ў жонкі. А яна сказала, навошта ж тады пралом? Тады я паехаў на Ляйпцыгештрасэ з таварышам Рудэльманам.

Служба: І?..

Гірш: Стаяў натоўп каля дома. І сапраўды там быў вялікі пралом, чорная дзірка там, наверсе, добра відаць. Але ўнізе не было нічога, ніякага трупа, ні крыві на бруку, нічога.

Служба: А ў кватэры?

Гірш: Пралом быў цёмны па краях, як бы апалены, быццам сцяну прашыла ракета, з адпаведнай тэмпературай. Але госці кажуць, што нічога не чулі, ні стрэлу, ні выбуху. Яно канечне, вонкі ж быў феерверк, грукату хапала.

Служба: Што яшчэ вартага ўпамінання?

Гірш: На стале ляжала запіска, шрыфт нейкі вельмі ж дапатопны, цяжка прачытаць.

Служба: Яна ў вас? Паспрабуйце прачытаць.

Гірш: З Богам — маім — узыходжу — на — мур. І пад гэтым напісана: Псальма 17, двухкроп'е, 30.

Служба: Значыца, усё-такі ўцёкі. Адкуль вы тэлефануеце?

Гірш: З кватэры на Ляйпцыгерштрасэ.

Служба: Госці яшчэ на месцы? Вазьміце ў іх прозвішчы і адрасы і скажыце людзям, каб нічога нідзе не гаварылі пра здарэнне. І вы і таварыш — як вас? — Рудэльман? — каб і вы не распускалі язык. Служба сама паклапоціцца пра далейшае. Канец.

Раніцай 1 студзеня 1981 г. мне была пададзена сраваздача пра здарэнне, і я прыняў меры. Улічваючы магчымыя ўскладненні, я асабіста правёў некаторыя допыты.

Гутарка з грамадзянкай Г. Байфус у іх кватэры, як і грунтоўны агляд яе (фотаздымкі кабінета З. Байфуса і пашкоджанай знешняй сцяны прыкладзены) далі не большы вынік, чым паведамленне обермайстра паліцыі Гірша. У пакоі не выяўлена ніякіх прыкметаў барацьбы. На маё пытанне ў сувязі з гэтым фраў Г. Байфус паказала, што пакой не прыбіраўся і ў ім не рабілася ніякіх перастановак, толькі дзірка ў сцяне была занавешана кілімам, каб занадта не задзімала халодным ветрам. Шукаючы мужа, яна першая зайшла пасля поўначы ў пакой, убачыла дзірку і ўстанавіла выразна непрыемны пах, прыкладна як бы серны, але менш рэзкі. У той час, як яна ведала, усе госці яшчэ былі ў поўнай колькасці, 18 запрошаных, у большасці мужавыя калегі па працы з жонкамі ці сяброўкамі, і іншыя, дакладную колькасць якіх яна не магла ўспомніць дакладна, прыведзеных, як гэта водзіцца на Сільвестар гасцямі з сабою; сам муж прывалок з сабою нейкіх двух замежнікаў, яшчэ паполудні і замест таго, каб ёй і дачцэ Урзуле дапамагчы ў прыгатаваннях да вечарыны, выправіўся з імі ў кабінет, замкнуўся і доўгі час бурна і гучна там дэбатавалі; пазней, праўда, адзін з іх, такі невысокі кульгавы гарбун, выказаў вялікую гатоўнасць дапамагчы ў гарніраванні блюдаў і ўладкаванні буфета, раптам даў 6 пляшак віна, віно аказалася для прысутных дам надзвычай узбуджальным, сама ж яна з таго, на жаль, нічога не спажыла; апрача таго гер захапляў незвычайнымі картачнымі трукамі і па тых жа картах многім з гасцей вычытаў іх мінулае і будучае.

Перейти на страницу:

Похожие книги