Шэпчуць лісцем пажоўклым таполі, Зоры робяць за кругам круг. Я не бачыў цябе ніколі, Мой маленькі нябесны друг.Узыдзі, мая зорка срэбная, Над абшарамі нашых бароў, У людзей жа на сёмым небе Не было ніколі сяброў. Не да неба ляцела іх сэрца, А да ніў сваёй стараны. Ўсе яны зямныя да смерці, Але ты хіба не зямны? Тут прыпала табе нарадзіцца, Тут звычайныя людзі зямлі Разгадалі тваю таямніцу І сусвету цябе аддалі. І, як многія, сэрцам чыстыя, Што выходзяць з цемрай на бой, Ты на працы згарыш калісьці, Ўсё аддаўшы Радзіме сваёй.