Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

Дадзены ў 1447 годзе прывілей вялікага князя Казіміра IV адкрываў продкам вольны шлях у замежжа: «Абы княжата й панове хоруговные, шляхта й бояре преречоные, кождый человек рыцерский й всякого стану мелй вольную моц выйтй с тех земель наших Великого князьства для набытья лепшого щастья своего й навченйя до земель чужйх, кром непрйятелей нашйх». Тысячы юнакоўліцвінаў здабывалі асвету ў Чэхй, Нямеччыне, Італй, Швейцарыі, Францыі. У метрычных кнігах Пражскага універсітэта за XV — першую палову XVI стагоддзя захаваліся імёны трыццаці трох студэнтаў з Вялікага Княства, сярод якіх палачане Іван Багдановіч, Мацвей, Пятро і яшчэ адзін Іван.

Шмат падарожнічаў па Еўропе, жыў у Лейпцыгу і Альтдорфе ўраджэнец Полацкага ваяводства Саламон Рысінскі — асоба адметная і таленавітая, але, на жаль, вядомая пакуль толькі жменьцы гісторыкаў ды філолагаў Наш зямляк — ці не першы і адзіны з той эпохі, які паза межамі Бацькаўшчыны з гонарам мянаваў сябе не «рутэнус» — русін, не «літуанус» — ліцвін, не «палонус» — паляк, а — «леўкарусус», іначэй кажучы, беларус (грэцкае слова «леўкас» у перакладзе значыць «белы»), Сваю родную зямлю Саламон таксама называў Леўкарусіяй. Яго малой радзімай бьша вёска Рысін на поўначы Полацкага ваяводства недалёка ад Себежа (пазней гэтыя землі захапіла Расія).

Смуга, што ахутвае жыццё Рысінскага, трохі развейваецца каля 1600 года. Тым часам ён служыў прыдворным паэтам і выхавальнікам дзяцей у князёў Радзівілаў і ўжо набыў славу паэта, перакладчыка і філосафа.

Апраўдваючы сваё біблейнае імя, ён сабраў неверагодна багатую бібліятэку. Знаёмыя лічылі яго бедным. Ён і сапраўды амаль заўсёды жыў у нястачы, аднак бедняком ніколі сябе не прызнаваў: у яго кабінеце стаялі на паліцах творы ўсіх, бадай, антычных аўтараў — ад Гамера і Герадота да Тацыта, Авідзія і Ювенала. 3 імі суседзілі кнігі зорак еўрапейскага Адраджэння — Томаса Мора, Ульрыха фон Гутэна, Яна Каханоўскага…

Пісаў Рысінскі пераважна на лацінскай і польскай мовах, якія тады хутка пашыраліся сярод нашых асвечаных суайчыннікаў Паэзію меў за вялікае, святое мастацтва. Пасля смерці паэта ў 1625 годзе засталася яго тысячатомная бібліятэка, выдадзены зборнік прыказак і багата вершаваных твораў Найболыпай мастацкай дасканаласці Саламон Рысінскі дасягнуў у жанры эпітафй. I сёння могуць расчуліць чытача развітальныя словы на смерць немаўлятаў з роду Радзівілаў Паклапаціўся майстра эпітафій і пра сябе:

Межы заходніх краін я дарэмна крокамі мераў,Землі германскія я абышоў і сарматаў краі.Час непазбежнага скону дляўсіх, як заўжды, застаецца, Смерць крыважэрнаяў кожны прытулак ціхаўпаўзе.Бось я, каго нарадзіла ля межаў Масковіі снежнай Слаўная зверам, дрымучымі нетрамі й борамі Русь… [10]

Болыпасць беларускіх студэнтаў вярталася на радзіму, хтосьці заставаўся служыць навуцы і музам на чужыне, трапляючы ў аналы іншых краін і народаў.

Англійскія гісторыкі, напрыклад, добра ведаюць: друкарскую справу ў Лондане запачаткаваў іншаземец Джон Літоў (Jon Lettou) — Іван або Ян Літвін. У 1480 годзе ён заснаваў у лонданскім Сіді друкарню, дзе выдаў антытурэцкую індульгенцыю папы рымскага Сікста ГѴ, потым лацінамоўны трактат «Разважанні пра 12 кніг з метафізікі Арыстоцеля», каментары да псальмаў і шэраг іншых кніг. Праз тры гады ён пакінуў Брытанскія астравы і, на думку некаторых гісторыкаў падаўся бліжэй да радзімы, у Кракаў.

Трон у тагачаснай сталіцы Польскага каралеўства «па сумяшчальніцтве» займаў вялікі князь літоўскі Казімір Ягайлавіч, што меў славу мілосніка і апекуна «літоўскага» мастацтва. Якраз у гады яго валадарання выйшлі ў Кракаве першыя ў гісторыі славянскія кнігі, друкаваныя кірыліцай. Вельмі верагодна, што ў іх падрыхтоўцы прыдаўся досвед лонданскага першадрукара.

Такім чынам, Ян Літвін быў першым сярод нашых суайчыннікаў паслядоўнікам бацькі кнігадрукавання Ёгана Гутэнберга. Беларускі гісторык і пісьменнік Аўген Калубовіч меркаваў што загадкавым Янам Літвінам мог быць нехта з двух згаданых раней Іванаў з Полацка, што прыкладна ў той час скончылі філасофскі факультэт Пражскага універсітэта.

Не будзем на гэтым настойваць: Полацку славы хопіць і так. У эпоху Адраджэння ён даў свету чалавека, чыё імя вельмі натуральна выглядае побач з імёнамі Рафаэля або Эразма Ратэрдамскага.

Як вы здагадаліся, гэтага палачаніна звалі Францішак Скарына.

<p>У ГАСПОДЗЕ ПАДУАНСКАЙ</p>

Года ад нараджэння Сына Божага 1512-га, у пятніцу, 5 лістапада ў храме святога Урбана ў горадзе Падуі, які сто гадоў таму ўвайшоў у склад Венецыянскай рэспублікі, сабралася калегія найслаўнейшых падуанскіх дактароў мастацтва і медыцыны.

Вучоньш мужы ціха перамаўляліся. Прайшла чутка, што сённяшняе пасяджэнне будзе разглядаць не зусім звычайную справу.

Слова ўзяў віцэпрыёр калегіі доктар Фадзей Мусаці:

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное