Читаем Аз Iф (СИ) полностью

Я закры╝ нататн╕к ╕ к╕ну╝ яго ╝ печ, дзе яшчэ тлела вуголле. Тонкая папера адразу ╝спыхнула. Я глядзе╝, як сп╕саныя старонк╕ чарнеюць ╕ курчацца ╝ полым╕. Эх, Дан╕к. Н╕хто не веда╝, што дзеецца ╝ тваёй галаве. Ты павольна губля╝ розум, ╕ ╝с╕м было напляваць. Н╕кому не было да цябе справы, апроч таго, чый голас ты чу╝ ╝ строкаце начных насякомых...

Што было потым?

Да гэтай частк╕ майго аповеду следчыя ставяцца крайне скептычна. Урачы маюць сваё меркаванне. Яны гавораць пра ан╕рызмы, снападобныя галюцынацы╕ ╕ ╝сё такое ╕ншае. А таксама пра кароткачасовую страту памяц╕, выкл╕каную пс╕халаг╕чным шокам. Н╕чога не магу сказаць на гэты конт. Я не ведаю, як╕м чынам ствол апыну╝ся ╝ мяне ╝ руках. Не ведаю, як я дабра╝ся да шашы. Не ведаю, як атрымалася, што Я╝ген мёртвы, а я ╝сё яшчэ жыву. Але я выразна помню ╝сё да таго моманту, як Я╝ген пача╝ крычаць. Я проста расказваю тое, што бачы╝ на ╝ласныя вочы.

Я╝ген сядзе╝ на канапцы ╕ куры╝, раняючы попел на падлогу. Я ляжа╝ без с╕л на мулк╕м тапчане, адчуваючы смяротную стомленасць. Навальн╕ца не сц╕хала. У начным небе шугал╕ маланк╕. Абложны дождж вал╕╝ сцяной ╕ калац╕╝ па толевым даху хац╕ны. Я╝ген змрочна пажартава╝, што цяпер яму не трэба будзе адмываць машыну. Здаецца, я штосьц╕ адказа╝ яму ╝ тым жа духу.

А потым затрашчал╕ цыкады. Рапто╝на, як быццам нехта павярну╝ руб╕льн╕к. ╤х строкат заглуша╝ нават шум залевы. У лесе пачал╕ вал╕цца дрэвы. Усё бл╕жэй ╕ бл╕жэй. Штосьц╕ ╕мчала скрозь гушчар з хуткасцю дызельнага цягн╕ка. Затым мы адчул╕ ╝дар у сцяну. Потым яшчэ адз╕н. ╤ яшчэ. Нехта нябачны кружы╝ вакол хаты, калоцячы ╝ сцены. Струхлелыя дошк╕ трашчал╕. Халупа хадз╕ла ходырам. Газавая лямпа перакул╕лася ╕ згасла. Шыбы трэснул╕ ╕ асыпал╕ся градам аскепка╝. Падлогу адразу пачало зал╕ваць дажджом.

- Камян╕! - выкл╕кну╝ Я╝ген.

У цемры я не бачы╝ выразу яго твару, але ╝ ягоным голасе чу╝ся непадробны жах. Ён к╕ну╝ся да выхаду, расх╕ну╝ дзверы ╕ замёр на парозе, не наважваючыся выйсц╕ з дому. Зно╝ шуганула бл╕скав╕ца. Укленчы╝шы, Я╝ген працягну╝ руку за парог ╕ прыня╝ся л╕хаманкава мацаць па мокрай зямл╕.

- Тваю... - ён брудна вылая╝ся. - Дзе яны?!

Ён шарахну╝ся зваротна ╝ дом ╕ зачын╕╝ дзверы. Павярну╝ся да мяне. У выбл╕ску маланк╕ я разгледзе╝ яго абл╕чча, скажонае лютай злосцю. Я н╕ разу яшчэ не бачы╝ яго так╕м.

- Хто забра╝ камян╕? - прашыпе╝ Я╝ген. - Уладзь, паскуда, ты?

Я не паспе╝ яму адказаць. Мы пачул╕ яшчэ адз╕н удар у сцяну, а потым дзверы адчын╕л╕ся. На парозе стая╝ Дан╕к. Яго вопратка была запэцкана балотнай тванню, з мокрых валасо╝ ручаям╕ збягала вада.

И тады Я╝ген пача╝ крычаць.

Апошняе, што я помню - гэта Дан╕к са ствалом у руцэ. Ён павольна ╝ск╕двае руку ╕ нац╕скае на спуск. Потым успышка ╕ лямант Я╝гена.

Кал╕ мяне затрымал╕ на трасе, я бы╝ амаль у непрытомнасц╕. Не мог нават гаварыць. Спачатку мяне адвезл╕ ╝ пастарунак, але пратрымал╕ там нядо╝га. Бачна было, што я не ╕х кл╕ент. Кал╕ мяне адратавал╕ ╝ бальн╕чцы, першае, што я спыта╝, было: дзе Кн╕га? Ц╕ знайшл╕ яны Кн╕гу?

Кн╕га зн╕кла. Затое мел╕ся два трупы ╝ хац╕не - адз╕н з прастрэленай галавой, друг╕ таксама з кулявым╕ раненням╕, несумяшчальным╕ з жыццём. Экспертыза выяв╕ла, што яны памерл╕ ╝ розны час. Дан╕к - ад стрэлу ва ╝пор. Канечне, гэта было не самагубства. Яго рот бы╝ заб╕ты балотнай тванню, гэтая ж твань была ╝ яго лёгк╕х. Гэта значыць, што Дан╕к яшчэ дыха╝, кал╕ мы к╕нул╕ яго ╝ багну. А потым, насёрба╝шыся балотнай жыжк╕, ён нейк╕м чынам выбра╝ся з дрыгвы ╕ дайшо╝ да нашай хац╕ны. ╤ ствол не забы╝ся прыхап╕ць. Гэта было цалкам невытлумачальна. Чалавек з вадкасцю ╝ лёгк╕х ╕ дз╕ркай у галаве не пав╕нен нават жыць, не тое што цягацца па дарогах ╕ страляць, як ка╝бой... З Я╝генам усё было прасцей. Ён валя╝ся каля сцяны, увесь зрашэчаны кулям╕. У яго разрадз╕л╕ по╝ную абойму. Стралял╕ з таго ж п╕сталета, з якога бы╝ заб╕ты Дан╕к. Ствол аказа╝ся 'левым', не зарэг╕страваным. ╤ на ╕м был╕ адб╕тк╕ ма╕х пальца╝. Тольк╕ ма╕х.

***

Кал╕ ╝жо ён нарэшце сыдзе, гэты м╕л╕цыянт? Абрыд дашчэнту. Пра што яшчэ ён хоча даведацца? Я сказа╝ яму ╝сё, мне няма чаго дадаць... Падпалко╝н╕к ма╝чыць. Глядз╕ць на мяне ледзь не з жалем. Потым працягвае руку ╕ амаль па-сябро╝ску ляпае мяне па плячы.

- Ладна, Уладзь. Ты не хвалюйся, н╕чога табе не зробяць. З юродз╕вага што возьмеш?

- Я не заб╕ва╝, - кажу я. - Вы мне не верыце?

Ён усм╕хаецца.

- Веру, чаго ж не верыць. Гэты не ты. Гэта Мышыны Кароль, як╕ сядз╕ць у цябе на плячы ╕ нашэптвае ╝сяк╕я гадасц╕. Так, Уладзь?

Я не адказваю. Ён задуменна глядз╕ць на мяне, пац╕раючы падбароддзе кончыкам╕ пальца╝. Потым прысаджваецца на край майго ложка.

- Ведаеш, ёсць у мяне адна верс╕я... Уладзь, табе не прыходз╕ла ╝ галаву, што ╝ вашай хе╝ры бы╝ нехта пяты?

- Пяты? - тупа перапытваю я.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Фараон
Фараон

Ты сын олигарха, живёшь во дворце, ездишь на люксовых машинах, обедаешь в самых дорогих ресторанах и плевать хотел на всё, что происходит вокруг тебя. Только вот одна незадача, тебя угораздило влюбиться в девушку археолога, да ещё и к тому же египтолога.Всего одна поездка на раскопки гробниц и вот ты уже встречаешься с древними богами и вообще закинуло тебя так далеко назад в истории Земли, что ты не понимаешь, где ты и что теперь делать дальше.Ничего, Новое Царство XVIII династии фараонов быстро поменяет твои жизненные цели и приоритеты, если конечно ты захочешь выжить. Поскольку теперь ты — Канакт Каемвасет Вахнеситмиреемпет Секемпаптидседжеркав Менкеперре Тутмос Неферкеперу. Удачи поцарствовать.

Болеслав Прус , Валерио Массимо Манфреди , Виктория Самойловна Токарева , Виктория Токарева , Дмитрий Викторович Распопов , Сергей Викторович Пилипенко

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Современная проза