Продкі лічылі купальскую ноч самым прыдатным часам шукаць скарб. Паблізу таго месца, дзе ён закапаны, з’яўляўся блакітны агеньчык. Але нават калі і пашанцуе знайсці падземнае багацце, завалодаць ім нялёгка, бо скарб звычайна загавораны: чым глыбей капаеш, тым глыбей ён хаваецца, а можа і зусім правалідца ў бездань, адкуль зарагочуць страшнымі галасамі нячысцікі.
Існавала таксама павер’е, што ў гэтую чароўную ноч зямля разыходзіцца, каб скарбы прасохлі. Не здабыў багацця, дык, можа, хоць пабачыш, як у глыбачэзных правалах вісяць на ланцугах велізарныя катлы з золатам, срэбрам ды каштоўнымі камянямі.
Самае змрочнае і трагічнае свята Рода і Перуна прыпадала прыкладна на 20 ліпеня. Тут не было ні песняў, ні карагодаў Бог вымагаў крывавых ахвярапрынашэнняў — быкоў а часам і людзей (найверагодней, палонных ворагаў). Выбар ахвяраў быў вельмі адказным клопатам, яму прысвячаўся ўвесь папярэдні тыдзень. Якраз пачыналася жніво, і ў бога прасілі пагоддівых дзён. Каб засцерагчыся ад смяротных Перуновых стрэлаў, ставілі на будынках грамавы знак— круг з шасцю радыусамі. Адтуль, пэўна, і пайшоў у беларусаў звычай усцягваць на хату — пад буслянку — кола.
Дзеля размоў з валадарамі зямлі і неба продкі ладзілі паганскія бажніцы — капйпчы, дзе гарэлі непагасныя агні. Памяць пакаленняў данесла да нас звесткі, што палачане пакланяліся Перуну каля Валовага возера. (Магчыма, і назву сваю яно атрымала ад валоў чыёй крывёю залагоджвалі грознага бога.) Археолаг Сяргей Тарасаў які ўжо тттмат гадоў даследуе Полацк, мяркуе, што вакол возера існаваў цэлы комплекс капішчаў Валовая азярына ацалела дасюль, і, як на маё адчѵванне, нягледзячы на сучасны гарадскі краявід, атмасфера вакол яе густа настоеная на таямніцы.
Захавалася апісанне капішча ў гонар Перуна на памежных з Полацкам ноўгарадскіх землях. Па ім можна меркаваць і пра святыню на берагах Валовага возера: «Божышча гэтае мела выгляд чалавека з крэменем у руцэ, падобным да грамавой стралы. Каля яго і ўдзень, і ўначы, і ў залеву гарэла вогнішча з дубовых дроў Таго, хто не ўпільнуе святога агню — зніча і дазволіць яму патухнуць, чакала смерць».
Часам капішча нагадвала сапраўдную фартэцу: недзе на ўзгорку ці на высокім беразе стаяў абведзены ровам вастракол, за якім — паўкола глыбока ўкапаных драўляных ідалаўстодаў Калі даць волю ўяўленню, мы ўбачым іх суровыя цёмныя твары з водбліскамі святога вогнйпча, падрыхтаваных да ахвяры быкоў з налітымі крывёю вачыма, звязаных палоннікаў і згуртаваны страхам і вераю натоўп, што прыцішана паўтарае словы малітвы.
Бажніцы далёкіх продкаў згадваюцца ў старажытных замовах і заклёнах: «А ў цёмным лесе стаіць гара высокая, там растуць дубы вячыстыя, там бяжыць вада цудоўная. А я ж тую ваду брала, балючае цела абмывала, піць давала…» На Полаччыне, як і ў іншых мясцінах Беларусі, і цяпер пачуеш такое прыслоўе: «У сасновым лесе — маліцца, у бярозавым — любіцца, у дубовым — волю каваць, у яловым — душу чорту прадаваць». Магчыма, тут намёк на тое, дзе якому богу маліліся паганцы.
Вядома, што дуб лічыўся дрэвам Перуна. Капішча багіні кахання Лады можна ўявіць якраз у сонечным бярозавым гаі. Ну а на сустрэчу з цёмнымі сіламі продкі сапраўды маглі прабірацца таемнымі сцежкамі паміж старых змрочных ялін з бародамі моху і лішаёў Сляды адразу некалькіх адкрытых небу паганскіх святыняў вы знойдзеце сёння пад Полацкам на маляўнічым Павульскім возеры.
Святымі ў продкаў лічыліся не толькі асобныя, найчасцей пракаветныя дрэвы, але і вялізныя камяні, многія з якіх мелі ўласныя імёны. Адзін з іх, Перуноў камень, ляжыць у густым лясным зарасніку паблізу вёскі Папялы цяперашняга Глыбоцкага раёна. Сёння вам пакажуць гэты валун толькі старыя людзі, ад якіх вы даведаецеся, што неглыбокі метровы раўчук, які праразае паверхню каменя, — справа чалавечых рук. Акурат на працягу гэтай лініі, за дзвесце крокаў ад валуна, калісьці рос вячысты дуб на некалькі абхватаў.
Лічьшася, што камяні жывыя, што яны могуць расці, перасоўвацца на вялікія аддегласці, дапамагаць або шкодзіць людзям. Каб магічная сіла святых валуноў служыла чалавеку, продкі прыносілі ім разнастайныя ахвяры — ад пацеркаў калі дзяўчаты прасілі сабе жаніха, да парася ці нават цяля, калі трэба быладапамога цяжкахвораму. На Полаччыне захаваліся паданні аб камяняхкраўцах, на якія дастаткова было пакласці звечара кавалак палатна і сказаць, што трэба пашыць, каб на досвітку забраць дыхтоўна пашытую рэч.
Культ камянёў быў агульны ддя славян і ранейшага балцкага насельніцтва. Найболып яскрава гэта выяўляецца ў паданнях пра гэтак званыя Чортавы камяні. Навукоўцы вылучаюць сем асноўных сюжэтаў гэтых паданняў прычым яны вядомыя толькі ў беларусаў, літоўцаў і латышоў Іначай кажучы, наш чорт — родны брат латышскага і літоўскага.