- А сапра╝ды, Уладзь, сербан╕ гарбатк╕, не пашкодз╕ць! - умяша╝ся Я╝ген. - Вось тольк╕ да чаю няма н╕ халеры. Не паспе╝ учора заехаць у г╕пермаркет. А тут, як на л╕ха, машына паламалася. Не заводз╕цца, каб яе.
Я╝ген ласкава паляпа╝ далонню па капоце. Дан╕к ма╝ча╝. Ц╕ха с╕пе╝ чайн╕к на агн╕. Я асцярожна глыта╝ моцны, гарачы, як к╕пень, чай без цукру.
- Уладзь, зраб╕ ласку, зганяй у горад, - сказа╝ раптам Я╝ген. - Трэба чаго пажэрц╕ куп╕ць. Грошы я табе дам.
Я папярхну╝ся.
- У горад? Цяпер?
- Хв╕л╕начку...
Ён узя╝ мяне за руку ╕ адвё╝ убок.
- Уладзь, ты не хвалюся, - зашапта╝ ён. - Мы тут с Дан╕кам пагутарыл╕, ╕ я яго супако╕╝. Управ╕╝ яму мазг╕. Нармалёва ╝сё.
Бачачы, што я ╝сё яшчэ сумняваюся, ён дада╝ уголас:
- Паслухай... Я пра╝да не ведаю, кал╕ наладжу рухав╕к. Можа, праз гадз╕ну, а можа, праз тыдзень. Мы так з голаду памром. Хутчэй, чым да нас дабярэцца наш нябачны сябрук... Давай, браце, туды ╕ зваротна. А я тут прыгляджу за Дан╕кам. Мы з ╕м цудо╝на ладз╕м.
╤ я зда╝ся. Што мяне па-сапра╝днаму захапляла ╝ Я╝гене - гэта яго п╕сьменн╕цк╕ талент ╕ здольнасць пераконваць.
Без машыны дабрацца да горада з нашай глухмен╕ не так проста. Хаця ╕ тут ёсць варыянты. Можна дашкандыбаць пешшу да трасы ╕ ехаць у горад а╝таспынам. Можна цягн╕ком. Чыгуначная станцыя знаходз╕цца па той бок шашы, за катэджным пасёлкам. Хуткасную трасу трэба пераходз╕ць па бетонным тунэл╕, загаджаным дашчэнту ╕ цёмным, як труна - лямпачк╕ пад столлю да╝но павыкалупл╕вал╕ мясцовыя вандалы. Электрычк╕ спыняюцца тут чатыры разы ран╕цай ╕ тры разы вечарам. Выбар небагаты, але хоць штосьц╕.
Я паспе╝ на апошнюю ран╕шнюю электрычку. У вагоне сядзел╕ дачн╕к╕-пенс╕янеры ╕ некальк╕ калдыро╝ з прап╕тым╕ ф╕з╕яном╕ям╕. Пачува╝ся я н╕якавата. За гэты час я амаль што адвык ад людзей.
Выйша╝ я на перадапошняй станцы╕, ужо ╝ межах горада. Г╕пермаркет знаходз╕╝ся побач з вакзалам. Я╝ген адда╝ мне свой гаманец ╕ спарты╝ную сумку. З хв╕л╕ну я пастая╝ на пероне, разважаючы. Мне н╕чога не зам╕нала куп╕ць б╕лет да Брэста ╕ ╝матаць дадому. Я бы ╝сё растлумачы╝ сваякам. Вярну╝ся бы ва ╝н╕верс╕тэт. Зно╝ пача╝ бы жыць нармальна. Я╝гена я не бая╝ся. Ну сапра╝ды, што ён мне зроб╕ць? Заб'е? Смеху варта. Каб яго самога не падстрэл╕л╕... Потым я ╝спомн╕╝ цыкад ╕ паваленыя дрэвы, вылая╝ся ╝ думках ╕ рушы╝ да г╕пермаркета.
Да электрычк╕ заставалася яшчэ некальк╕ гадз╕н. Я бязмэтна цяга╝ся па горадзе. Сумка, напханая кансервам╕ ╕ ролтанам╕, муляла плячо. Я зайшо╝ у х╕пстарскую кавярню - тую самую, дзе мы кал╕сьц╕ сядзел╕ разам з Геляй ╕ гаман╕л╕ пра л╕таратуру ╕ к╕наэкспрэс╕ян╕зм. Як да╝но гэта было? Пару месяца╝ таму? А здаецца, м╕нула ╝жо цэлая вечнасць. Я ╝зя╝ падвойны эспрэса на вынас. Седзячы на ла╝цы ╝ скверыку, я п╕╝ гарачую каву ╕ безуважл╕ва глядзе╝ на м╕нако╝. На душы было пагана. Хацелася пазван╕ць Гел╕. Я не веда╝, пра што з ёй гаварыць, ды гэта было ╕ не патрэбна. Дастаткова проста пачуць яе голас ╕ пераканацца, што з ёй усё ╝ парадку. Мой маб╕льн╕к да╝но здох. Я вярну╝ся ╝ кавярню ╕ папрас╕╝ тэлефон у барысты. Набра╝ нумар Гел╕. Абанент недасягальны. Тады я ╝зя╝ яшчэ кавы ╕ паплё╝ся на вакзал.
***
Кал╕ я вярну╝ся з горада, ужо надышл╕ прыцемк╕. У сутонн╕ каля халупы бялела 'А╝дз╕' Я╝гена. Сам ён сядзе╝ ля парога, прых╕ну╝шыся да дзвярэй, ╕ нетаропка пакурва╝ цыгарку. Яго левае брыво было рассечанае да крыв╕, а н╕жняя губа за╝важна прыпухла.
- Што з тварам? - спыта╝ я.
- У аварыю трап╕╝. У невял╕кую. Вупыры на дарогах, ведаеш.
- Ездз╕╝ некуды? Чакай, у цябе ж машына...
- Адрамантава╝.
Я╝ген к╕ну╝ цыгарэту ╕ падня╝ся, абтрасаючы нагав╕цы.
- Уладзь, ты тольк╕ не пс╕х\уй. Там Дан╕к... Ну, так бы мов╕ць, су╕цыдну╝ся.
Я павольна пастав╕╝ сумку на зямлю.
- Ты што сказа╝?
- Самазаб╕╝ся. Мазг╕ сабе выб╕╝. Карацей, сам паглядз╕.
Ён адышо╝ся, прапускаючы мяне да дзвярэй. У хаце было ц╕ха. Пам╕ргвала газавая лямпа. На падлозе пасярод пакоя валя╝ся п╕сталет. Дан╕к па╝ляжа╝, прывал╕╝шыся сп╕най да тапчана. На месцы яго левага вока зе╝рала дз╕рка. Збялелы твар бы╝ зал╕ты крывёй ╕ сл╕зкай барваватай брыдотай, што выцякала з разварочанай вачн╕цы. Закарэлыя плямы был╕ на яго куртцы ╕ ц╕шотцы, а таксама на падлозе ╕ на ко╝дры, якой бы╝ засланы тапчан. Сцяна над тапчанам была запырсканая крывёй ╕ нейк╕м жа╝тлявым ашмоццем.
- Госпадзе...- выдыхну╝ я.
- Бога няма, - адрэза╝ Я╝ген.
Ён з заклапочаным выглядам ступ╕╝ да тапчана ╕ пача╝ сцягваць з яго скрыва╝леную ко╝дру.
- Як гэта здарылася? - прагавары╝ я.
Я╝ген закац╕╝ вочы.
- А я ведаю? Кал╕ я прыеха╝, ён ужо бы╝ у так╕м стане.
Ён к╕ну╝ ко╝дру на падлогу, потым учап╕╝ся Дан╕ку ╝ ка╝нер куртк╕ ╕ пацягну╝ на сябе.
- Ну што ста╕ш, як той на багамоле? Давай дапамагай! - ра╝ну╝ Я╝ген.