Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

У XVI стагоддзі болыпасць палачанаў захоўвала веру продкаў аднак паміж праваслаўнымі з’явіліся ўжо, апрача католікаў лютэране і кальвіністы. У горадзе знаходзілі гасцінны прытулак ерэтыкі з Маскоўскай дзяржавы. Дзесяць гадоў тут жыў і прапаведаваў вучань вядомага расійскага вальнадумца Феадосія Касога — Фама, што, як і настаўнік, уцёк у Беларусь ад вернае смерці.

Па вуліцах, не баючыся ні вогнішча, ні допытаў у сутарэннях інквізіцыі, хадзіў шляхціч Полацкага павета Васіль Цяпінскі. Ён выкрываў у невуцтве праваслаўнае духавенства: і іншых не навучаюць, і самі не вучацца. Дзеля асветы народа, з якім гатовы быў «разам уратавацца ці разам загінуць», ён пераклаў на беларускую мову Евангелле і сваім коштам выдаў яго ва ўласнай друкарні ў маёнтку Цяпіна (цяпер гэта Чашніцкі раён).

На дыспут з манахаміезуітамі ў Полацк прыязджаў добры знаёмы Цяпінскага філосафгуманіст і дзеяч Рэфармацыі Сымон Будны. У вучонай спрэчцы (якую, дарэчы, прайграў) ён адстойваў тэзіс пра тое, што няма ні пекла, ні раю, а душа памірае разам з целам. Паспрабаваў бы ён займацца такімі дыспутамі з маскоўскімі багасловамі!

Наша Бацькаўшчына была самай верацярпімаю краінай у Еўропе.

Ва ўсходніх суседзяў панаваў зусім інакшы дух. «Няхрышчаным немцам» нават не дазвалялі заходзіць у царкву, а калі нехта з іх і трапляў туды, яго адразу выганялі і падмяталі падлогу. Сымон Будны абураўся, што «маскавіты і тое месца, дзе «лацінец» сядзеў, сціраюць і змываюць, каб не запэцкацца». Ерась і «хулу» ў Маскоўскай дзяржаве шукалі ў кожнай драбніцы, трымаючы на падазрэнні і чужынцаў з лацінскага захаду, і сваіх аднаверцаў.

Калі ў Маскве не знайшлі ніводнага чалавека, які разумеў бы пагрэцку і пераклаў на царкоўнаславянскую мову патрэбныя кнігі, князь Васіль III напісаў ліст да манахаў Афонскае гары ў Ерэцыі. Адтуль прыехаў дапамагчы братам па веры Максім Ерэк. Ён пераклаў «Талковы Псалтыр» і яшчэ колькі кніг, а ў выніку быў абвінавачаны ўдзячнымі гаспадарамі ў «еллйнскйх и жйдовскйх ересях» і доўгія гады пакутаваў у кайданах па манастырскіх астрогах. За вязня спрабавалі заступіцца самі ўсяленскія — антыяхійскі, канстанцінопальскі ды ерусалімскі — патрыярхі, але вялікі князь Васіль III і мітрапаліт Данііл баяліся выпускаць высокаадукаванага манаха, каб той не раскрыў свету невуцтва і дзікія забабоны маскоўскага духавенства ды княжага двара, дзе панавалі звычаі і парадкі, запазычаныя ў татараў. Максім Грэк сапраўды мог бы распавесці пра жыццё ў Масковіі нямала. Напрыклад, як там па велікакняжацкім загадзе зарэзалі пад мостам, быццам авечку, лекара Антона Нямчына (бо дрэнна лячыў), як сцялі галаву другому прыезджаму лекару венецыянцу Лявону Жыдовіну або як здзекаваліся з вядомага дойліда Арыстоцеля Фіяраванці.

Адна з грамат XVII стагоддзя настаўляла маскоўскіх людзей:

«А иже имуть в наше царствие из Лйтовскйя страны ученые люди приезжать и о себе говорйтй, яко онй благочестйвые й от благочестивых родителей рожденные й воспйтанные в православной вере, словесам их не верити… А за хуленйе православновосточное веры без всякого мйлосердйя да сожжется. И книги еретические сожйгатй…»

3 часоў Вітаўта ў Вялікім Княстве жыла ідэя уніі — аб’яднання праваслаўнай і каталіцкай цэркваў Да гэтага вялі цесныя сувязі з Еўропай, навучанне моладзі ў каталіцкіх універсітэтах і, вядома, захопніцкая палітыка Масковіі з яе пагрозлівай ідэяй «трэцяга Рыма». Надзвычай цікавы факт: дакументы сцвярджаюць, што каталіцкія манахібернардзіны, якія заснавалі свой кляштар у Полацку ў 1498 годзе, займаліся місіянерскай дзейнасцю, захоўваючы ў храме ўсходні (грэцкі) абрад.

Праваслаўная царква на беларускіх землях ужо моцна рознілася з маскоўскай. У полацкіх храмах дзіця пры хросце маглі не акунаць у ваду, а абліваць. Імёны давалі не строга па святцах, але і паводле жадання бацькоў У цэрквах дапускаліся скулыітурныя выявы. Адрозненняў існавала столькі, што маскоўскія мітрапаліты называлі праваслаўную веру нашых продкаў «літоўскай схізмай» (расколам).

Вельмі розніўся і агульны культурны ўзровень Беларусі і Масковіі. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае жыло ў Еўропе. Беларусь была ўсходнім рубяжом агульнаеўрапейскага Адраджэння, або Рэнесансу.

На вялікі жаль, нашы ўсходнія суседзі ў Масковй, у адрозненне ад Беларусі, не мелі ў сваім мінулым ні эпохі Адраджэння, ні другой вызначальнай для лёсу еўрапейскай цывілізацыі з’явы, якая засталася ў гісторыі пад назваю Рэфармацыі. У той час, як культурная традыцыя і Літоўскі Статут узводзілі наш люд паспаліты ў грамадзянскі стан, народ маскоўскі, паводле слоў выдатнага расійскага гісторыка В. Ключэўскага, быў асуджаны на ролю «государевых людйшек», чыё жыццё ва ўсіх сваіх праявах залежала не ад уласнага выбару, а выключна ад волі царадэспата.

Жыхары нашай дзяржавы мелі непараўнана болей правоў і духоўнай свабоды, нязмерна болыпыя магчымасці атрымаць адукацыю.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное