Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

Як пранцузская сіла Із-за Дзвіны наступіла,Нам стала карціць,Штоб парадак прыўраціць.Аднака ж сядзелі ціха.Аж тут прыносіць ліха Пранцузаў у наш двор —І нутка дзелаць збор.Клеці паразбівалі,Паноў нашых сагналі,Нас казалі пазбіраць І гарэлку піць і браць.Пранцузы нас пахвалялі,Аб нашым краі ўпаўнялі І на мігі нас прасілі,Каб мы з імі двор лупілі.І мы доўга там гулялі, Што хацелі, пілі, бралі…Той браў плацце на вяроўку, Чым абшыць жонцы шнуроўку, Цыны, медзі, колькі мог,Чым абліць дуду і рог…Іншы быдла занімаець,Другі адзенне хапаець,Іншы толькі есць i п ’ець,Другі шабляй куры б’ець.Калі ўжо так гуляюць,Пачулі: з пушак страляюць. «Галён! галён!» '[16] — закрычалі І ўсе з двору высыпалі.У Клясціцах, а дзве мілі, Крывавую вайну чынілі.Як французы выйшлі, самі Мужыкі былі панамі.І калі так пагулялі,Раду сабе ўкладалі.Першы Мінка сеў за стол,У куты глядзіць, як сакол,На крэсле, дзе сядзеў пан —Пуза як барабан.«Помню я тыя векі,Як жылі паноў прэдкі:Нас у рэкруты не бралі.Ах, што за паны бывалі!3 адной палы ў тых паноў  Семера б пашыў штаноў!А гэтыя і нас паелі,І самі ўжо згалелі.Полы сабе паабразалі,Хвасты ззаду паадсякалі,I цяпер ужо усякай Кусай ззаду…»

Верш датаваны 1812 годам. Паэт распавёў выпадак, які адбыўся ў маёнтку полацкага шляхціча Маліноўскага ў Шнітаўках. Гаваркі Мінка, што «першы сеў за стол», служыў у пана лёкаем і на загад гаспадара потым быў павешаны.

Дачыненні сялянаў з «пранцузам» хутка змяніліся. Па вёсках, пакідаючы за сабой пустыя хлявы і адрыны, гойсалі рэквізітары. Пад выглядам ахвяраванняў жаўнеры забіралі з кожнага двара па два пуды сена і саломы і па пяць — жыта і аўса. У жніўні Напалеон падпісаў новы ўказ аб рэквізіцыях, паводле якога з пяці заваяваных губерняў Вялікая армія павінна была атрымаць 528 тысяч тон збожжа, 100 тысяч тон аўса і 53 тысячы кароў.

Сяляне браліся за косы і сякеры. Барацьбой з французамі ў Полацкім павеце выславіліся жыхары вёсак Варонькі і Жарцы. У навакольных лясах дзейнічалі аддзелы з некалькіх дзесяткаў партызанаў, узброеных адбітымі ў непрыяцеля стрэльбамі.

Не ведаю, ці памятае хто ў сённяшніх Жарцах пра Максіма Маркава, што ў 1812-м стаў на чале тутэйшых мсціўцаў. Пасля вайны царскі ўрад узнагародзіў жарцаўскіх партызанаў крыжамі і медалямі. Героі палічылі сябе за вольных людзей і адмовіліся ісці на паншчыну. Іх пан Жаброўскі меў на гэты конт іншую думку. У дадатак да медалёў ён загадаў усыпаць кожнаму ніштаватую колькасць бізуноў і сам назіраў за экзекуцыяй, прыгаворваючы: «Вось табе вольнасць, вось табе крыж».

Вызначылася падчас напалеонаўскага нашэсця і сялянка з вёскі Пагуршчына (цяпер у межах горада) Фядора Міронава. Паклаўшы ў кошык сёе-тое на продаж, яна колькі разоў хадзіла ў Полацк, прыносячы адтуль у расійскі штаб звесткі пра размяшчэнне войскаў і сховішчаў. Фядора таксама спадзявалася вырвацца з няволі, аднак пан не ўлічыў баявых заслуг сваёй рабыні і пасля вайны прадаў яе ў іншы павет. Колішняя выведніца выправілася шукаць праўды ў Санкт-Пецярбург. Былы камандзір вітгенштэйнаўскага авангарда генерал Упастаў узяўся хадайнічаць, і ў выніку Фядора вызваліла з прыгону і сябе, і ўсю сям’ю. Апрача таго, наша прадпрымальная зямлячка атрымала срэбны медаль і пяцьсот рублёў — фантастычнае для тагачаснага селяніна багацце.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное