Читаем Аз Iф (СИ) полностью

Значыцца, у той вечар Я╝ген ╕ Дан╕к зно╝ пагрызл╕ся. Я помню гэта так выразна, быццам ╝сё адбылося тольк╕ ╝чора. У нашай халупе ╝сяго адз╕н пакой. М╕н╕мум мэбл╕ - прац╕снутая канапка, два тапчаны, пара зэдл╕ка╝. Паламанае крэсла, заваленае вопраткай - яго мы выкарысто╝ваем замест шафы для адзення. А што, вельм╕ зручна. На падаконн╕ку цьмее газн╕чка. Я╝ген валяецца на тапчане, круц╕ць у руках пульхны канверт. На падлозе каля тапчана ста╕ць раздзя╝баны магн╕тафон на акумулятарных батарэйках. Мадэль канца дзевяностых, з двума адсекам╕ - для кампакт-дыска ╕ для плёначнай касеты. У тыя часы кампакт-дыск╕ был╕ рэдкасцю, ╕ гэты агрэгат, напэ╝на, л╕чы╝ся прасунутай мадэллю. Магн╕тафон уключаны, ╕ на ╝сю халупу раве 'Дом узыходзячага Сонца' групы Animals. Улюбёная песня Я╝гена. Дан╕к яе ненав╕дз╕ць. Ён ненав╕дз╕ць усё, што мае дачыненне да 'брудных х╕п╕' (яго тэрм╕н), у прыватнасц╕ - заходнюю музыку шасц╕дзясятых. Дан╕к сядз╕ць за сталом, абхап╕╝шы галаву рукам╕. Ён зац╕скае вушы далоням╕ ╕ нев╕душчым╕ вачыма глядз╕ць у раскрытую Кн╕гу.

Напярэдадн╕ яны з Я╝генам ужо паспел╕ пасварыцца. Не вельм╕ моцна, без калатнечы. Я╝ген прада╝ выдавецтву сваё чарговае апавяданне. Атрыма╝ ганарар. Дан╕к прапанава╝ пакласц╕ гэтыя грошы ╝ нашу агульную 'касу'. Я╝ген адмов╕╝ся. Затым адбы╝ся ╕х стандартны абмен 'любезнасцям╕'- я ╝жо прывык ╕ амаль не рэагую. Цяпер Дан╕к сядз╕ць у куце, спрабуючы засяродз╕цца над Кн╕гай, а Я╝ген валяецца на тапчане, размахваючы канвертам з грашыма. Быццам адмыслова дзеля таго, каб яшчэ больш зачап╕ць Дан╕ка.

Я ляжу, нацягну╝шы на галаву ко╝дру. Спрабую заснуць. Падчас свайго жыцця ╝ абшчазе я навучы╝ся засынаць ╝ любых умовах - з уключаным святлом, пад аглушальную музыку, гвалт ╕ рогат. Стам╕╝ся я страшна - ад Я╝гена, ад Дан╕ка, ад усяго, чым мы зараз займаемся. Пры ╕ншых абстав╕нах наша хе╝ра да╝но б разбеглася на ╝се чатыры бак╕, але мы зайшл╕ занадта далёка. Мы ╝жо не можам спын╕цца. Нарэшце Дан╕к не вытрымл╕вае.

- Я╝ген, выруб╕ гэта лайно! - крычыць ён.

- Не падабаецца? - кажа Я╝ген, хмылячыся. - ╤дз╕ чытай на вул╕цу. Там цябе ╝жо чакаюць. Давай, вал╕. Не зам╕най ген╕яльнаму п╕сьменн╕ку цешыцца трыумфам.

- Ты хрэн сабачы, а не п╕сьменн╕к, - цэдз╕ць скрозь зубы Дан╕к. - Выруб╕ музыку!

Я╝ген нядобра ╝см╕хаецца. К╕дае канверт, спа╝зае з тапчана. Падыходз╕ць да магн╕тафона ╕ выкручвае гук напо╝н╕цу. Цяпер ужо не вытрымл╕ваю я.

- Слухайце, заткн╕цеся вы абодва! Дайце паспаць чалавеку.

Не рэагуючы на мае словы, яны стаяць пасярод пакоя тварам у твар, як дзве г╕ены, гатовыя нак╕нуцца адз╕н на аднаго. Я╝ген хмыл╕цца. Дан╕к калоц╕цца ад злосц╕. Нарэшце ён плюе Я╝гену пад ног╕ ╕ выбягае з дома, храсну╝шы дзвярыма.

- Куды гэта ён? - пытаюся я.

Я╝ген пац╕скае плячыма.

- Пайшо╝ складаць пяц╕радко╝╕ ╝ святле маркотнай бледнай по╝н╕. Шыз╕к.

Чмыхну╝шы, Я╝ген вяртаецца да свайго тапчана ╕ выключае, нарэшце, магн╕тафон. У доме роб╕цца ц╕ха, вельм╕ ц╕ха. Чутны тольк╕ строкат цыкад за акном. У глыб╕н╕ лесу з трэскам вал╕цца дрэва. Потым яшчэ адно.

- Чу╝? - кажа Я╝ген. - Спадзяюся, наш нябачны сябар адгрызе Дан╕ку яго тупую башку.

Я не адказваю. Я╝ген садз╕цца на тапчан ╕ пачынае перал╕чваць купюры. Ён нервуецца. Гэта за╝важна па яго збялелым абл╕ччы ╕ пальцах, як╕я дробна трасуцца. Строкат цыкад проста невыносны. Я╝ген сказа╝ аднойчы, што старажытныя арабы называл╕ яго 'аз ╕ф'. Альбо 'аль аз╕ф'. Гэта значыць 'выццё дэмана╝'. ╤м мро╕л╕ся галасы нячысц╕ка╝ ╝ спевах начных насякомых.

Не ведаю наконт араба╝, але ╝ строкаце начных цыкад мне чуецца тольк╕ голас Дан╕ка. Цяпер, кал╕ ён памёр. Вось гэта па-сапра╝днаму невыносна. Я адрозн╕ваю асобныя словы ╕ цэлыя фразы, але не магу ╝лав╕ць ╕х сэнс. Не разумею. Гэта дрэнна, што не разумею. Бо Дан╕к спрабуе сказаць штосьц╕ вельм╕ важнае. Таму што н╕хто так ╕ не даведа╝ся, куды падзелася Кн╕га, ╕ дзе цяпер той, хто хадз╕╝ кругам╕ вакол нашай хац╕ны, ломячы дрэвы... Гало╝нае - не прагаварыцца ╝рачам. Яны вырашаць, што ╝ мяне галюцынацы╕, ╕ павял╕чаць дозу. Вось гэтага не трэба. Ад гэтых таблетак я ╕ так адчуваю сябе напалову ╕дыётам.

***

Я н╕кол╕ не дума╝, што ╝ ма╕м жыцц╕ можа здарыцца штосьц╕ надзвычайнае. Я жы╝, як усе - нуднавата, але стаб╕льна. Бы╝ простым, н╕чым не выб╕тным студэнтам-другакурсн╕кам. Пра╝да, у мяне было не зус╕м звычайнае захапленне - я п╕са╝ апавяданн╕. Паказва╝ ╕х я тольк╕ самым бл╕зк╕м сябрам. Каза╝, што п╕шу чыста па прыколу, але таемна спадзява╝ся, што кал╕-небудзь я усё-тк╕ надрукуюся. Неабавязкова ╝ самав╕тым выданн╕, для пачатку сыдзе ╕ 'Маргана'... А потым я зно╝ сустрэ╝ Дан╕ка. Сустрэ╝ там, дзе менш за ╝сё чака╝ яго ╝бачыць. У музе╕ к╕намастацтва, на паказе нямога к╕но 1920-х. Я не аматар так╕х ф╕льма╝, але яны падабал╕ся маёй дзя╝чыне. Гэта яна падахвоц╕ла мяне пайсц╕. Халера! Кал╕ б тольк╕ мог ведаць загадзя, чым усё гэта скончыцца...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Фараон
Фараон

Ты сын олигарха, живёшь во дворце, ездишь на люксовых машинах, обедаешь в самых дорогих ресторанах и плевать хотел на всё, что происходит вокруг тебя. Только вот одна незадача, тебя угораздило влюбиться в девушку археолога, да ещё и к тому же египтолога.Всего одна поездка на раскопки гробниц и вот ты уже встречаешься с древними богами и вообще закинуло тебя так далеко назад в истории Земли, что ты не понимаешь, где ты и что теперь делать дальше.Ничего, Новое Царство XVIII династии фараонов быстро поменяет твои жизненные цели и приоритеты, если конечно ты захочешь выжить. Поскольку теперь ты — Канакт Каемвасет Вахнеситмиреемпет Секемпаптидседжеркав Менкеперре Тутмос Неферкеперу. Удачи поцарствовать.

Болеслав Прус , Валерио Массимо Манфреди , Виктория Самойловна Токарева , Виктория Токарева , Дмитрий Викторович Распопов , Сергей Викторович Пилипенко

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Современная проза