Читаем Агасфэр (Вечны Жыд) полностью

Юнаму Айцэну закруцілася ў галаве, бо ў гэтым так мала ад слоў вялікага Лэтэра пра хрысьціянскі дух, запавяданы ў Пісаньні: «Любеце ворагаў вашых і дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых». І паколькі ня так Гасподзь Ісус, як наш гер доктар Марцінус мог бы дапамагчы яму ў ягоным узьлёце на якую-небудзь катэдру, адкуль ён мог бы прапаведаваць слова божае, дык ён думае, што сьлед пагадзіцца з правільнасьцю таго, што добры доктар толькі што вяшчаў, і як што кухарка нарэшце ўносіць смажаніну й ставіць місу на стол і ўсё так цудоўна пахне, ён пра ўсё забываецца. І ў самога доктара Марцінуса нябось ужо сьлінкі набеглі і ў іх патанулі ўсе яго гарачыя словы, і ён цягнецца да місы, выбірае сабе самы сакавіты кавалак з усіх, што яму ад шчырага сэрца ахвяруюцца. Пасьля, ужо з кавалкам у зубах, ён заўважае далікатны ножык у Лёйхтэнтрагера, які той якраз бярэ ў руку, і просіць паказаць яму зблізку, каб лепей разгледзець, і пакуль фраў Катарына сарамліва адводзіць вочы, ён разглядвае яго й знаходзіць, што тут сапраўды ўдалы твор мастацтва, але толькі, мабыць, чортавага аўтарства, бо такі ж яно так і бывае, што ні ў мастака, ні ў жарнасека, ні ў каго іншага з падабнага роду людзей ніколі не даведаешся, хто водзіць яго рукою, анёл ці, можа, сатана.

Тут бярэ слова гер Лукаш Кранах, якому раней у Вітэнбэргу належала аптэка й які цяпер таксама сядзіць сярод гасьцей, дый кажа, што сапраўдны майстар не даецца, каб ягонай рукою вадзілі, ні анёлы, ні чэрці, ён сам у сабе творца, якім і стварыў яго з усім майстэрствам Гасподзь Бог, як, зрэшты, і кожную зьвярынку, кожную былінку й кветачку, і што ён мог бы з гэтым ножыкам у руцэ намаляваць вобраз нашага доктара Марцінуса, яго вабіць разнамаснасьць чырвонай фарбы ў формах фігуры, прычым усё гэта з каралаў, і выраз у вачах добрага доктара, крытычны й адначасова прыемны. А калі б мы ўзбагаціліся яшчэ й на прыгожую выяву доктара Марцінуса, не казаў бы доктар Марцінус, што яму больш гадзіцца дазволіць намаляваць сябе з малітоўнікам у руцэ, чым з голай бабай, хай нават такой маленькай.

Гер Лукаш Кранах верыць, што Лютэр думае, быццам ён задужа перабраў сваімі гадамі, каб уздатніцца на такое, і таму ён, гер Лукаш, дазваляе сабе запярэчыць: менавіта ж бо ўзрост умее цаніць сапраўдную прыгажосьць; ці ж бо сам ён у сваіх гадах не намаляваў голую Еву, зыскаўшы за гэта шмат пахвалаў.

Але доктар Марцінус азіраецца, і вока яго затрымліваецца на юным Айцэне, яго тоўстае брыво падымаецца, ён працягвае ножык яму й пытаецца:

— Ну, а вы што на тое скажаце, малады чалавек?

Рука Айцэна, які цяпер трымае нож, пацее, у ягонай галаве мітусяцца ўсялякія думкі што да той колішняй шлюхі й сёньняшняй Маргрыт, пакуль ён нарэшце ня кажа:

— Усе мы разам грэшнікі, а пажада — гэта прыроджанае нашае зло, якое запазычвае нас вечнай сьмерці: але паколькі мы змагаемся супроць яго, дык гэта ўжо свайго роду цнота, але толькі божая мілата можа ўратаваць нас і апраўдаць.

Тут у Лютэра адвісае сківіца, і ён вымушаны зрабіць доўгі глыток піва перш чым сказаць:

— Мне здаецца, што вы ў поўнай меры дужа разважлівы, Айцэн, быццам Гасподзь Бог зьмясьціў у ваш юны чэрап мазгі старога чалавека.

Айцэн ня ведае, як яму прыняць гэтыя словы — як пахвалу ці як, і азіраецца на Лёйхтэнтрагера; але той толькі выскаляецца. Такім вось выдаўся Айцэну вечар, і нават калі пад разумныя гаворкі спажываўся дэсэрт, а піва фраў Катарыны моцна разьвесяліла яго, ня марная прахлая радасьць; толькі калі ўжо даходзіць да разьвітаньня й Лютэр зычліва паляпвае яго па плячы, ён з палёгкай уздыхае; гер студыёзус можа, кажа доктар Марцінус, зьвяртацца й да яго за парадай, калі выдасца патрэба, на што магістр Мэланхтон скроіў даволі кіслую міну. І пакуль яны йдуць наўскос цераз вуліцу, Айцэн локцем штурхае Лейхтэнтрагера пад бок:

— Вось так мой сьвяты заступнік анёл павярнуў усё да лепшага, — кажа ён, — а ты, браце Ганс, здаецца мне, дзеля добрай мэты крыху закансьпіраваўся зь ім.

Але гэта яшчэ не канец, бо калі яны адчыняюць брамку і ўступаюць у дом, яны чуюць галасы; адзін — голас Маргрыт, другога Айцэн не пазнае, мужчынскі голас, пасьля Маргрыт сьмяецца, як сьмяюцца жанчыны, калі ім засьвярбіць пад спадніцай. У юнага Айцэна, надзьмутага й важнага ад посьпеху, валасы ўстаюць дыбарам, і ён сьпяшаецца ў пакой за Лёйхтэнтрагерам, які, здаецца, ведае, хто той позьні госьць.

А там ужо яму адкрываецца карціна, якая будзе перасьледаваць яго да сівых валос: на ўслоне сядзіць малады жыд, вальготна раскінуўшы ногі, наскі ботаў у брудзе, адзін паказвае на ўсход, другі на захад, а ў яго на ўлоньні ў самай найпяшчотнейшай пазіцыі ўмасьцілася Маргрыт, а той малады жыд вымацвае й выгладжвае ёй цыцкі, ужо давай і да таго інтэрасу брацца. І не перастае, падняўшы вочы і ўгледзеўшы, што ён зь дзеўкай ужо ў пакоі не сам-насам, а кажа:

— Мір з табою, Лёйхтэнтрагер, а як там у вас пасоўваецца з вашай працай, ці ўсё яшчэ валодаеце вы кесаравай манэтай і пэргамантам зь пісьмёнамі?

Перейти на страницу:

Похожие книги