Зборнік вершаў Адама Глёбуса «Скрыжаванне» - гэта толькі трыццаць тры вершы. Цяжка казаць ці лічба гэтая намераная, ці проста выпадковая. Вершы, сабраныя ў зоборніку – філасофскія разважаньні. Своеасаблівы пошук істнасьці, веры, вышэйшай сілы, свайго месца ў сьвеце, ды месца ў тым жа сьвеце сваёй краіны. Прыкладам таго можа быць хаця б тытульны верш «Скрыжаванне», які заканчваецца словамі: «Я стаю на крыжы// Беларускiх дарог// І не бачу дзвярэй,// За якiмi ёсць Бог». (N.G.)
Адам Глобус
У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса "Толькі не гавары маёй маме" сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.