Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

У маёнтку Крашуты па дарозе з Полацка на Невель мастак I. Захараў аглядаў «выдатную карцінную галерэю са шматлікімі арыгінальнымі палотнамі». Самым каштоўным у гэтым мастацкім зборы было выразанае з косці распяцце, якое, па словах гаспадара — палкоўніка A. I. К. (на жаль, падарожнік падае толькі ініцыялы), належала французскай імператрыцы Жазэфіне. Затым Захараў апісвае срэбны сервіз, на кожнай рэчы якога замест кляйма быў партрэт Напалеона. Гэтыя рарытэты палкоўнік вывез у 1814 годзе з Парыжа, дзе тады знаходзіліся расійскія войскі. Апрача галерэі A. I. К. ганарыўся «цудоўнай бібліятэкай».

У шляхецкіх дамах чыталі збольшага польскую літаратуру. Аматары прыгожага пісьменства выпісвалі з Пецярбурга і з Вільні штогоднікі «Незабудка» і «Рочнік літарацкі». У другім нумары «Рочніка» за 1844 год быў надрукаваны ўрывак з «Гісторыі ў легендзе» — рамана-жыццяпісу, прысвечанага святой Еўфрасінні. Ён належаў пяру Міхала Борха, уладальніка недалёкага ад Полацка маёнтка Прэлі Дынабургскага павета. Выбраны ў 1850-м маршалкам шляхты Віцебскай губерні, Борх займаўся гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, перакладаў на французскую Адама Міцкевіча, выдаў у Вільні па-польску кнігу «Два словы пра Дзвіну».

Паўтары сотні падпісчыкаў меў у Прыдзвінні яшчэ адзін польскамоўны альманах сярэдзіны XIX стагоддзя «Рубон» (як мы памятаем, гэта старажытнае найменне Дзвіны), назва якога вызначала і кола аўтараў.

Першы нумар «Рубону» адкрываўся праграмным вершам «Дзвіна» фалькларыста і грамадскага дзеяча (а з 1880 года — віцебскага губернскага маршалка) Ігната Храпавіцкага, што павінен быў будзіць беларусаў:

У цемры схованая рэчка спачывала,Цяпер глыбокія зноў замуціла хвалі:Стары Рубон прачнуўся і зірнуў удалеч,Азваўся, быццам бура громіста сказала:«Мой дзень! Хто ж вас ад сну мярцвяцкага абудзіць?»Чакаю — шмат чакаць — лятуць гады, стагоддзі,Канец іспытам нашым так і не прыходзіць,Ах! як жа безнадзейнасць мучыць тут і нудзіць.Ля Віліі і Нёмна чутны бардаў спевы,Над Віслаю паўсталі, расквітнелі сёлы,А тут пустэча — цішыні глухой рассевы,Як збеглі ад мяне гурты сыноў вясёлых. [25]

1843 годам датаваны напісаны Храпавіцкім у роднай вёсцы Каханавічы Дрысенскага павета нарыс «Погляд на паэзію беларускага народа», які таксама з’явіцца ў «Рубоне».

Старэйшы сучаснік аўтара «Дзвіны» Ян Аношка аддаваў перавагу іншаму метаду пашырэння ўласнай паэтычнай прадукцыі: замест публікацыі, чытаў яе ў прыдзвінскіх корчмах. Яго кнігу полацкія піяры выдадуць толькі пасля смерці паэта, у 1828-м, але немудрагелістыя шчырыя вершы Аношкі будуць згадвацца пры кухлях і чарках і ў часы «Рубону».

Адукаваная публіка добра ведала імёны Яна Чачота і Тамаша Зана, сяброў Адама Міцкевіча і таксама паэтаў-рамантыкаў што служыліў 1830-1840-я гады ў Лепелі.

У полацкіх дамах з’яўляліся першыя ластаўкі новай беларускай літаратуры: творы Яна Баршчэўскага, паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат», вершы Вінцука Дуніна-Марцінкевіча і Уіадзіслава Сыракомлі, адзін з якіх, «Добрыя весці», напісаны ў рэвалюцыйны для Еўропы 1848 год, гучаў так:

Заходзіць сонца пагодняга лета,Вее вецер з заходніх нябёс.Здароў будзь, вецер з далёкага света:Добрыя ж весці да нас ты прынёс!Там, на Захадзе, праліваюць кроў,Б’юцца для славы, свабоды і чэсці І робяць вольных людзей з мужыкоў.Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа  За нашу крыўду, за горкі наш жаль.Запяём песню «Хваліць цябе, Божа!»Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль [26].Зямля ты наша, зямля ты святая,Радзі нам збожжа ды судзі пажаць.Не прыйдзе вораг з маскоўскага краю На магазын наша зерне браць!
Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное