Читаем Агасфэр (Вечны Жыд) полностью

Геру

праф. д-ру Dr. h.c. Зігфрыду Байфусу

Інстытут навуковага атэізму

Бэрэнштрасэ 39а

108 Берлін

14 сакавіка 1980

Дарагі таварыш Байфус!

У апошнім пісьме Вам ад праф. Ё. Лёйхтэнтрагера з Ерусаліма маецца пераклад памечанага знакам 9QRes габрэйскага рукапісу. Калі перад намі не фальшыўка, што ў абставінах, якія цяпер склаліся, малаверагодна, дык гаворка тут ідзе пра тыповы прадукт мілітарысцкага духу ізраільскага народу, духу, які дасягнуў свайго цяперашняга апагею ў развіцці сіянісцкага імперыялізму. Варта толькі прачытаць, што там было напісана на «сцягу» Ізраіля, каб пераканацца, на які напрамак гэта ўказвае.

Я даю Табе падумаць, ці Ты, кладучы ў аснову гэтага рукапісу і некаторых іншых тэкстаў, здабыванне якіх прадастаўлена Табе, не павінен быў сабраць і прадставіць матэрыял, у якім Ты ўказаў бы на сувязі паміж рэлігіяй і імперыялістычнымі экспансіянісцкімі памкненнямі, асабліва ў дачыненні да Ізраіля. Я падкрэсліваю Ізраіль, бо падобныя тэндэнцыі праяўляюцца і ў ісламе, якія мы з улікам палітычных мэтаў, што асягаюцца нашымі савецкімі сябрамі і намі, хацелі б пакінуць без увагі.

Калі ты можаш своечасова сабраць і апрацаваць матэрыял, мы маглі б рэалізаваць яго ў наступным годзе на канферэнцыі ў Маскве. Навука перад фактам абвастрэння класавай брацьбы таксама не павінна стаяць убаку, яна павінна заняць партыйную пазіцыю.

З сацыялістычным прывітаннем

Вюрцнер

кіраўнік аддзела

Міністэрства вышэйшай і

праф. школьнай адукацыі

Перейти на страницу:

Похожие книги