Читаем Эльдарада просіць дапамогі полностью

— Адчапіцеся, саколікі. Сама не ведаю. Бабка Тэкля ўстала і пайшла ў хлеў.

— Ен каля Дворнага Саду выскачыў? — гукнула Наташа.

— Не ведаю. Усё пераблыталася, — пачулі мы ў адказ.

— Чулі? — звярнуўся да мяне і Наташы Міхась. — Са страху бабцы Тэклі здалося, што таго страхалюда ўбачыла.

— Старэнькай бабцы паверылі,— ўздыхнуў я.

<p>НОЧЧУ КАЛЯ ДВОРНАГА САДУ, АЛЬБО ШТО ЗДАРЫЛАСЯ З НАТАШАЙ</p>

Мы хацелі ісці дамоў, але Наташа распачала спрэчку:

— Дык не верыце, што ёсць Эльдарада, што касманаўты ёсць, што бутэлечная пошта ёсць?

— Табе толькі з бабкай Тэкляй сябраваць, — сказаў Міхась Наташы.

Пакрыўдзілася Наташа. Яшчэ як пакрыўдзілася!

— Не верыце? — яна ледзь не плакала. — Я цяпер жа пайду ў Дворны Сад і знайду таго невядомага. Дакажу…

Не думаю, што Наташа пайшла б у Дворны Сад, калі б Міхась масла ў агонь не падліў.

— Пойдзеш? І свайго эльдарадаўца да нас прывядзеш? Пад ручку? — прамовіў са здзекам.

— Да вас не прывяду. Ен з вамі размаўляць не захоча. Вы, вы… Бабы ў штанах.

Павярнуўшыся, яна шпарка пакрочыла па дарозе.

Вось дык Наташа! Узнагародзіла нас мянушкаю! «Бабы ў штанах…» Няўжо мы так на іх падобныя?

— Глянь, пайшла! У Дворны Сад! — вырвалася ў мяне.

— Пайшла, — заморгаў вачыма Міхась. Няёмка яму стала. Што ж, лішняга ён нагаварыў. Да Дворнага Саду было два кіламетры, не меней.

Спачатку трэба было ісці праз поле, да рэчкі, і ўжо далей, паўз рэчку, дарога вяла проста да Дворнага Саду.

Дворным Садам называюць у нас былую панскую сядзібу. Некалі, як расказвалі старэйшыя, у Дворным

Садзе стаяў вялікі панскі палац. А вакол палаца быў прыгожы парк з сажалкамі, дзе гадаваліся карпы, карасі.

Цяпер ад палаца засталіся толькі напаўразбураныя сцены, густа парослыя кустамі. Да падмурка вядуць ўтравелыя дарожкі між старых ліп. Скрозь у Дворным Садзе зараснікі бэзу, дзікай шыпшыны. З гэтых кустоў іншы раз і днём нялёгка выбрацца. А цяпер, калі цямнее, калі шэры паўзмрок ахутаў наваколле?..

— Наташа, вярніся! — крыкнуў я. А яна нават не павярнулася.

— Яе цяпер і на веласіпедзе не дагоніш, — прагаварыў Міхась. — Пайшлі за ёю. Нядобра адну пакідаць.

І мы пайшлі за Наташай.

Вось яна павярнула на поле. Праз поле да рэчкі — гэта мы добра ведалі — вяла ўтаптаная сцежка. Ды ў цемры не заўважылі, мінулі яе. Вяртацца назад, шукаць тую сцежку не было калі. Наташа ўжо даволі далёка адышлася ад нас. Месячы чаравікамі коўзкую зямлю, пайшлі напрасткі. Зямля прыліпала да падэшваў, чаравікі сталі як пудовыя, мы ледзь выцягвалі ногі. Здавалася, што полю не будзе канца.

— Наташа! — галёкнуў Міхась. Наташа не азвалася.

— Каб спынілася, то адразу прабачэння папрасіў бы, — цяжка сапучы, прамовіў Міхась.

Нарэшце выйшлі да ракі, на дарогу. Хутчэй, цяпер можна хутчэй. Там, удалечыні, у змроку, маленькая Наташына постаць.

— Дворны Сад ужо недалёка, — глуха прагаварыў Міхась.

— Не. Яшчэ далёка, — кажу я.

— Табе проста здаецца. Сёння туман па зямлі сцелецца. У такое надвор'е дрэвы заўсёды здаюцца больш аддаленымі.

— Я пра гэта не чуў.

— Закон оптыкі трэба ведаць. Ад дрэваў адбіваецца святло, а туман яго рассейвае. Таму дрэвы меней асветленыя. Вось і здаецца, што яны знаходзяцца далёка ад нас.

Па праўдзе сказаць, мяне цяпер не цікавіў закон оптыкі. Лепей я фільм па тэлевізары паглядзеў бы.

Вёска далёка ззаду, здзічэлы панскі парк наперадзе.

— Пабеглі,— прапанаваў я Міхасю. — Дагонім Наташу, назад вернем. Калі і прабачэння папросім, то карона з нас не спадзе.

— Пабеглі.

Мы пабеглі, пазіраючы наперад. Дзе ж Наташа? Ага, здаецца, вунь, на ўскрайку парку спынілася, стаіць. Усё-ткі баіцца ісці ў парк.

— Стаіць. Бачыш?

— Угу, — выдыхнуў Міхась.

— Хай крыху палекаціць. Хутка сама вернецца. Мы спыніліся. А Наташа ўсё стаіць, чамусьці

не вяртаецца назад. Няўжо ёй зусім не страшна?

— Трэба клікаць, — сказаў Міхась.

І ў гэты момант да нас данёсся крык, тоненькі-тоненькі: «О-о-ой!» Гэта, я мог прысягнуць, крычала Наташа.

Мы з Міхасём як аслупянелі. Не ведаю, як у Міхася, але ў мяне валасы на галаве, здалося, падняліся.

Некалькі хвілін мы стаялі як у здранцвенні. Першым апамятаўся Міхась.

— Ты чуў?

— Чуў. Наташа крыкнула.

— А дзе яна? Дзе? Яна стаяла там. Цяпер няма. Сапраўды, там, дзе мы нядаўна бачылі Наташыну

постаць, цямнеў здзічэлы кустоўнік.

<p>СУСТРЭЧА З ЧАЛАВЕКАМ-ЖАБАЙ</p>

— Што будзем рабіць? — запытаўся Міхась. Я паціснуў плячамі.

— Схаваемся і будзем назіраць за паркам, — кажу я. — Магчыма, заўважым кагосьці. Нам пакуль нельга туды ісці.

— Чаму гэта?

— А калі і нас там схопяць? Хіба не разумееш? Міхась уздыхнуў.

Мы прыселі і пачалі назіраць за паркам. А ў парку хоць бы сучок трэснуў.

— Пакрычым? — нахіліўся да мяне Міхась.

— А калі той, што Наташу схапіў, сюды прыйдзе?

— Марозік, а мы не верылі ёй, — сказаў Міхась. — Смяяліся. Той, з Эльдарада, яе схапіў. Мы вінаватыя.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Илья Муромец
Илья Муромец

Вот уже четыре года, как Илья Муромец брошен в глубокий погреб по приказу Владимира Красно Солнышко. Не раз успел пожалеть Великий Князь о том, что в минуту гнева послушался дурных советчиков и заточил в подземной тюрьме Первого Богатыря Русской земли. Дружина и киевское войско от такой обиды разъехались по домам, богатыри и вовсе из княжьей воли ушли. Всей воинской силы в Киеве — дружинная молодежь да порубежные воины. А на границах уже собирается гроза — в степи появился новый хакан Калин, впервые объединивший под своей рукой все печенежские орды. Невиданное войско собрал степной царь и теперь идет на Русь войной, угрожая стереть с лица земли города, вырубить всех, не щадя ни старого, ни малого. Забыв гордость, князь кланяется богатырю, просит выйти из поруба и встать за Русскую землю, не помня старых обид...В новой повести Ивана Кошкина русские витязи предстают с несколько неожиданной стороны, но тут уж ничего не поделаешь — подлинные былины сильно отличаются от тех пересказов, что знакомы нам с детства. Необыкновенные люди с обыкновенными страстями, богатыри Заставы и воины княжеских дружин живут своими жизнями, их судьбы несхожи. Кто-то ищет чести, кто-то — высоких мест, кто-то — богатства. Как ответят они на отчаянный призыв Русской земли? Придут ли на помощь Киеву?

Александр Сергеевич Королев , Андрей Владимирович Фёдоров , Иван Всеволодович Кошкин , Иван Кошкин , Коллектив авторов , Михаил Ларионович Михайлов

Фантастика / Приключения / Исторические приключения / Славянское фэнтези / Фэнтези / Былины, эпопея / Детективы / Боевики / Сказки народов мира